Telegram Web
У Беразіне пачалі аднаўленне сядзібнага дома Патоцкай са зносу баковай прыбудовы, якую можна пабачыць на гістарычных фотаздымках.

Фота і відэа
#Беразіно #сядзібы
😡24🤔9👍4🤨43🤯1🍓1
Добры вечар з Катманду. Пратэстоўцы спалілі палац Сінгха Дурбар («Львіны палац»), рэзідэнцыю ўрадавых устаноў, узведзеную ў 1908 годзе.

Сінгха Дурбар быў узведзены Чандрам Шамшэрам Джангам Бахадурам Ранам адразу пасля яго прызначэння на пасаду прэм’ер-міністра. Першапачаткова гэта была невялікая прыватная рэзідэнцыя, але падчас будаўніцтва яна значна павялічылася.

Адразу пасля заканчэння будаўніцтва Чандра Шамшэр прадаў гэты маёнтак ураду Непала за 20 мільёнаў непальскіх рупій як афіцыйную рэзідэнцыю прэм’ер-міністра.

Пасля скасавання спадчыннай сістэмы прэм’ер-міністраў з дынастыі Ранаў у 1951 годзе ўрад Непала выкарыстаў гэты комплекс для размяшчэння дзяржаўных устаноў. Тут знаходзяцца абедзве палаты парламента Непала — Палата прадстаўнікоў і Палата штатаў, а таксама каля 20 міністэрстваў і дзяржаўных офісаў. Сінгха Дурбар з’яўляецца таксама штаб-кватэрай Radio Nepal і Nepal Television.

#замежжа #Непал #разбурэнне
🔥14😢11🤔3👎21👍1🤬1😐1🍓1
Блізкія да прыходу Чырвонага касцёла крыніцы маніпулююць пачуццямі грамадскасці і хлусяць наконт рэканструкцыі.

У апошняй публікацыі пра Чырвоны касцёл, у якой выказваецца нейкі неназваны эксперт, мы не знайшлі ні слова праўды - толькі чыесьці фантазіі, поўнае неразуменне таго, што такое рэстаўрацыя, і няведанне самога аб'екта.

https://telegra.ph/Pryhod-CHyrvonaga-kascyola-man%D1%96pulyue-%D1%96-hlus%D1%96c-nakont-rehkanstrukcyyaj-09-12

#касцёлы #Мінск #рэстаўрацыя #рэканструкцыя
🔥84👍3😢3🤔1💔1🍓1
Як выглядае гаспадарчы двор Лошыцкай сядзібы пасля завяршэння рэканструкцыі. Усё, што старое - выглядае сімпатычна, усё, што новае - вее танным калгасам з прэтэнзіяй.

#Лошыца #Мінск #сядзібы #рэканструкцыя #рэстаўрацыя #прамысловаяархітэктура
🔥22🙈8🤡3🍓2👍1🤷1
Карнае добраўпарадкаванне на прыкладзе Нясвіжа. Знішчылі старыя дрэвы, якія абрамлялі візуальна помнік барока, каб зрабіць голы пляц з пліткі і паставіць уродскія каваныя лавы.

Фота
#Нясвіж #паркі #касцёл #дэградацыя
🤬31😢15😭3👎2🤔1🤡1💯1🍓1
2025/09/14 01:04:59
Back to Top
HTML Embed Code: