SPADCZYNA Telegram 13199
Ці ведалі вы, што архітэктары напэўна з'яўляюцца самымі даўгавечнымі людзьмі на Зямлі?

І я не пра Калатраву, Гаўдзі, Ле Карбюзье, якія працавалі пасля 70 гадоў.

* Вальтэр Гропіус (1883-1969). Заснавальнік Баухауса. Пражыў 86 гадоў, што даволі незвычайна для немца у той час. Праектаваў да самай смерці.
* Рэнца Піяна (нар. 1937). Аўтар цэнтра Пампіду ў Парыжы. Пражыў 87 гадоў. Усё яшчэ праектуе.
* Норман Фостэр (нар. 1935). Аўтар лонданскага Агурка, моста Міленіума і двара Брытанскага музея. Праз месяц яму спаўняецца 90 гадоў. Усё яшчэ праектуе.
* Гюстаў Эйфель (1832-1923). Эйфелева вежа ў Парыжы. Пражыў 91 год.
* Фрэнк Лойд Райт (1867 -1959). Дом над вадападам і музей Саламона Гугенхайма. Пражыў 91 год.
* Іван Жалтоўскі (1867-1959). Беларускі шляхціц, які прыдумаў савецкі ампір. Перажыў рэвалюцыю, дзве вайны і сталінскія рэпрэсіі. Пражыў 91 год.
* Фрэнк Гэры (нар. 1929). Музей Гугенхайма ў Більбаа і канцэртная зала імя Уолта Дыснея. Пражыў 96 гадоў. Усё яшчэ праектуе.
* Філіп Джонсан (1906-2005). Хрустальны сабор і Брама Еўропы ў Мадрыдзе. Пражыў 98 гадоў.
Бэй Юймін (1917-2019). Піраміда Луўра. Пражыў 102 гады.
* Оскар Німеер (1907-2012). Забудова Бразіліі, новай сталіцыі Бразіліі. Пражыў 104 года.

І гэта не тое, каб я адбіраў нейкіх ноўнэймаў праз іх узрост. Не, гэта ўсё зоркі першай велічыні ў архітэктуры, імёны якіх знаёмыя не толькі студэнтам-архітэктарам, але і многіх абывацелям. Я толькі пра Юйміна не ведаў, чамусьці быў упэўнены, што піраміда Луўра твор еўрапейскіх архітэктараў.

Чаму архітэктары так доўга жывуць?

Па-першае, гэта дастатак і ўзровень жыцця. Натуральна, што ўсе пералічаныя людзі вельмі забяспечаныя. Праектаванне і імя заўсёды каштуе дорага. Ну акрамя Беларусі, дзе сказалі, што "архітэктары зажраліся" і парэзалі працэнты ад кошту аб'екта. Вынік палітыкі ўсе бачаць. Добрае харчаванне, добрая медыцына і г.д. твораць цуды.

Па-другое, інтэлектуальная дзейнасць. Архітэктура ахоплівае ўсе сферы жыцця, якім у праекце трэба надаць увагу. І кожны праект гэта абсалютна новае ўсё. І ва ўсім трэба разабрацца. Дэменцыі і іншым бедам з башкой няма месца. Увогуле навукоўцы жывуць даўжэй за іншых, але архітэктары тут, вядома, усіх пераплюнулі.

Па-трэцяе, праца на самога сябе. Я думаю многія назіралі, як яшчэ бадзёрага прыстарэлага выкладчыка ці навукоўца выпраўляюць на пенсію і ён вельмі хутка згасае і памірае. Усе гэтыя мэтры працуюць на сябе і іх ніхто не можа звольніць, бо яны аснова і імя бюро. Так, часта гэта даволі фармальная праца: прыйсці паразмаўляць з маладымі, распавесці байкі з жыцця маладым, падкрэсліць тоўстым алоўкам на раздрукаваных рэндарах. Але наяўнасць стваральнай працы гэта тое, што надае сэнс жыццю. Ну якая смерць, калі вы толькі выйгралі конкурс на пабудову музея ў сталіцы? Многія старыя на пенсіі пазбаўлены гэтага сэнсу, яны літаральна дажываюць.

Чацвёрты пункт. Памылка выжылага - лічыць, што ўсе мэтры дажываюць да глыбокай старасці. Хутчэй наадварот. Мы ведаем гэтых мэтраў, бо яны дажылі да глыбокай старасці. У архітэктуры слава адцягнутая, вам трэба жыць вееельмі доўга, каб урваць нейкі годны праект і зарабіць імя. Многія акцёры і музыкі становяцца вядомыя ў 20+ гадоў, першая кніга Роўлінг пра Гары Потэра выйшла, калі ёй было 31. Навукоўцам таксама прасцей - у прынцыпе да 40 гадоў ужо зразумелы ўзровень даследчыка.

А вось маладых архітэктараў ніхто не ведае - спачатку доўга вучышся, пасля працуеш на дзядзю, робіш розныя вузлы і рэндары. Бліжэй к 50 становіцца ясна, што з цябе атрымаецца, калі ты "вырасцеш"))) Ну і яшчэ гадоў 40-50 трэба на самарэалізацыю.

Уласна многія маладзейшыя архітэктары памерлі ў ценю гэтых мэтраў, працуючы без уласнага імя на іх. І мы пра іх не даведаемся. F
20👍7🤯7🤔6🫡2

tgoop.com/spadczyna/13199
Create:
Last Update:

BY Спадчына

Share with your friend now:
tgoop.com/spadczyna/13199

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Telegram iOS app: In the “Chats” tab, click the new message icon in the right upper corner. Select “New Channel.” Telegram desktop app: In the upper left corner, click the Menu icon (the one with three lines). Select “New Channel” from the drop-down menu. There have been several contributions to the group with members posting voice notes of screaming, yelling, groaning, and wailing in different rhythms and pitches. Calling out the “degenerate” community or the crypto obsessives that engage in high-risk trading, Co-founder of NFT renting protocol Rentable World emiliano.eth shared this group on his Twitter. He wrote: “hey degen, are you stressed? Just let it out all out. Voice only tg channel for screaming”. Your posting frequency depends on the topic of your channel. If you have a news channel, it’s OK to publish new content every day (or even every hour). For other industries, stick with 2-3 large posts a week. Those being doxxed include outgoing Chief Executive Carrie Lam Cheng Yuet-ngor, Chung and police assistant commissioner Joe Chan Tung, who heads police's cyber security and technology crime bureau.
from us

Telegram Спадчына
FROM American