Telegram Web
Як ужо заябалі гэтыя рэстаратары са сваёй калгаснай модай пад лофт. На помніку архітэктуры, былых прысутных месцах у Мінску, збілі тынк са скляпенняў, каб што блядзь? Вы цэглы не бачылі? У якіх абабітых знутры камерах вас усё жыццё трымалі?

Амаль заўсёды ва ўнутранай аддзелцы гістарычных будынках можна выявіць размалёўкі, але калі іх збіць, то ўжо ніхто не даведаецца якія.

Гэта не цяперашнія ўласнікі зрабілі, я даўно праз акенца бачыў цэглу ў тых памяшканнях. І такой даўбаёбскай пагоні за модай на шкоду помніку нашмат больш, проста не ўсюды патрапіш.

#Мінск #роспісы #інтэр'еры #антырэстаўрацыя
😢237🤔5🤬3🤡2😁1🤯1🤮1🌚1
Як выглядае генацыд у XXI стагоддзі. Як нацысты квартал за кварталам знішчалі Варшаву, так ізраільскія фашысты пад правадырствам ваеннага злачынца Нетаньяху цяпер знішчаюць Газу.

Але беларусы за любы генацыд, калі ён не супраць іх.

#вайна
🤡80👍17😢11💊8🤬4💩3🔥2🤔2🤯2🖕1😡1
У вёсцы Пескі Мастоўскага раёна рыхтуюцца ацыбуліць нітрыдам тытану Свята-Мікалаеўскую царкву. Ахоўнага статусу не мае.

#Пескі #антырэстаўрацыя #цэрквы
🤬65👎8😡4🤮2💩2😱1
Па будынку Урада Украіны, афіцыйным помніку архітэктуры савецкай неакласікі, нанесены ўдар дронам, у выніку якога загарэліся верхнія паверхі.

Будынак пачалі ўзводзіць у 1936 годзе, спачатку як галоўную рэзідэнцыю НКУС УССР. Праект у стылі савецкай неакласікі распрацавалі рускія архітэктары Іван Фомін і Павел Абросімаў. У гэты час кіраўнікі ўкраінскага НКУС — Усевалад Баліцкі, Ізраіль Ляплеўскі і Аляксандр Успенскі — адзін за адным самі траплялі пад рэпрэсіі: усе яны былі арыштаваныя і расстраляныя, а будынак, які ўзводзіўся пры іх, завяршылі ўжо без іх удзелу.

У 1938 годзе скончаны будынак аддалі яго Савету Народных Камісараў УССР. Гэта было звязана з пераносам сталіцы з Харкава ў Кіеў і стварэннем новага адміністрацыйнага цэнтра на Ліпках.

Цікава факт: у 1938—1941 гадах па праекце таго ж Амбросімава і нават з нейкімі архітэктурнымі паралелямі (як бакавыя рызаліты з калоннымі порцікамі), узводзіцца будынак іншага рэспубліканскага НКУСа - у Магілёве. Рэканструкцыя горада пачалася ў сувязі з праектам пераносу сталіцы БССР з прыгранічнага Менска ў больш аддалены ад польскай мяжы Магілёў, але праект не быў рэалізаваны праз напад на Польшчу і далучэнне Заходняй Беларусі. У будынку перад Вялікай Айчыннай вайной размяшчалася Магілёўская міжкраявая школа НКУС — НКДБ. З 1961 года ён служыць галоўным корпусам машынабудаўнічага інстытута, цяпер Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

#вайна #савецкаяспадчына #Магілёў
😡21🤬9👍3🥰3😢32🔥2
Спадчына
Калі б вы былі прасавецкімі ўладамі і выбіралі дзе зрабіць смеццевы палігон, то якое б месца выбралі?
Правільны адказ — сметнік трэба рабіць у месцы масавага знішчэння нацыстамі мірнага насельніцтва. Менавіта такі выбар зрабілі ў Беларусі, калі стваралі палігон наўпрост ва ўрочышчы Благаўшчына, дзе нацысты хавалі знішчаныя дзясяткі і сотні тысяч людзей.

Нягледзячы на тое, што можна сустрэць інфармацыю пра тое, што смеццевы палігон у гэтым месцы з'явіўся у 2007 годзе, насамрэч гэта лёгка абвяргаюць спадарожнікавыя здымкі ранейшых гадоў.

Смеццевы палігон «Трасцянец» найстарэйшы ў ваколіцах Мінска - ён з'явіўся ў 1957 годзе. Усяго праз 13 гадоў пасля таго, як савецкай камісіяй там, ва ўрочышчы Благаўшчына, былі выяўлены масавыя пахаванні.

Ведалі пра масавыя магілы ў Благаўшчыне, але гэта ім ніяк не перашкодзіла ператварыць месца памяці ў звалку — вельмі сімвалічнае стаўленне.

Толькі ў 1963 годзе на істотнай адлегласці ад месцаў экзэкуцый і пахаванняў быў пастаўлены абеліск, які замоўчвае, што значная частка забітых былі еўрапейскімі яўрэямі, прысланымі сюды на ўбой.

У даступных крыніцах сцвярджаецца, што «Прудище» был создан в 1968 г. Так же как и «Тростенец», он создавался в выработанном карьере без первоначальной специальной подготовки». Насамрэч ніякіх кар'ераў на нямецкіх здымках у гэтым месцы не бачна, толькі апрацаваныя палі. На амерыканскіх здымках, зробленых спадарожнікамі-шпіёнамі ў 1960-1980-х гг. у гэтым месцы цэлая вязь грунтовых дарог, звязаных са з'яўленнем ваенных аб'ектаў: стрэльбішча на паўночны ўсход ад месца масавых пахаванняў і на паўднёвы ўсход - нейкага загадкавага аб'екта (магчыма толькі для мяне, бо я ў ваеншчыне не разбіраюся) у выглядзе вялікага агароджанага квадрата ў прылеску, унутры якога па коле размешчаны 6 круглых пляцовак і адна па цэнтры.

На здымку 1963 года бачныя дзве светлыя плямы на месцы масавых магіл, быццам зняты пладародны грунт (не буду фантазаваць чым - здымка мала). На здымку 1984 года праз магілы пракладзена нармальная дарога, а на астатнях іхняй частцы наварочваюць кругі машыны. Вось такая "памяць"

Быццам бы ў 1991 годзе савок скончыўся, але ў Благаўшчыне лепш не стала. Ваенныя сышлі з гэтай мясцовасці. На месцы незвычайнага (для мяне) аб'екта ў лесе з'явіліся гаражы са стаянкай грузавых аўто, а стрэльбішча, якое прымыкала да магіл... у 2007 годзе аддалі пад новы палігон «Трасцянецкі». Такім чынам афіцыйная гісторыка-культурная каштоўнасць апынулася акружаная паміж смеццевымі палігонамі, стварэнне якіх звычайнага выразна прапісваецца ў праектах зон аховы ЛЮБОЙ каштоўнасці.

Вось такая памяць у Homo Soveticus. Якая мусіць узнікаць паралель у людзей, калі прыходзяць у Благаўшчыну, а апыняюцца паміж звалкамі? Што людзі гэта смецце пад нагамі імперый?

#Мінск #помнікі #дэградацыя #фотапараўнанні #Трасцянец
🤬34🤔32🤯2😨2👎1💯1🍓1🆒1
2025/09/15 13:26:43
Back to Top
HTML Embed Code: