Telegram Web
У Вілейцы па вуліцы Партызанскай знеслі 80-гадовы даўгабуд. Кінуты праз пачатак Вялікай Айчыннай вайны будынак кінатэатра знесены пад паркоўку...

Кінатэатр на скрыжаванні вуліц 1 Мая і Міцкевіча (цяперашняй Партызанскай) пачалі будаваць у 1940 годзе, але да новай вайны паспелі скончыць толькі саму скрыню.

У 1946 годзе мясцовая газета «За Савецкую Радзіму» абурана пісала:

“Зараз, пасля заканчэння вайны перамогай, увесь савецкі народ узяўся за аднаўленне народнай гаспадаркі, культурных устаноў. Аднак да аднаўлення памяшкання новага кінатэатра не прыступілі і нават нічога не зроблена ў гэтым напрамку. Горш таго. Сцены зараз разбураюцца антыдзяржаўнымі асобамі, якія на сваё прыватнае будаўніцтва забіраюць цэглу”.


Аднак будоўля засталася закінутай. 1 верасня 1949 года недабудаваны кінатэатр перадалі Аблмаслапраму «пад халадзільнік» — адсюль пачынаецца гісторыя малочнага завода. Як кінатэатр будынак не працаваў ні дня.

Кароткі перыяд з верасня 1939 па чэрвень 1941 года, калі ў Заходняй Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада, самы дрэнна вывучаны ў гісторыі беларускай архітэктуры.

#Вілейка #знішчэнне
🤬20🤷‍♂4👎32😢2👍1🍓1
У 70-тысячным польскім Любіне, што пад Уроцлавам, улады хочуць знесці савецкую жылую забудову, каб палепшыць выгляд гістарычнага цэнтра.

Улады Любіна плануюць знесці чатыры шматпавярховыя дамы, якія з’явіліся ў 60-х гадах ХХ стагоддзя на месцы старажытнай гарадской забудовы. Тады камуністычныя ўлады поўнасцю знеслі гістарычныя камяніцы і на іх месцы ўзвялі тыповыя панэльныя будынкі.

Як адзначаюць у магістраце, гэта было стратэгічнай памылкай, якая пазбавіла цэнтр горада яго сапраўднай архітэктурнай тоеснасці. На іх думку жылыя дамы састарэлі і не ўпісваюцца ў гістарычную забудову.

Улады плануць знесці іх, каб адкрыць гістарычныя будынкі: касцёл, ратушу і фрагменты былых абарончых сценаў.

#замежжа #Польшча
🔥5818👍10🤔7🍓1
У Ізабеліне завяршаюць аднаўленне даху над былой сінагогай.

фота
#Ізабелін #аднаўленне #сінагога
45👍9🙏7🍓3🤔1
Гэта знакаміты павільён Германіі ў Барселоне, пабудаваны па праекце ван дэр Роэ да Сусветнай выстаўкі, якая праходзіла ў 1929 годзе.

Ён выглядае вельмі сучасна — і ў гэтым вялікая праблема. Людзі, якія жылі ў 1910-я гады не маглі сказаць, што архітэктура іхняга дня такая ж, як у 1810-я, людзі, якія жылі ў 1810-я — не маглі таго ж сказаць пра 1710-я.

А мы ў 2020-х бачым, што архітэктурны стыль, які дамінуе вакол нас, быў вынайдзены сто гадоў таму. Мадэрнізм стаў апошнім стылем чалавецтва, ніякія спробы павярнуць назад да класікі ці адысці ў бок да біёнікі, не скончыліся поспехам.

Магчыма гэта прыкмета агульнага заняпаду культуры: чалавецтва ўжо пераспрабавала ўсё і цяпер засталося толькі шукаць глыбокія сэнсы ў банане, прыклееным ізастужкай.
👍29🥴8😁4🤔41😱1😍1🍌1🍓1
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Новая архіўная знаходка!
У Цэнтральным Дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі Санкт-Пецярбурга ўдалося адшукаць і заказаць копіі архітэктурнага праекта будынка клубу чыгуначнікаў у Гомелі, які быў распрацаваны А.Кірылавым у 1925-1928 гадах архітэктарам і пабудаваны ў 1928-1930 гадах. Будынак адносіцца да стылю канструктывізма і нават захаваўся да нашага часу, але ў 1950-я гады была праведзена яго рэканстркуцыя, якая амаль цалкам змяніла архітэктурны стыль будынка на неакласіцызм (у арыгінальным выглядзе застаўся толькі корпус з кіназалай).
Крыніца: ЦГАНТ СПБ, ф.Р-398, оп.3-22, д.184 (поўная версія справы даступная па спасылцы на яндэкс-дыску).
Заказ копій чарцяжоў аказаўся даволі дарагім, таму калі хто хоча дапамагчы справе, то глядзіце, як гэта зрабіць у апісанні канала.
11👍5👏5🤔3🍓1
Спадчына
Photo
Працягваюць хваліцца фэйкавай узнагародай 🤌

Фота
😁21🤡4🏆2🍓1🙈1
На праваслаўных могілках каля касцёла Святога Мацвея ў Аколіцы Мінскага раёна выпадкова адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы Мікалая Турчановіча.

Мікалай Фёдаравіч Турчановіч быў настаўнікам маладога Івана Луцэвіча ў Бяларуцкім народным вучылішчы, якое будучы паэт скончыў у 1898-м годзе. Мікалай Фёдаравіч Турчановіч ведаў замежныя мовы і меў багатую на той час бібліятэку, якой дазваляў карыстацца Івану.

Дарэчы Мікалай Турчановіч з'яўляецца дзедам па лініі маці вядомага літаратуразнаўцы Уладзіміра
Міхайлавіча Юрэвіча.

Помнік хоць і даглядаюць людзі, але выглядае ён разбураным: абеліск ляжыць на пастаменце, на якім мусіў бы стаяць.

"Здесь покоится народный учитель Николай Фёдорович Турчанович. Умер 8 апреля 1911 г. на 62 году жизни. Память жены и детей".

Фота

#могілкі #Аколіца
51🔥9👍6🤩1
Спадчына
Алтар Мантэфельтра, выкананы мастаком П'ера дэла Франчэска ў 1472—1474 гадах на заказ герцага Урбінскага. Дэла Франчэска - тэарэтык перспектыўнай пабудовы. Алтарная частка базіліка Санта-Марыя-прэса-Сан-Саціра (Сацір гэта святы, а не яблівы чалавека-казёл)…
Хм, італьянскі даследчык з Мілана піша, што бачыць падабенства алтара ў Нясвіжы з алтаром у Санта-Марыя-прэса-Сан-Саціра ў яго родным горадзе:

У якасці прыкладу прывяду касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. Там знаходзіцца незвычайны алтар. Яго кампазіцыя складаецца з анёлаў, які падтрымліваюць калоны. Падобны алтар ёсць у Мілане, у касцёле святога Саціра (San Satiro), які калісьці з’яўляўся храмам езуітаў. Існуюць здагадкі, што Мікалай Кшыштаф Радзівіл Сіротка, заснавальнік касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, мог асабіста бачыць гэты міланскі алтар. У езуіцкай перапісцы можна знайсці згадкі пра тое, што калі князь нешта бачыў за мяжой, то хацеў мець тое самае ў сябе.


Гэты храм найперш вядомы сваім ілюзорным алтаром. Падманку (або трамплёй) стварыў малады Доната Брамантэ, калі ў 1482—1486 гадах браў удзел у перабудове царквы Санта-Марыя-прэса-Сан-Саціра ў Мілане. Падобны прыём выкарыстаны ў перспектыўным алтары ў Будславе.

Але пра нейкі алтар з калонамі, падобным да нясвіжскага, я нічога знайсці не змог. 🤔

#Нясвіж #Мілан #алтары #інтэр'еры #касцёлы
👏215🤔5
2025/10/03 18:16:56
Back to Top
HTML Embed Code: