Telegram Web
Упершыню бачу фотазыдмкі гэтага касцёла, відаць, яны нідзе не публікаваліся. Гэта драўляная капліца Святога Антонія ў вёсцы Паласня Стаўбцоўскага раёна, якая была знішчаная саветамі ў час антырэлігійнай кампаніі ў 1960-я гг.

Ніякіх сведчанняў, калі быў пабудаваны гэты храм не знайшоў. У яго архітэктуры здзіўляюць дзве рэчы.

Па-першае, абсалютна глухі галоўны фасад, глухая званіца. Хутчэй за ўсё ўваход з супрацьлеглага ад таго месца, дзе рабіўся здымак, але ўсё роўна вельмі незвычана, хоць бы акенца, шчыліну якую зрабілі.

Па-другое, абсалютна не чакаў і ніколі не бачыў, каб на драўляным касцёлы быў сапраўдны механічны гадзіннік. А тут - гадзіннік на вежы могілкавай капліцы. Як? Адкуль? Калі? Навошта? Столькі пытанняў адразу выклікае гэты элемент.

Фотаздымкі выклала парафія Св Казіміра Стоўбцы ў Стоўбцах. Ёй з вёскі Паласня перадалі некаторыя рэчы, у тым ліку рэлігійныя кнігі пачатку XVIII стагоддзя і арнаты з капліцы, якія былі схаваныя на гарышчы пасля яе разбурэння. Мясцовыя кажуць, што бляху, якая пакрывала дах капліцы, адвезлі на ферму ў Жыгалкі. А дрэвам, брусамі ды дошкам, дазволілі загарадзіць могілкі.

Стаўбцоўскі ксёндз спадзяецца адшукаць і абраз Святога Антонія Падуанскага, які быў у галоўным алтары капліцы.

Фота
#знаходкі #капліцы #касцёлы #могілкі #драўлянаедойлідства #Паласня
41👍10👏4😱3🤔1
Пабачыў на канале з гучнай назвай The Culturist твіт, што насамрэч іхнія ЗША гэта сапраўдны пераемнік Рымскай імперыі, маўляў, паглядзіце, тут усё зроблена як у Рыме.

Смешна ў роце ад аматараў пракласці хайвэй праз гістарычнае ядро горада і забабахаць некалькі гектараў парковак на месцы цудоўнай артдэкошнай забудовы.

Пра арлоў у сімволіцы і пра рэгулярную планіроўку таксама смешна - пакажыце, а хто ў Еўропе не меў гэтага ў XIX стагоддзі? Ну і карцінка з рэгулярнай планіроўкай руін Тымгада ў Паўночнай Афрыцы геніяльна — гэта ваенная калонія Рыма, пабудаваная па тыпавым рэгулярным плане з вуліцамі карда і дэкуманус. Не думаю, што аўтар The Culturist, хацеў падкрэсліць, што яны, як і Тымгад, усяго толькі калонія вялікай цывілізацыі. Але амерыканскага розуму не хапіла, каб даведацца, што ў самім Рыме ніякай рэгулярнай планіроўкі не існавала, гэтаму замінала гістарычнае развіццё горада і складаны рэльеф.

Ну і апошняе, што выдае абсалютнага школьніка-прафана за вокладкай канала, на які падпісаныя 1,3 мільёны наіўных твітарчукоў: візуальнае параўнанне рымскага Сената з амерыканскім Сенатам.

Тыя, хто цікавіцца старажытным Рымам, як я, могуць зразумець у чым падвох. Справа ў тым, што аўтар The Culturist не ў курсе, што рымскія сенатары ніколі не засядалі паўколам, як у тэатры...

Чытайце далей:

https://telegra.ph/Fehjly-amerykansk%D1%96h-spadchynn%D1%96ka%D1%9E-Ryma-07-31
😁15🔥3👍2🥱1💯1👨‍💻1
Як цяпер выглядае гаспадарчы двор пры сядзібе ў Лошыцы.

Фота
#сядзібы #рэстаўрацыя #лошыца #Мінск
🤔26👍152🥴21🔥1👏1
2025/08/26 02:40:16
Back to Top
HTML Embed Code: