Telegram Web
На будынках Багуслаўскага маёнтка ў гомельскім Прудку вядуцца будаўнічыя работы. Згодна з пашпартам
🤔8👍3😨1
Спадчына
На будынках Багуслаўскага маёнтка ў гомельскім Прудку вядуцца будаўнічыя работы. Згодна з пашпартам гэта рэканструкцыя будынка стайні, якая належыць школе алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту. Увесь комплекс з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.…
На будынках Багуслаўскага маёнтка ў гомельскім Прудку вядуцца будаўнічыя работы. Згодна з пашпартам гэта рэканструкцыя будынка стайні, якая належыць школе алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту.

Увесь комплекс з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Праектаванне вядзецца мінскай канторай «Газбудпраект», а гэта значыць, што навуковым кіраўніком выступае Алена Байнак, пасля якой гістфаку БДУ не засталося нічога гістарычнага. Робім ставачкі...

Фота
#Гомель #Прудок #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
😢10😱5🙏5🤔1
У Магілёве царкоўнікі хочуць пабудаваць яшчэ адну тыпавую царкву, знішчыўшы значны кавалак Пячэрскага лесапарку, які з'яўляецца ледзь не адзіным месцам адпачынкаў усіх жыхароў горада.

Акрамя таго гэтая тэрыторыя з'яўляецца ахоўнай зонай заказніка Пячэрскі, дзе прама ў рэгламентах забаронены знос цэлага шэрагу відаў дрэваў. Вядома, на грамадскае абмеркаванне не было прадастаўлена аніякай інфармацыі - ні пра знос дрэваў, ні пра ахоўную зону — усё, каб прашло як па масле.

Але не прайшло. Справа ў тым, што царкоўнікаў і іхнія пражэкты люта ненавідзяць у Магілёве. Гэта парадокс, але горад, які многія ўяўляюць як апірышча праваслаўя з бясконцымі крыжовымі шляхамі і казакамі з нагайкамі, вельмі ваяўніча настроены супраць царквы.

Да нядаўняга часу гэтак жа было нават на ўзроўні выканкама. Пасадзіць сваю царкву на Замчышчы яны змаглі толькі атрымаўшы асабісты дазвол першай асобы ў краіне, а помнік Георгію Каніскаму доўга не знаходзіў хоць якога месца ў цэнтры горада - усе былі супраць увогуле яго з'яўлення.

Але цяпер усё змянілася. Адзін з магілёўцаў схадзіў на грамадскае абмеркаванне новай царквы і падзяліўся ўражаннямі:

Абсурдныя выказванні пра тое, што гэта не лес, а «бамжатнік, могілкі хатніх жывёл, буралом» і іншае.

Уся рыторыка грунтуецца на беспадстаўных заявах пра нібыта «тысячы» просьбаў ад жыхароў раёна, якія нібыта ўгаворваюць пабудаваць царкву менавіта на месцы маладога лесу.

Гучаць смешныя заявы пра «бабулек, якія жывуць у лесе і якім цяжка дабірацца да царквы».

Не прапанавана ні альтэрнатыўных месцаў для будаўніцтва, ні кампрамісных варыянтаў, што пакінулі б лес на месцы. Празрыстасці ў волевыяўленні жыхароў няма — усё толькі на словах, без пратакола.

Гучаць таксама заявы кіраўніцтва пра плануемую забудову лесу, нібыта гэта поле з пустазеллем.

Пры гэтым на падтрымку парку ў дагледжаным стане, вядома ж, грошай няма. Затое на храм ёсць.

На грамадскім абмеркаванні прадстаўлена толькі «канцэпцыя», а не гатовы праект. А гэта значыць, што пры зацвярджэнні будаўніцтва можа з’явіцца што заўгодна — хоць дзевяціпавярховая званіца.

Нормы шуму таксама нікога не цікавяць. Цытую: «Перазвон станоўча ўплывае на чалавека».

Гэта п*здец.

І, вядома, з боку царквы прысутнічаюць агрэсіўныя асобы, якія крычаць, перабіваюць і перашкаджаюць выказацца, размаўляючы на павышаных танах. Класіка.


Відавочна, што гараджан трымаюць за ідыётаў. Тысячы мёртвых душ епархія збірае з дапамогай свайго адміністрацыйнага рэсурсу. Мы ўжо бачылі гэтыя "мільёны галасоў за", калі царкоўнікі прасоўвалі праект зносу Магілёўскага замку са знішчэннем культурнага пласта помніка археалогіі, каб пабудаваць музей цара.

Ініцыятыўная група супраць будаўніцтва храма будзе збіраць подпісы сёння на дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Якубоўскага, 60 у 18:00. Ужо сабрана 86 подпісаў супраць усяго з некалькіх суседніх дамоў.

#Магілёў #цэрквы #паркі #ахова #грамадскіяабмеркаванні
🤬56🔥4👍3😢1
🌿Ведущий научный сотрудник лаборатории проблем экологии леса и дендрохронологии Лукин В.В. и младший научный сотрудник Моцный В.В. произвели отбор дендрохронологического материала из старейшего деревянного здания Беларуси "Лямуса" на территории Монастыря Бригиток (г.Гродно). Также для датировки исторических объектов и построения новых шкал на основе исторической древесины отобраны образцы из оригинальной стропильной системы монастыря. Планируется отбор образцов в Коложской церкви.
👍30🤔9😢2
2025/08/27 17:55:02
Back to Top
HTML Embed Code: