SRODKI_BY Telegram 2
Аб Годнасьці ды Еднасьці: частка першая.

Вайна пачалася не 24 лютага 2022.
Вайна пачалася значна раней.

Першую слушную паразу ў ёй зазнаў яшчэ Савецкі Саюз. Яе нанеслі польская Салідарнасьць ды краіны Балтыі, якія здолелі ўзьняць галаву, паглядзець у вочы пачвары тыраніі і адрынуць яе ўладу - яны ўсьвядомілі ўласную Годнасьць.

Другую паразу зазнала ўжо пуцінская Расея - прамы нашчадак дыктатарскіх традыцый “чырвонай пачвары саветаў”. Яе нанёс Украінскі Майдан. Браты-украінцы здолелі зазнаць сябе, каб абраць свой шлях. Менавіта тады пуцінская Расея зразумела, што зымшэлую веліч савецкай спадчыны немагчыма захаваць, як ты яе не кансэрвуй у маўзалеях: яшчэ адзін народ даказаў сваю Годнасьць.

А потым здарыўся жнівень 2020-га на Беларусі... Там не адбылося такой паразы нэасавецкіх акупантаў, як у першых двух выпадках, але ў дыктатараў затрэсьліся каленкі. Бо яны пазналі свайго старога ворага: беларусы ўголас заявілі аб сваёй Годнасьці.

І тут мы падыходзім да таго, чаму ў жніўні мы не перамаглі. Не таму, што беларусы штосьці зрабілі ня так - Казахстан вам у прыклад. Беларусы зрабілі усё правільна - заклалі міну запаволенага дзеяньня ў падмурку дыктатуры як з’явы. Але не перамаглі. Таму што пакуль Старая Эўропа раз за разам паўтарала памылкі уласнай гісторыі, выказваючы “рашучыя занепакоенасьці”, дыктатары здолелі сарыентавацца і праявіць еднасьць перад тварам свайго самага страшнага ворага - Годнасьці. Менавіта так, “еднасьць” з маленькай літары, бо іх еднасьць не сапраўдная. Яны гатовы адно аднаму горла перагрызьці, абы выжыць. Але калі яны адчулі, што вярнуўся вораг, якому яны заўсёды прайграюць, яны адклалі грызьню між сабой да таго моманту, пакуль хтосьці з іх не будзе настолькі слабы, што яго можна будзе зжэрці цалкам без відэльца ды нажа. Зноў жа: Казахстан вам у прыклад.

Лукашэнка прайграў бы ў жніўні 2020 без падтрымкі Пуціна. Пуцін прайграе ў вайне супраць Украіны без “падтрымкі” Лукашэнкі. Лукашэнка прайграе ў любым выпадку - для яго ўсё пачалося ў 2020-м і скончыцца непазьбежнай паразай. Пуцін гэта ведае: Лукашэнку ён ужо зжарэ і так, і гэтак. Але ж не ў гэтым ягоная мэта.

Ягоная мэта - увагнаць клін паміж украінскім ды беларускім народамі. Каб мы зь нянавісьцю глядзелі адно на аднаго. Каб украінцы лічылі беларусаў агрэсарамі, а расейцы ды беларусы лічылі ўкраінцаў фашыстамі. Замазаць беларусаў крывёю украінцаў і наадварот, каб на стагоддзі наперад пазбавіць іх Годнасьці шанцаў праявіць Еднасьць. А потым паасобку паказальна забіць і Годнасьць украінцаў, і Годнасьць беларусаў. І з крывавым сьвінаботаксным лычам крочыць на паўночны захад забіваць Еднасьць і Годнасьць палякаў ды прыбалтаў, якія па меркаваньні Пуціна павінны пахіснуцца, пабачыўшы паказальную крывавую бойку ізаляваных адно ад аднаго Годных беларусаў ды ўкраінцаў. Падзяляй ды ўладай у дзеяньні.

Частка другая тут.

tgoop.com/srodki_by/2
Create:
Last Update:

BY Средства для ухода

Share with your friend now:
tgoop.com/srodki_by/2

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Ng Man-ho, a 27-year-old computer technician, was convicted last month of seven counts of incitement charges after he made use of the 100,000-member Chinese-language channel that he runs and manages to post "seditious messages," which had been shut down since August 2020. Hui said the time period and nature of some offences “overlapped” and thus their prison terms could be served concurrently. The judge ordered Ng to be jailed for a total of six years and six months. But a Telegram statement also said: "Any requests related to political censorship or limiting human rights such as the rights to free speech or assembly are not and will not be considered." Matt Hussey, editorial director at NEAR Protocol also responded to this news with “#meIRL”. Just as you search “Bear Market Screaming” in Telegram, you will see a Pepe frog yelling as the group’s featured image.
from us

Telegram Средства для ухода
FROM American