Telegram Web
У майстэрнях «Белрэстаўрацыі» адбылося пасяджэнне Рады пры Міністэрстве культуры па пытанні рэстаўрацыі іканастаса Успенскага сабора Жыровіцкага манастыра. У пасяджэнні браў удзел таксама мітрапаліт Веніямін. Заяўлена, што канцэпцыя рэстаўрацыі іканастаса, прапанаваная рэстаўратарамі «Белрэстаўрацыі», была разгледжана і падтрымана.

Нагадаем, што арыгінальны барочны іканастас і два пазнейшыя бакавыя, разабралі ў верасні 2024 года. Іканастас быццам бы з'елі жучкі і ён стаў аварыйным, але хадзілі чуткі, што пасля рэстаўрацыі ён застанецца ў музеі і не вернецца ў храм. На месцы старых іканастасаў вельмі хутка з'явіліся капітальныя «часовыя» іканастасы ў расійскім стылі.

Што цяпер узгаднілі не вельмі зразумела. На стале ляжаць здымкі іканастаса да таго, як царкоўнікі сталі здымаць барочныя накладныя дэталі з яго. Таксама ў кожнага члена Рады былі тэчкі, у якіх можна разгледзець вельмі светлы варыянт, быццам увесь іканастас пакрыты золатам, і больш цёмны.

Таксама на лесвічнай клетцы(?) сабраная частка іканастаса ў выглядзе "кентаўра" - пастамент ад ніжняга яруса, а франтон ад другога яруса. Асноўны колер архітэктурнай кулісы — чорны, што цалкам нармальна для барока (маглі імітаваць чорны мармур ці эбенавае дрэва), на ім кантрасна глядзяцца серабрыстыя калоны і залатыя накладкі. Не думаю, што чорны ў інтэр'еры спадабаўся царкоўнікам, якія нават не далі раскрыць роспісы ў час нядаўняй рэстаўрацыі інтэр'ераў. Цікава, якія варыянт усе ж зацвердзілі?

#жыровіцы #цэрквы #інтэр'еры #рэстаўрацыя
🤔12😢8🤬32
У Нясвіжскім замку цяпер выстаўлены творы вывезеных у Маскву ў другой палове XVII стагоддзя беларускіх разьбяроў і цаніннікаў (кафляроў), у якіх яскрава праявілася знаёмая нам пышнасць барока.

Абсалютна еўрапейскае барока, гэта асабліва добра бачна па мастацкіх асаблівасцях царскіх варот з круглымі медальёнамі. Медальёны абрамляюць мудрагелістыя завіткі, з патоўшчанымі краямі, акруглымі адтулінамі і радамі круглых караляў — быццам бы і падобна да расліннага арнаменту, але гэта не ёй.

Гэта храстковы арнамент кнорпельверк, пра які мы ўжо раней пісалі, вядомы ў Беларусі па помніках сярэдзіны XVII стагоддзя.

#дэталі #Масква #барока #Нясвіж
🔥259👍3🤩1
Forwarded from Спадчына
Усе ведаюць пра мудрагелістыя арнаменты ў выглядзе ракавін у барока і ракако (ракайль). А што, калі я вам скажу, што многія «ракавіны» гэта зусім не рамантычныя ракавіны, а мярзотныя храсткі, як у носе і вушах?

Храстковыя элементы, або кнорпельверк (Knorpelwerk) гэта арнамент, характэрны для мастацтва маньерызму XVI стагоддзя і фламандскага барока XVII стагоддзя. У вытанчаным, фантастычным малюнку храстка ўгадваецца абрыс маскі, твар якой-небудзь пачвары, грэбень марской хвалі, або храсток, адкуль і назва.

На фота картушы з херувімамі з царквы Св. Мікіты ў Здзітаве Жабінкаўскага раёна. Сярэдзіна 17 ст.


Дэкаратыўнае наверша лавы (сталі) з брыгіцкага касцёла ў Гродне. Георг Цэль, 1646-1649

#лікбез
👍15🔥6🤔32
Спадчына
У Нясвіжскім замку цяпер выстаўлены творы вывезеных у Маскву ў другой палове XVII стагоддзя беларускіх разьбяроў і цаніннікаў (кафляроў), у якіх яскрава праявілася знаёмая нам пышнасць барока. Абсалютна еўрапейскае барока, гэта асабліва добра бачна па мастацкіх…
1,2 — Рамы іканастаса. Майстэрні Зброевай палаты. 1680-я. Дрэва, ляўкас, залачэнне. З царквы Унебаўзяцця Маці Божай Сіманава манастыра.

3 — Філёнгі іканастаса. Майстэрні Зброевай палаты. 1680-я. Дрэва, ляўкас, залачэнне. З царквы Унебаўзяцця Маці Божай Сіманава манастыра.

4, 5 — Царскія вароты. Майстэрні Зброевай палаты. 1702. Дрэва, ляўкас, залачэнне. З царквы святых мучанікаў Барыса і Глеба сяла Зюзіна, Маскоўская вобласць.

6, 7 — Царскія вароты. Майстэрні Зброевай палаты. XVII ст. Дрэва, ляўкас, залачэнне, тэмпера. З Мікольскага сабора Нікола-Угрэшскага манастыра, Маскоўская вобласць.
15👍9🔥4
2025/08/25 06:48:11
Back to Top
HTML Embed Code: