Такое адчуванне, што ў сацыялістычным блоку вырасла не Меланія, а Дональд Трамп.
Захапляльная безгустоўшчына - не магу адарвацца. Думаю, ва Усходняй Еўропе яму б спаабалася

😁50💩7💯5🤡4🥴4
Спадчына
Асабіста маю ўвагу прыцягнула аздоба сцен, якая быццам бы традыцыйная бутавая, але калі прыглядзецца, то можна заўважыць, што кожны камень абчасаны да формы цэглы, а сама чырвоная цэгла выкладзена рамбічным узорам, як на помніках готыкі — нідзе такога ў Беларусі…
Унікальную сядзібу Хлюдзінскіх у Лескавічах Шумілінскага раёна, якую будавалі па праекце моднага англійскага архітэктара, прадалі на таргах за 5 355 рублёў.
Яе пачалі ўзводзіць на пачатку ХХ стагоддзя паводле праекта брытанскага архітэктара Макея Х’ю Бэйлі Скота, аднаго з вядучых прадстаўнікоў руху «Мастацтва і рамёствы».
Праект сядзібы быў шырока прадстаўлены ў замежным друку і часта згадваўся ў польскім, але заставаўся і застаецца абсалютна незаўважаным у Беларусі.
Дом у стылі, блізкім да замка, пачалі будаваць на ўзвышшы з выглядам на возера Лескавічы, але Першая сусветная вайна і наступныя падзеі спынілі работы. Сёння ад яго засталіся толькі падмурак і частка муроў з цэглы і прыроднага каменю.
#сядзібы #Лескавічы #непомнік

👍13🤗11❤10🤔4🙏4😱2🤬1🤝1
Савецкая вуліца ў час вайны і цяпер. Уражвае не пажар, а тое, наколькі "рэстаўратары", якія аднаўлялі суседні дом у стылі мадэрну, не ўяўлялі, што яны робяць. Прыгледзьцеся да формаў завіткоў, да нішаў пад вокнамі, міжпаверхавых цягаў, балконных пліт — абсалютна ўсё не тое! У мяне нават узніклі сумневы, што сцены былі з голай чырвонай цэглы, бо кантраст паміж дэкорамі і сценамі нейкі невыразны.
Навуковым кіраўніком, як так разумею, быў Аляксандр Фактаровіч, а праект рэканструкцыі распрацаваў «Белпрампраект».
#Мінск #гістарычнаязабудова #дэградацыя

🤔12🤨9🤬7👍3😢1💯1
Forwarded from Мінскія рэчы
16 жніўня 2025 года ў 15.00 запрашаем у Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага на лекцыю «Страчаны канструктывізм Мінска» краязнаўца і даследычка міжваеннай архітэктуры Уладзіміра Садоўскага @belaruskipioner.
Канструктывізм у 1920-я гады актыўна мяняў архітэктурнае аблічча Мінска, але не ўсё з пабудаванага тады дайшло да нашага часу.
На лекцыі вы ўбачыце характэрныя для стылю канструктывізма будынкі сталіцы, якія не перажылі ліхалецце Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб'екты, якія моцна змяніліся падчас пасляваеннага аднаўлення Мінска і страцілі свае канструктывісцкія рысы.

👍15❤11🔥1
Якія аб'екты маглі выбраць для пано ў Доме Саветаў, каб прэзентаваць горад Магілёў, сталіцу вобласці? Чыгуначны вакзал))))
Не ратушу, не Станіславаўскі касцёл, не гарадскі тэатр, не сам Дом Саветаў, а чыгуначны вакзал. Сімвалічна, горад быццам сам нямакае, што найлепшае, што можна зрабіць - сесці на цягнік і з'ехаць адтуль назаўжды.
#Магілёў #дэградацыя #манументальнаемастацтва

😁32💩10👎1🤬1
Будынак былой мужчынскай гімназіі ў Брэсце рэдкі прыклад таго, што не трэба збіваць архітэктурныя элементы вышэй за вянчальны карніз, калі робіцца надбудова паверха. Чамусьці ў большасць выпадкаў зносяць усё, любую тумбу, франтон, парапетную сценку, якія нішто не замінае паўтарыць, калі канструктыў надбудовы не дазваляе захаваць.
👍26🔥12❤4💯2
Як выглядае былы базыльянскі кляштар у Беразвеччы, што на ўскраіне Глыбокага, пасля рэстаўрацыі. У помніку барока XVIII стагоддзя сёння размяшчаецца папраўчая калонія асобага рэжыму № 13, такім чынам гісторыка-культурная каштоўнасць выключана з культуранага абароту і турызму.
Крыніца
#Глыбокае #Беразвечча #манастыры #рэстаўрацыя

😢22🤬13❤2
Спадчына
Photo
Аднаўленне адной з дзвюх захаваных капліц сядзібы Агінскіх «Ганута» ў вёсцы Ручыца Вілейскага раёна.
Аднавіць адну з капліцу, тую, што была пры ўездзе на сядзібу, на дабрачынных пачатках, вырашыла Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне рэстаўратараў.
У 2023 годзе былі праведзены даследванні і распрацавана неабходная навукова- праектная дакументацыя, а ў прошлым праведзены першапачатковыя і супрацьаварыйныя работы.
У бягучым, 2025 годзе, ужо выкананы асноўныя рамонтна- аднаўленчыя і рэстаўрацыйныя работы па вежы і вядзецца падрыхтоўка дастаткова складанага даху.
Аднавіць капліцы плануюць да юбілею - 260-годдзя з дня народзінаў Міхала Клеафаса Агінскага.
Фота
#Ручыца #аднаўленне #рэстаўрацыя #капліцы

🙏31👍12🕊2👏1🤔1