Герцагскі палац на Калгане з трэцяга сезона серыяла «Фундацыя», паводле Айзэка Азімава, ураджэнца Клімавіцкага павета.
Сцэна здымала ў холе новага Музея гісторыі Польшчы ў Варшаве. Музей быў пабудаваны ў 2023 годзе на тэрыторыі расійскай Варшаўскай цытадэлі, побач з Музеем Войска Польскага, па праекце польскага бюро WXCA. Візуальнай асаблівасцю яго інтэр'ераў і экстэр'ераў з'яўляецца выкарыстанне побач паслядоўных спілаў дэкаратыўнага каменю, што стварае своеасаблівую тэкстуру, якая быццам паўтараецца, але насамрэч не мае аніводнага аднолькавага элемента. З набліжэннем да фасадаў можна заўважыць, што яны пакрытыя яшчэ і разьбой, якую нельга разгледзець здалёк.
#кіно #Варшава

🔥22👍7😱4❤3