Спадчына
Калі вы былі хоць раз у Бялынічах Магілёўскай в-сці, то ведаеце, што турысту глядзець там няма чаго. Адна камяніца захавалася на цэнтральным рынку. А калісьці галоўным упрыгажэннем мястэчка быў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пры кляштары кармелітаў…
У 2023 годзе мы з дапамогай планаў і сучасных спадарожнікавых здымкаў спрабавалі лакалізаваць размяшчэнне касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пры кляштары кармелітаў і мураўёўку, якія былі знішчаны за савецкім часам. Сёння пра іх існаванне не нагадвае нічога.
Што ж, цяпер, з дапамогай нямецкага аэрафотаздымка, выкладзенага Нацыянальным архівам ЗША - які ўпершыню паказвае план горада да яго разбурэння - можна пацвердзіць, што разлікі былі правільнымі.
Шукайце свае мясцовасці тут
#Бялынічы #цэрквы #касцёлы
Што ж, цяпер, з дапамогай нямецкага аэрафотаздымка, выкладзенага Нацыянальным архівам ЗША - які ўпершыню паказвае план горада да яго разбурэння - можна пацвердзіць, што разлікі былі правільнымі.
Шукайце свае мясцовасці тут
#Бялынічы #цэрквы #касцёлы
💔21❤8👍5🤓1
Бастыённыя ўмацаванні Быхава ўсё яшчэ з'яўляюцца важным элементам структуры гарадскога ядна. Яны лепш бачныя на нямецкіх здымках, дзе нават ёсць абвадненне, але і сёння горад на Дняпры захоўвае з космасу выгляд крэпасці. Ёсць патэнцыял для рэгенерацыі комплексу, але ніхто не бярэцца за гэты рэгіён.
#замкі #Быхаў
#замкі #Быхаў
❤25👍10🔥3🙏2
Нейкія кансервацыйныя работы адбываюцца на палацы Халецкіх у Хальчы. Узялі ў абойму бакавую прыбудову і падперлі драўлянымі брусамі.
#Хальч #сядзібы #кансервацыя
#Хальч #сядзібы #кансервацыя
❤21👍9👀3🤣2🔥1👏1
А гэта гарадскія ўмацаванні Слуцка. Здаецца Чантурыя выказваў здагадку, што 12 яго бастыёнаў сімвалізуюць апосталаў, а цытадэль - Хрыста. Горад быў знішчаны ў час вайны, а пасля і тое, што засталося, старанна зачысцілі (і зачышчаюць дагэтуль). Калі на нямецкім аэрафотаздымку бастыёны выразна бачныя, як і кальцавая завальная вуліца, то ў наш час пра бастыёны нагадваюць толькі некаторыя скрыўленні трасіровак вуліц. Завальнай вуліцы (гэта не назва, проста апісальны прыметнік вуліцы за валам) не існуе, хоць сама кругавая структурая яшчэ прасочваецца.
#Слуцк #умацаванні #фотапараўнанні
#Слуцк #умацаванні #фотапараўнанні
😢17❤5🔥5