Telegram Web
Аб Годнасьці ды Еднасьці: частка першая.

Вайна пачалася не 24 лютага 2022.
Вайна пачалася значна раней.

Першую слушную паразу ў ёй зазнаў яшчэ Савецкі Саюз. Яе нанеслі польская Салідарнасьць ды краіны Балтыі, якія здолелі ўзьняць галаву, паглядзець у вочы пачвары тыраніі і адрынуць яе ўладу - яны ўсьвядомілі ўласную Годнасьць.

Другую паразу зазнала ўжо пуцінская Расея - прамы нашчадак дыктатарскіх традыцый “чырвонай пачвары саветаў”. Яе нанёс Украінскі Майдан. Браты-украінцы здолелі зазнаць сябе, каб абраць свой шлях. Менавіта тады пуцінская Расея зразумела, што зымшэлую веліч савецкай спадчыны немагчыма захаваць, як ты яе не кансэрвуй у маўзалеях: яшчэ адзін народ даказаў сваю Годнасьць.

А потым здарыўся жнівень 2020-га на Беларусі... Там не адбылося такой паразы нэасавецкіх акупантаў, як у першых двух выпадках, але ў дыктатараў затрэсьліся каленкі. Бо яны пазналі свайго старога ворага: беларусы ўголас заявілі аб сваёй Годнасьці.

І тут мы падыходзім да таго, чаму ў жніўні мы не перамаглі. Не таму, што беларусы штосьці зрабілі ня так - Казахстан вам у прыклад. Беларусы зрабілі усё правільна - заклалі міну запаволенага дзеяньня ў падмурку дыктатуры як з’явы. Але не перамаглі. Таму што пакуль Старая Эўропа раз за разам паўтарала памылкі уласнай гісторыі, выказваючы “рашучыя занепакоенасьці”, дыктатары здолелі сарыентавацца і праявіць еднасьць перад тварам свайго самага страшнага ворага - Годнасьці. Менавіта так, “еднасьць” з маленькай літары, бо іх еднасьць не сапраўдная. Яны гатовы адно аднаму горла перагрызьці, абы выжыць. Але калі яны адчулі, што вярнуўся вораг, якому яны заўсёды прайграюць, яны адклалі грызьню між сабой да таго моманту, пакуль хтосьці з іх не будзе настолькі слабы, што яго можна будзе зжэрці цалкам без відэльца ды нажа. Зноў жа: Казахстан вам у прыклад.

Лукашэнка прайграў бы ў жніўні 2020 без падтрымкі Пуціна. Пуцін прайграе ў вайне супраць Украіны без “падтрымкі” Лукашэнкі. Лукашэнка прайграе ў любым выпадку - для яго ўсё пачалося ў 2020-м і скончыцца непазьбежнай паразай. Пуцін гэта ведае: Лукашэнку ён ужо зжарэ і так, і гэтак. Але ж не ў гэтым ягоная мэта.

Ягоная мэта - увагнаць клін паміж украінскім ды беларускім народамі. Каб мы зь нянавісьцю глядзелі адно на аднаго. Каб украінцы лічылі беларусаў агрэсарамі, а расейцы ды беларусы лічылі ўкраінцаў фашыстамі. Замазаць беларусаў крывёю украінцаў і наадварот, каб на стагоддзі наперад пазбавіць іх Годнасьці шанцаў праявіць Еднасьць. А потым паасобку паказальна забіць і Годнасьць украінцаў, і Годнасьць беларусаў. І з крывавым сьвінаботаксным лычам крочыць на паўночны захад забіваць Еднасьць і Годнасьць палякаў ды прыбалтаў, якія па меркаваньні Пуціна павінны пахіснуцца, пабачыўшы паказальную крывавую бойку ізаляваных адно ад аднаго Годных беларусаў ды ўкраінцаў. Падзяляй ды ўладай у дзеяньні.

Частка другая тут.
Аб Годнасьці ды Еднасьці: частка другая (частка першая тут).

Чаму Пуцін гэта робіць?


Таму што калі Годныя народы Новай Эўропы зазнаюць Еднасьць, Лукашэнка будзе апошнім, каго пуцінская Расея паглыне перад тым, як падохнуць. Калі польская, балтыйская, украінская ды беларуская Годнасьці здолеюць прадэманстраваць Еднасьць, пуцінская Расея пацягне Лукашэнку за сабой наўпрост на звалку гісторыі. І мы прачнемся раніцою Новай Эўропы ад Балтыі да Чорнага Мора. І гэты Балта-Чарнаморскі Зьвяз, пабудаваны на Еднасьці Годных народаў, будзе падмуркам новага прагрэсіўнага і мірнага сьвету.

Але дзеля гэтага мы ўсе павінны ўзгадаць пра сваю Годнасьць, атаясаміць сябе з ёй, каб зразумець, што без яе і нас няма - ды й пакласьці яе ўсю на тое, каб паказаць Еднасьць з Украінай. Усе! І палякі, і эстонцы, і літоўцы, і латышы, і беларусы. Асабліва беларусы. Бо калі не зараз, то далей будзе горш. Беларусы пачнуць гінуць ад рук расейцаў і украінцаў. А потым пуцінская Расея заб’е нашыя Годнасьці паасобку, адну за адной.

Браты, не дамо запляміць нашую Годнасьць украінскаю крывёю!

Нашыя сродкі: #Годнасьць і #Еднасьць.

Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне! За Новую Эўропу!
Паміж чым і чым выбіраем?

Жнівень 2020. Падавалася, што ўсім ўсё зразумела. Завадчанам, ўрачам, студэнтам, настаўнікам, спартоўцам, айцішнікам, пеньсіянэрам… Адным словам - ўсім.

Падавалася.

Але ж не ўсё. І не ўсім.

Бо былі і тыя, хто вырашыў моўчкі заплюшчыць вочы, спадзяючыся, што старонка, як заўсёды, будзе перагорнутая. Сярод іх былі і завадчане, і ўрачы, і студэнты, і настаўнікі, і спартоўцы, і айцішнікі, і пеньсіянэры… А яшчэ вайскоўцы, міліцыянты, амапаўцы, суддзі, чыноўнікі… Адным словам - усе.

Супярэчлівая думка, але ў кожнай сацыяльнай групе былі людзі, якія па-рознаму адказвалі сабе на пытаньне: “Што каштуе даражэй: уласная #Годнасьць альбо ўласныя спадзяваньні?”. І абраўшы розныя адказы, быццам бы падобныя людзі адразу ж гублялі магчымасьць зразумець адно аднаго, бо лічылі ўласны выбар адзіным правільным. І вось гэтага узаемнага паразуменьня ў 2020 і не хапіла, каб на вуліцы выйшаў не мільён, а пяць мільёнаў. Бо сапраўдная #Еднасьць не магчымая без нечага ўсеагульнага.

Працяг 👇🏻
Пачатак 👆🏻

Нажаль, гэтым ўсеагульным чыньнікам сапраўднай Еднасьці ня сталі гвалт і рэпрэсіі ў дачыненьні да іньшых. Яны і не маглі. Таму што заўсёды ёсьць тыя, дзеля каго ўласная скура бліжэй да цела, і каму здаецца правільным паберагчы яе, спадзяючыся, што “хваля сыйдзе і ўсё будзе добра”.

Памылка. Ня сыйдзе. І ня будзе. Гэта добра разумелі тыя, хто вырашыў не маўчаць у 2020-м.

Але ж ў гісторыі свае метады. Калі яна дае табе шанец зрабіць усё правільна, а ты ад яго адмаўляешся, то ў наступны раз гэты шанец прыйдзе да цябе не ў выглядзе дзяўчыны зь кветкамі ў працягнутай руцэ, а ў выглядзе пагрозы той самай скуры, якую ты імкнуўся зьберагчы, калі не ўзяў у дзяўчыны кветкі і ня стаў зь ёй побач.

Тое, што адбываецца апошні месяц, гэта адначасова і сьмяротная пагроза, і другі шанец. Для кожнага. І для завадчаніна, і для ўрача, і для студэнта, і для настаўніка, і для спартоўцы, і для айцішніка, і для пеньсіянэра… А яшчэ для вайскоўцы, для міліцыянта, для амапаўца, для суддзі, для чыноўніка… Асабліва для іх.

Чаму? Таму што перад тварам сьмерці ўсе роўныя. Вось ён: ўсеагульны чыньнік сапраўднай Еднасьці. 97% адсоткаў беларусаў супраць вайны. Зноў 97%.

Але ж у гэты раз ўсё будзе па-іньшаму. Бо гэты шанец - апошні. Няма больш выбару паміж Годнасьцю і ўласнымі спадзяваньнямі. Бо няма больш ніякіх уласных спадзяваньняў. Ні ў завадчаніна, ні ў урача, ні ў студэнта, ні ў настаўніка, ні ў спартоўцы, ні ў айцішніка, ні ў пеньсіянэра, ні ў вайскоўцы, ні ў міліцыянта, ні ў амапаўца, ні ў суддзі, ні ў чыноўніка. Ні ў каго.

Адзіны выбар, які існуе зараз - гэта выбар паміж Еднасьцю і сьмерцю. Ад кулі, ад бомбы, ад пятлі на шыі, ад голада… Вось альтэрнатыва адсутнасьці Еднасьці. І наш другі шанец менавіта ў тым, што гэтая альтэрнатыва - непазьбежная. Для кожнага. Выбару больш няма.

Адзіны шлях - Еднасьць.
І #Воля - тая зорка, якая асьвятляе гэты шлях.

З Днём Волі, беларусы!
Жыве Беларусь! Жыве вечна!
Слава Україні! Героям слава!
Россию отрезают от компонентов, которые необходимы для воспроизводства и развития современных военных систем. В гражданском секторе это заметно по автозаводам, которые откатываются на технологии 80-х годов. В принципе, технологиями 80х ещё вполне можно воевать и убивать, вопрос в состоянии циклов этих производств и способности нарастить такие производства быстро и в достаточном объёме, даже банально снять оставшуюся технику с длительного хранения. Но в сложных отраслях, таких как современные средства РЭБ, кибервойна, авиастроение, управляемые ракеты - без микроконтроллеров никуда. Можно, конечно импортировать через фирмы-прокладки (скорее всего так и будет), но судя по напору, с которым американцы взялись за проблему российского государства, это будет сделать непросто.

Почему проблема формулируется именно как проблема российского государства? Тезисно можно сформулировать так: мы поверили вам в 90е что вы изменитесь и станете цивилизованной страной, играющей по общим правилам. Теперь вы нас обманули. Так считают США, этот тезис идет красной нитью среди рассуждений экспертов. Ровно как и в России считают что никому ничего не обещали, а вот мифическое обещание нерасширения НАТО было как раз дано. Но эти два полюса слишком разные по весу, чтобы решать этот спор в равной плоскости. Факт - снос путинского режима и прекращение войны это лишь первая цель в процессах, которые инициируются в регионе. Финальная цель - переформатирование пространства таким образом, чтобы масштабный военный конфликт в регионе в будущем не имел бы смысла в виду абсолютного паритета сторон. Он и сейчас не имеет смысла, но Путину показалось иначе. Мир дорого теперь платить за это “показалось”.

Технологическая изоляция России (в области вооружений) в таком случае становится лишь одним из аспектов. Важным аспектом будет работа медиа и перепрошивка сознания - но это в будущем (хотя ростки уже начались - заметьте, как быстро внедряется в сознание бело-сине-белый флаг). Не менее важным аспектом является создание такой архитектуры безопасности, когда какой бы агрессивный реваншистский режим в России не пришёл к власти, то он технически бы не имел шансов на успешную внешнюю военную экспансию.

Не значит, что подобное случится завтра. Не значит что Россия не будет сопротивляться - она будет. Но тренд очевиден и карты сданы - у России на данный момент фактически нет глобальных союзников, но в противниках практически все развитые страны мира.

Что это означает для Беларуси? Для создания регионального противовеса идея балто-черноморского союза вновь актуализируется, но из идеи перспективной эта инициатива превращается в критически важную. Беларусь будут тянуть в это объединение за уши, вопрос статуса Беларуси из внутриполитического превращается в вопрос региональной и международной безопасности. И стратегически здесь всё хорошо, потому что время и ресурсы играют на стороне Запада. Но тактически есть один нюанс - социология.

Социология показывает глубокий раскол беларусского общества, где есть примерно партитетные силы - “западники” и “пророссийские”, т.н. электоральное “болото” имеет тенденцию к поляризации. В условиях напичканности соседнего региона оружием и поведения России в стиле “сгорел сарай, гори и хата”, риск гражданской войны в Беларуси выглядит ненулевым. Национальный интерес Беларуси - решать этот конфликт в конвенциональной электоральной плоскости, а не на поле боя. Другой вопрос, что прийти в точку когда общество будет договариваться через бюллетень, а не через прицел весьма непросто. И скажем открыто - отсутствие боевых действий в Беларуси не является ценностью ни для одного из внешних игроков. А наличие нового горячего прокси-фронта, напротив, выгодно очень многим.

Источник: Рефлексия и реакция
Средства для ухода
Россию отрезают от компонентов, которые необходимы для воспроизводства и развития современных военных систем. В гражданском секторе это заметно по автозаводам, которые откатываются на технологии 80-х годов. В принципе, технологиями 80х ещё вполне можно воевать…
Поэтому любую инициативу о решении внутрибеларусских проблем стоит оценивать критически через эту призму. Сорвать стоп-кран в условиях нынешних ставок может оказаться легче чем раньше, вопрос в том что цена за это может быть куда масштабнее. Но неизбежность прихода в конечную точку Беларуси как части регионального противовеса будущей России будет проявляться отчётливее, с появлением всё новых и новых проблем по всему периметру России текущей, которые ей будет решать всё сложнее (Карабах, Курилы, Грузия и т.п.), и на которые будут уходить совсем не лишние ресурсы.

Источник: Рефлексия и реакция
Доўгі час на гэтым канале не з’яўлялася ніякіх нататак. Гэта не таму, што не было падзеяў, якія былі б вартыя рэакцыі — іх як раз хапае. І не таму, што не было думак, зьвязаных з гэтымі падзеямі — наадварот: кожная з падзеяў выклікала безьліч думак…

Але ж у беларускай інфапрасторы хапае і тых, хто выдатна аналізуе падзеі, і тых, хто іх аглядае. Таму мы ня бачым ніякага плёну ў тым, каб аглядаць і аналізаваць тое, што і так усьцяж аглядаецца і аналізуецца дасьведчанымі ў гэтых справах людзьмі.

Ды і канал гэты не зусім пра агляды і аналіз. Ён пра лёсавызначальныя пытаньні, на якія кожны з нас вымушаны адказваць. Нашая мэта — шукаць такія пытаньні, агучваць іх і спрабаваць падштурхнуць чытача даць адказ на кожнае зь іх у першую чаргу самому сабе. Так мы бачым шлях да #Сьвядомасьці, а значыць — і да #Волі ў ва ўсіх сэнсах гэтага слова.

І вось сёньня нам падаецца, што ў ва ўсёй гэтай безьлічы думак мы знайші пытаньне, шчыры адказ на якое можа быць вельмі важным як для кожнага беларуса, так і для народа Беларусі ў цэлым.

Працяг па спасылцы: https://telegra.ph/Gehtaya-vajna---lakalny-kanfl%D1%96kt-c%D1%96-susvetnaya-vajna-09-26

Нашыя сродкі: #Рашучасьць і #Моц.

Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!
2024/05/15 10:43:37
Back to Top
HTML Embed Code:


Fatal error: Uncaught Error: Call to undefined function pop() in /var/www/tgoop/chat.php:243 Stack trace: #0 /var/www/tgoop/route.php(43): include_once() #1 {main} thrown in /var/www/tgoop/chat.php on line 243