Telegram Web
Давай, Кузьміч, раскапай труп гэтай мразоты мадэрнісцкай — адпомсці за гістарычныя гарады на постсаўку, за людзей, якія выжывалі ў шэрых мікрараёнах 👊🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13💅6👎4🦄3🔥1😁1💊1
На Будзе ў Будапешце аднаўляюць з жалезабетону будынак былой штаб-кватэры Узброеных сіл і Міністэрства абароны. Раскошны будынак быў пабудаваны ў 1895-1897 гадах на паўднёвым баку плошчы Дыса. Будынак, як і большая частка Буды, быў моцна пашкоджаны пры штурме горада савецкай арміяй у 1944 годзе. У руінаваным стане ён прастаяў да 1962 года (нонсэн для саўка, дзе трэба было зачысціць усё ад руін), пасля чаго ён быў разабраны да двух ніжніх паверхаў. У такім выглядзе, цалкам занядбаны, ён прастаяў да пачатку XXI стагоддзя. У 2004 годзе руіны былі абвешчаны гістарычным помнікам. У 2012 годзе руіны былі адрамантаваны.

Праведзеныя ў час работ абследаванні паказалі, што захаваная частка будынка знаходзіцца ў добрым стане, сцены ўстойлівыя і здольныя вытрымліваць нагрузкі. Праз гэта было прынята рашэнне аб рэканструкцыі будынка ў рамках Нацыянальнай праграмы Гаўсмана.

Працы мусяць быць скончаны да 2026 года, у будынку размясціцца ваенна-гістарычны музей.

Вось гэта я разумею падарунак гораду да 80 годдзя перамогі над нацызмам. А што аднавілі ў Беларусі да юбілею акрамя савецкага артыкула за мужаложства і спісу забароненай літаратуры? У нас што, гарады ў час вайны не пацярпелі?

#Будапешт #замежжа #аднаўленне
👍326👏3🤔2
У Мінску падзеяй сталі клумбы з разнатраўем з мнагалетнікаў, які ўжо дзесяцігоддзі залаты стандарт у заходніх краінах.

Бачыць бог колькі разоў мы з калегамі спрабавалі закласці ў праекты разнатраўе. Кожны раз усё сканчалася тым, што прыходзіў спецыяліст Зелянбуда і патрабаваў, каб мы замянілі на аднагадовыя аксаміткі, петуніі і туі, бо ў іх амаль нічога з закладзенага НЯМА.

Калі вы не ведаеце, чым дрэнная манаполія, то вось Зелянбуд цудоўны прыклад. Ім не патрэбныя мнагалетнікі, бо ў чыноўнікаў іншыя густы, а на архітэктараў ім ну... напаляваць. Яны не вырошчваюць ні нармальных дрэваў для азелянення гарадоў, ні нармальных мнагалетнікаў - бо ні тое, ні другое нельга будзе прадаваць гораду кожны год нанова. А аксаміткі і петуніі можна. Ды й туі ў нас прыжываюцца не вельмі добра, таму праз 5 год можна ўжо дасаджваць тыя, што "згарэлі" на вясновым сонцы.

Зялёная мафія
👍38💯131🔥1😁1👀1
Ахова помнікаў пачалася з іх масавага знішчэння.

У канцы XVIII стагоддзя адбываецца Вялікая французская рэвалюцыя, з'яўляюцца «архітэктураборцы», як трапна іх назваў гісторык архітэктуры Жан-Луі Каэн па аналогіі з «іканаборцамі», якія прымаюцца знішчаць архітэктурныя сімвалы старога манархічнага рэжыму. Самым вядомым актам знішчэння гістарычнага помніка з'яўляецца разборка турмы Бастыліі. Знішчаліся таксама храмы, пляцы на месцы якіх прадаваліся, як і будаўнічы матэрыял, з якога яны былі складзены.

Часам храмы знішчала і новае прызначэнне: царкву Сан-Жэрмен-дэ-Прэ ператварылі ў склад селітры, солі хутка разбурылі камень храма і паўстала пытанне аб яго зносе. Гэта не кажучы пра такія дробязі, які знішчэнне галерэі каралёў на фасадзе сабора Парыжскай Маці Божай.

Першы крок у ратаванні сведчанняў мінулага ад разбурэння быў зроблены яшчэ ў кастрычніку 1790 г., калі была створана Камісія па гістарычных помніках. У 1793 годзе ўпершыню пра ахову помнікаў загаварылі ў Нацыянальным канвенце, з таго ж года пачынае дзейнічаць Часовая камісія мастацтваў.

У 1794 годзе ў Нацыянальным канвенце з дакладам «Аб разбурэннях, якія чыняцца вандалізмам, і сродках іх прадухілення» выступіў адзін з яго членаў, абат Анры Грэгуар. Менавіта тады ўзнік тэрмін вандалізм, замест якога раней выкарыстоўвалі варварства.

У 1795 годзе была ўтворана адзіная Часовая камісія мастацтваў, якой было даручана выпрацаваць рэкамендацыі па стварэнні спісу помнікаў навукі і мастацтва ўсёй Францыі.

Яшчэ ў 1790–1791 гг. Камісія распрацавала падрабязнае кіраўніцтва, якое рэгламентавала парадак складання Спісу. Яно было дапоўнена ў 1794 г. і атрымала назву «Інструкцыя аб спосабе інвентарызацыі і захавання на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі ўсіх прадметаў, якія могуць служыць мастацтвам і адукацыі» (Instruction sur la manière d’inventorier et de conserver dans toute l’étendue de la République tous les objets qui peuvent servir aux arts et à l’enseignement). Захоўваць помнікі мінулых эпох прапаноўлася ў імя іх магчымага выкарыстання ў адукацыйных мэтах у якасці ілюстрацый развіцця мастацтва і яго прагрэсу.

У гэтым дакуменце абвяшчалася, што грамадзяне, далёкія ад мастацтваў, не павінны знішчаць помнікі толькі таму, што бачаць у іх «сімвалы забабонаў, дэспатызму і феадалізму», бо «гэтыя палацы, на якія народ яшчэ глядзіць з нянавісцю, больш не належаць яго ворагам, а яму самому».

Гарачыя вітанкі дэгенератам-саўкам, якія дзесяцігоддзямі знішчалі ўсё, да чаго маглі дацягнуцца.

У рэалізацыі прынцыпаў, закладзеных у «Інструкцыі», адразу ўзніклі цяжкасці. Асаблівая складанасць у прыцягненні кампетэнтных карэспандэнтаў у правінцыі заключалася ў тым, што праект Спісу не атрымліваў дастатковага фінансавання. У выніку на месцах гэтым займаліся не найбольш падрыхтаваныя і эрудаваныя, а тыя, хто згаджаўся ўдзельнічаць у стварэнні Спісу на добраахвотных пачатках, прысвячаючы гэтай працы свой вольны час, ад выпадку да выпадку. Недахоп сродкаў перашкаджаў і членам Камісіі па гістарычных помніках выязджаць з Парыжа ў правінцыю для каардынацыі дзеянняў мясцовых карэспандэнтаў. Аднак пэўныя вынікі былі дасягнуты: створаны спісы гістарычных помнікаў Медона, Сен-Клу, Трыянона, Фантэнбло, Бельвю. Камісіі ўдалося выратаваць ад разбурэння помнікі ў Шанціі, Сен-Дэні, Экуане.

#ахова #лікбез
🔥20👍431🤔1🤨1
Дзверы Быхаўскай сінагогі, упрыгожаныя мастацкай коўкай. Пачатак XX стагоддзя.
Фота з фондаў Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя А. В. Шчусева.

#быхаў #сінагогі #дзверы #дэталі #яўрэйскаяспадчына
27👍9👏3😍1
Спадчына
Дзверы Быхаўскай сінагогі, упрыгожаныя мастацкай коўкай. Пачатак XX стагоддзя. Фота з фондаў Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя А. В. Шчусева. #быхаў #сінагогі #дзверы #дэталі #яўрэйскаяспадчына
Паспрабаваў скарыстацца сучаснымі тэхналогіямі, каб прачытаць тэкст. Давялося абвесці тое, што я бачу, каб палепшыць якасць прачытання чатам джыпіці.

Вось што ён прачытаў (АБНОЎЛЕНА):
1 радок: פה אברהם בר — Тут (пахаваны) Аўраам, сын

2 радок: יוזפא שטיינשא — Ёзэф Штэйнша… (хутчэй за ўсё працяг прозвішча)

3 радок: בי״ג אדר ו׳ — у 13-ы дзень месяца Адар, у год «Ваў» (частка даты паводле яўрэйскага календара)

Верым?

У любым разе выглядае, што гэтыя дзверы звязаныя з чымсьці пахаваннем. Дык можа гэта не сінагога, а магільны склеп? 🤔

#Быхаў #сінагогі #дзверы
🤔2013👏1
2025/08/25 22:54:06
Back to Top
HTML Embed Code: