Telegram Web
Герцагскі палац на Калгане з трэцяга сезона серыяла «Фундацыя», паводле Айзэка Азімава, ураджэнца Клімавіцкага павета.

Сцэна здымала ў холе новага Музея гісторыі Польшчы ў Варшаве. Музей быў пабудаваны ў 2023 годзе на тэрыторыі расійскай Варшаўскай цытадэлі, побач з Музеем Войска Польскага, па праекце польскага бюро WXCA. Візуальнай асаблівасцю яго інтэр'ераў і экстэр'ераў з'яўляецца выкарыстанне побач паслядоўных спілаў дэкаратыўнага каменю, што стварае своеасаблівую тэкстуру, якая быццам паўтараецца, але насамрэч не мае аніводнага аднолькавага элемента. З набліжэннем да фасадаў можна заўважыць, што яны пакрытыя яшчэ і разьбой, якую нельга разгледзець здалёк.

#кіно #Варшава
🔥22👍7😱43
Элементы інтэр'еру ў дамах на Паўночным завулку. Нават не ўяўляў што там такое старасвецкае багацце было. Як думаеце, ці захавалася хоць нешта з гэтага?

(з кнігі А.Лакоткі."Сілуэты старога Мінска", 1991)
Крыніца
#мінск #драўлянаедойлідства #інтэр'еры #мэбля #мадэрн
22👍15😢6🤯2
👍219🆒2
Как называются двери при входе в метро?

Да-да, такие двери имеют особое название — пендельтюр (дверь, которая открывается в обе стороны и автоматически возвращается в исходное положение благодаря маятниковым петлям).
Название происходит от немецких слов "Pendel" (маятник) и "Tür" (дверь).

Установка именно такого типа дверей прописана в Своде правил метрополитенов «СП 120.13330.2012». В первую очередь потому, что они просто удобны для использования в многолюдных местах.

#фактыометро #этоинтересно
😁20👍1552🤔2🌚1
У Ашмянскім раёне затрымалі злодзея, які краў крыжы і агароджы з могілак


Міліцыя затрымала жыхара Ашмянскага раёна, які арганізаваў амаральны, але прыбытковы «бізнэс» — краў металічныя крыжы, агароджы і ланцугі з могілак, а потым здаваў іх на металалом. Агульная вага выкрадзенага складае не менш за 15 тон.


Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, 40-гадовы мужчына кінуў асноўную працу і пачаў зарабляць на крадзяжах з пахаванняў. Ён выбіраў пераважна закінутыя і занядбаныя магілы, разлічваючы, што там зніклыя элементы ніхто не заўважыць або не заявіць пра гэта.

Злачынца дзейнічаў у чатырох раёнах: Смаргонскім, Астравецкім, Ашмянскім і Маладзечанскім. Яго затрымалі адразу пасля чарговага крадзяжу дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў крымінальнага вышуку.

Злачынства раскрылася пасля таго, як у Астравецкі РАУС звярнуўся мужчына, які паведаміў пра знікненне двух металічных крыжоў з магілы сваякоў. Гэта і стала пачаткам расследавання.

Цяпер супраць затрыманага распачалі крымінальную справу.

Я не разумею, наколькі трэба быць кончаным, каб рабаваць могілкі, каб здаць крыжы з надмагілляў на лом, ці раскопваць старажытныя курганы, каб прадаць за 30 рублёў фібулу.

#могілкі
🤬53👍7
2025/08/25 23:56:28
Back to Top
HTML Embed Code: