Прададзены ў 2021 годзе за адну базавую велічыню мураваны будынак у в. Завячэлле Ушацкага раёна, у якім раней размяшчалася школа і бібліятэка, зноў выстаўлены на аўкцыён за 42 рублі.
Гісторыя будынка дакладна невядомая, пры вёсцы існаваў як фальварак, так і царкоўна-прыхадская школа, пабудаваная ў 1886 годзе пры мясцовай царкве (знішчана), якімі можа з'яўляцца дадзены будынак.
Фота
#Завячэлле #аўкцыёны #гістарычнаязабудова

😭27🙏6😢1
Лекцыя краязнаўца Вадзіма Зелянкова на тэму «Мінск. Два стагоддзі добраўпарадкавання». Як змянялася знешняе аблічча горада на працягу XIX – XX стст.
#мінск #паркі #добраўпарадкаванне
https://www.youtube.com/watch?v=kgfbn0zKrLs&list=WL&index=6

YouTube
Благоустройство Минска в XIX и XX столетиях | Лекция краеведа Вадима Зеленкова
Лекция в Минской городской ратуше краеведа, кандидата физико-математических наук, доцента Белорусского государственного университета Вадима Исааковича Зеленкова на тему «Минск. Два века благоустройства» о том, как изменялся внешний облик города на протяжении…
👍16😢3🥴2
Спадчына
Лекцыя краязнаўца Вадзіма Зелянкова на тэму «Мінск. Два стагоддзі добраўпарадкавання». Як змянялася знешняе аблічча горада на працягу XIX – XX стст. #мінск #паркі #добраўпарадкаванне https://www.youtube.com/watch?v=kgfbn0zKrLs&list=WL&index=6
З цікавага: аказваецца, што ліпы для азелянення Мінска былі выбраны не таму, што горад вызвалілі ў ліпені.
А цяпер усё здохла на вуліцах ад солі.
#мінск #азеляненне
— Шмат гадоў задавалася пытаннем, хто быў тым паваенным рамантыкам, які так дакладна вызначыў час цвіцення галоўнага дрэва Мінска.
— Ніякай рамантыкі, — разупэўніў пры сустрэчы Васіль Шарапаў. —Гадавальнікаў і пародзістых саджанцаў тады не было, даволі дарослыя дрэвы прывозілі са спаленых вёсак, разбураных сядзібаў, з лесу, вядома.
Лепш за ўсё ў горадзе прыжываліся ліпы. Яны ўсім падабаліся формай кроны, багатым ценем, учэпістасцю каранёвай сістэмы. І толькі праз некалькі гадоў заўважылі, што ліпы ўхутваюцца духмянымі кветкавымі карункамі сапраўды да Дня вызвалення Мінска. Быццам сам лёс прывёў гэтае дрэва сюды.
А цяпер усё здохла на вуліцах ад солі.
#мінск #азеляненне
👍26😢10🔥3✍1🥴1
Ці ведалі вы, што архітэктары напэўна з'яўляюцца самымі даўгавечнымі людзьмі на Зямлі?
І я не пра Калатраву, Гаўдзі, Ле Карбюзье, якія працавалі пасля 70 гадоў.
* Вальтэр Гропіус (1883-1969). Заснавальнік Баухауса. Пражыў 86 гадоў, што даволі незвычайна для немца у той час. Праектаваў да самай смерці.
* Рэнца Піяна (нар. 1937). Аўтар цэнтра Пампіду ў Парыжы. Пражыў 87 гадоў. Усё яшчэ праектуе.
* Норман Фостэр (нар. 1935). Аўтар лонданскага Агурка, моста Міленіума і двара Брытанскага музея. Праз месяц яму спаўняецца 90 гадоў. Усё яшчэ праектуе.
* Гюстаў Эйфель (1832-1923). Эйфелева вежа ў Парыжы. Пражыў 91 год.
* Фрэнк Лойд Райт (1867 -1959). Дом над вадападам і музей Саламона Гугенхайма. Пражыў 91 год.
* Іван Жалтоўскі (1867-1959). Беларускі шляхціц, які прыдумаў савецкі ампір. Перажыў рэвалюцыю, дзве вайны і сталінскія рэпрэсіі. Пражыў 91 год.
* Фрэнк Гэры (нар. 1929). Музей Гугенхайма ў Більбаа і канцэртная зала імя Уолта Дыснея. Пражыў 96 гадоў. Усё яшчэ праектуе.
* Філіп Джонсан (1906-2005). Хрустальны сабор і Брама Еўропы ў Мадрыдзе. Пражыў 98 гадоў.
Бэй Юймін (1917-2019). Піраміда Луўра. Пражыў 102 гады.
* Оскар Німеер (1907-2012). Забудова Бразіліі, новай сталіцыі Бразіліі. Пражыў 104 года.
І гэта не тое, каб я адбіраў нейкіх ноўнэймаў праз іх узрост. Не, гэта ўсё зоркі першай велічыні ў архітэктуры, імёны якіх знаёмыя не толькі студэнтам-архітэктарам, але і многіх абывацелям. Я толькі пра Юйміна не ведаў, чамусьці быў упэўнены, што піраміда Луўра твор еўрапейскіх архітэктараў.
Чаму архітэктары так доўга жывуць?
Па-першае, гэта дастатак і ўзровень жыцця. Натуральна, што ўсе пералічаныя людзі вельмі забяспечаныя. Праектаванне і імя заўсёды каштуе дорага. Ну акрамя Беларусі, дзе сказалі, што "архітэктары зажраліся" і парэзалі працэнты ад кошту аб'екта. Вынік палітыкі ўсе бачаць. Добрае харчаванне, добрая медыцына і г.д. твораць цуды.
Па-другое, інтэлектуальная дзейнасць. Архітэктура ахоплівае ўсе сферы жыцця, якім у праекце трэба надаць увагу. І кожны праект гэта абсалютна новае ўсё. І ва ўсім трэба разабрацца. Дэменцыі і іншым бедам з башкой няма месца. Увогуле навукоўцы жывуць даўжэй за іншых, але архітэктары тут, вядома, усіх пераплюнулі.
Па-трэцяе, праца на самога сябе. Я думаю многія назіралі, як яшчэ бадзёрага прыстарэлага выкладчыка ці навукоўца выпраўляюць на пенсію і ён вельмі хутка згасае і памірае. Усе гэтыя мэтры працуюць на сябе і іх ніхто не можа звольніць, бо яны аснова і імя бюро. Так, часта гэта даволі фармальная праца: прыйсці паразмаўляць з маладымі, распавесці байкі з жыцця маладым, падкрэсліць тоўстым алоўкам на раздрукаваных рэндарах. Але наяўнасць стваральнай працы гэта тое, што надае сэнс жыццю. Ну якая смерць, калі вы толькі выйгралі конкурс на пабудову музея ў сталіцы? Многія старыя на пенсіі пазбаўлены гэтага сэнсу, яны літаральна дажываюць.
Чацвёрты пункт. Памылка выжылага - лічыць, што ўсе мэтры дажываюць да глыбокай старасці. Хутчэй наадварот. Мы ведаем гэтых мэтраў, бо яны дажылі да глыбокай старасці. У архітэктуры слава адцягнутая, вам трэба жыць вееельмі доўга, каб урваць нейкі годны праект і зарабіць імя. Многія акцёры і музыкі становяцца вядомыя ў 20+ гадоў, першая кніга Роўлінг пра Гары Потэра выйшла, калі ёй было 31. Навукоўцам таксама прасцей - у прынцыпе да 40 гадоў ужо зразумелы ўзровень даследчыка.
А вось маладых архітэктараў ніхто не ведае - спачатку доўга вучышся, пасля працуеш на дзядзю, робіш розныя вузлы і рэндары. Бліжэй к 50 становіцца ясна, што з цябе атрымаецца, калі ты "вырасцеш"))) Ну і яшчэ гадоў 40-50 трэба на самарэалізацыю.
Уласна многія маладзейшыя архітэктары памерлі ў ценю гэтых мэтраў, працуючы без уласнага імя на іх. І мы пра іх не даведаемся. F

❤20👍7🤯7🤔6🫡2
За 15 гадоў народ, які "помнит и чтит свою историю и никому не позволит ее переписать", у Каралішчавічах пад Мінскам распіздзіў на металалом літую чыгунную агароджу XIX стагоддзя з магілы Антонія Доўнар-Запольскага і яго сына Гераніма, удзельніка паўстання 1863 года, які загінуў у Сібіры.
Вышэй здымкі 2010, 2023 і 2025 гадоў.
Засталося толькі спіздзіць крыж.
А галоўнае, што нейкія сукі працягваюць прымаць такі лом, хоць па ім жа бачна адкуль ён...
#Каралішчавічы #могілкі #вандалізм

🤬74😭12💔2🫡2❤1
Forwarded from 🏰 Hrodna History
📌 Камяніца пачатку XX ст. на вуліцы МОПРаўскай, 6.
Да верасня 2022 яна выглядала як на першых двух фота (зробленыя ў 2007 і 2013 гадах), цяпер выглядае так як на апошніх двух (зробленыя зусім нядаўна). Будынак разабралі цалкам, да ўзроўню падвалаў. Гэта было магчыма, бо ён - прыватная ўласнасць і не меў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ён нават не быў вылучаны як шэраговая гістарычная забудова ў праекце зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна». Дарэчы, тут жыла алімпійская чэмпіёнка Алена Валчэцкая.
🏚 Аднак, як казалі абазнаныя людзі, да нашага часу дом дайшоў у надта кепскім стане: з трэшчынамі на сценах, пашкоджаным падмуркам, шмат чаго і так давялося б перарабляць.
🤔 Што ў выніку? Новы будынак часткова нагадвае стары, выкарыстана арыгінальная цэгла. Ацэньваць такое можна па рознаму.
❓ А што вы думаеце пра такую рэканструкцыю? Стаўце адпаведныя рэакцыі!
Фота: oldgrodno.by, “Біяграфія гарадзенскіх вуліц”, instagram.com/vid_grodno

Што тычыцца таямнічай назвы “Мопраўская”, то МОПР расшыфроўваецца як Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі, або па-руску Международная организация помощи борцам революции.
Гэта была камуністычная міжнародная дабрачынная арганізацыя, створаная Камінтэрнам, такі аналаг Чырвонага Крыжа, але для камуністаў. У міжнародным фармаце яна дзейнічала да Другой сусветнай вайны, але савецкая секцыя існавала яшчэ да 1947 года.
❓ А што вы думаеце пра такую рэканструкцыю? Стаўце адпаведныя рэакцыі!
Фота: oldgrodno.by, “Біяграфія гарадзенскіх вуліц”, instagram.com/vid_grodno
📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram
🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube
☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127
🤔20👍17🤬8😭5🥴3❤2
Разбураная ў час вайны Свята-Георгіеўская царква ў Нясвіжы, пабудаваная ў канцы XVI стагоддзя Радзівілам Сіроткай як касцёл Святой Кацярыны пры кляштары бернардзінцаў.
У 1950-я гады храм знесены савецкімі ўладамі.
Сеўрук у 1939 годзе пераехаў з Вільні ў Нясвіж, дзе пасяліўся ў будынку былой ратушы, дзе яму выдзелілі майстэрню. Усю вайну правёў у гэтым горадзе. Пасля вайны, вядома ў Заходняй Беларусі мастак, стараўся не адсвечваць савецкім уладам і на забылі аж да 1990-х гадоў.
Зараз у Нясвіжскім замку праходзіць выстаўка “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага”.
https://www.tgoop.com/niasvizh_museum/3957

❤24👍11😭5🤔4😢1💔1
Раскрыт секрет древнего синего пигмента майя
#каларыстыка
https://tech.onliner.by/2025/05/06/raskryt-sekret-drevnego-sinego-pigmenta-majya

Onlíner
Раскрыт секрет древнего синего пигмента майя
«Исследование выявило древний метод получения потрясающего пигмента, известного как „маянский голубой“. Метод отличается от предыдущего такового, открытого тем же исследователем почти 20 лет назад», — такими словами открывается материал Live Science.
🤔4🆒4👍1
7 мая ў Гродне з падпорнай сцяны чыгуначнага пуцеправода па Падольнай вуліцы адслаілася і абрынулася ўся тынкоўка. Пуцеправод, відаць, пабудаваны яшчэ ў 1860-я гады, калі пракладалі чыгунку цераз Нёман. У час Першай сусветнай вайны арка была разбурана і адноўлена зноў. Ніякага тынку на падпорнай сцяне не было.
#Гродна #інжынерныязбудаванні #разбурэнне #масты
https://www.tgoop.com/urbanhrodna/2390

😱17🤔3😢2👍1🌚1