Ты вялікі мужчына? Пакажы свой хуй
Хаця б на помніку. Менавіта так у Старажытнай Грэцыі паказвалі багоў і герояў на помніках-гермах,
Герма гэта асаблівы від скульптур у выглядзе чатырохгранных слупоў, увянчаных пагрудным бюстам. Акрамя гэтага на гермах ад чалавечага цела больш нічога не было, акрамя невялікай дэталі — фаласа.
Відаць і фаласы, і назва гермаў завязаныя на богу Гермесе, які першапачаткова быў фалічным богам, звязаным з урадлівасцю, поспехам, дарогамі і межамі. Толькі пасля ён стаў богам гандлю. Гермы найчасцей адлюстроўвалі менавіта Гермеса. Пасля на гермах сталі змяшчаць і іншых багоў і герояў, такіх як Дыяніс, Геракл і іншых.
Як і многія грэчаскія скульптуры, гермы выконвалі апатрапейную функцыю. З улікам надзвычайнай разнастайнасці функцый Гермеса, культавага і дэкаратыўнага значэння гермаў, іх размяшчалі ў розных месцах. Найбольш характэрнымі месцамі размяшчэння гермаў былі дарогі, вуліцы і плошчы, межы, як дзяржаўныя, так і пэўнага дома перад брамай, рыначныя плошчы.
У класічную архітэктуру Новага часу гермы трапілі кастратамі — без фаласаў. Самы яркі прыклад выкарыстання гермаў у якасці архітэктурнага дэкору, стылізаваных паўкалон, можна пабачыць на палацы Радзівілаў у Паланечцы.
Чытайце таксама наш допіс пра стэлы з хуямі ў Старажытнай Грэцыі
#лікбез #помнікі #СтаражытнаяГрэцыя

🔥19🌭12🍌6👏5❤3✍2😁2🤔1🌚1
Спадчына
Ты вялікі мужчына? Пакажы свой хуй Хаця б на помніку. Менавіта так у Старажытнай Грэцыі паказвалі багоў і герояў на помніках-гермах, Герма гэта асаблівы від скульптур у выглядзе чатырохгранных слупоў, увянчаных пагрудным бюстам. Акрамя гэтага на гермах ад…
Моўная хвілінка
Хуй гэта рэальная назва мужчынскага палавога органа ў большасці славянскіх моў. Вы можаце прыдумаць мноства эўфемізмаў і новых словаў, каб абазначыць хуй - пісюн, пеніс, фалас, член, чэляс, аднавокая змяя, але ўсе яны ў выніку набудуць тое ж абразлівае адценне, што і хуй.
Слова хуй паходзіць ад праславянскага *xujь, якое працягвае індаеўрапейскае *ks-ou-j- са значэннем «шып, калючка, іголка». Корань *kes-/kos-/ks- «рэзаць, пратыкаць».
Самае смешнае, што хуй і кастрацыя паходзяць ад аднаго і таго ж праіндаеўрапейскага кораня *kes-/kos-/ks-
Слова хуй няма ў беларускіх слоўніках (як і слова жыд, якое, відавочна, існавала ў беларускай мове заўсёды), бо ў СССР быў забаронены друк абразлівых слоў нават у навуковых выданнях. У выніку маем велізарную дзіру ў гэтым пласце лексікі, а недалёкія моўныя фрыкі, не разумеючы гэтай сітуацыі, робяць і прасоўваюць свае высновы, што ў беларускай мове не існавала мацюкоў і ўсе мацюкі - расейшчына.
Калі ў палякаў і рускіх ёсць мацюкі, а ў вас, знаходзячыся паміж імі і маючы мову, блізкую да іхніх моваў, няма мацюкоў, то варта задумацца пра ўласную непаўнавартаснасць. Але на шчасце моўныя фрыкі не маюць рацыі.
Цудоўнае пацвярджэнне думкі, што ў навуцы не мусіць існаваць ніякай формы цэнзуры.
Беражыце карані праіндаеўрапейскай мовы!

🔥35🍌18✍5❤5👍5🕊4🌭3💋3👀3👏1🦄1
Паглядзіце, што зрабілі РПЦшнікі з храмам у вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна, які, на секундачку, быў пабудаваны ў 1601-1604 гг.!
Зрабілі ўсё, каб ён не нагадваў касцёл, паставілі сваю залатую цыбуліну і залаты ганак, вежу на галоўным фасадзе збілі. Але самае паскуднае, што бязрукія калічы не змаглі зрабіць нармальна дах па форме існага франтона і проста заклалі дзіркі газасілікатам 🤡
Ахоўнага статусу помнік пачатку XVII стагоддзя не мае, вядома.
Уроды.
#Чарэя #цэрквы #антырэстаўрацыя

🤬133🤯9👎5💔4💩3😭3❤2🥰1😱1🥴1🎄1
У Магілёве плануюць аднавіць Свята-Траецкую царкву XVIII стагоддзя.
Яго падмурак быў знойдзены пры рэканструкцыі моста цераз Дняпро ў 2016 годзе. У гэтую нядзелю да месца былога храма быў здзейснены хросны ход і закладзена капсула з граматай, якая падпісана архіепіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім Сафроніем і мэрам Магілёва Сяргеем Чартковым. Сафроній правёў малебен Прасвятой Тройцы ў гонар адраджэння святыні.
Царква закладзена ў 1792 годзе па благаславенні архіепіскапа Георгія Каніскага, культ якога цяпер навязваецца магілёўцам. У час Вялікай Айчыннай вайны храм атрымаў пашкоджанні, а ў 1950-я быў канчаткова разбураны пры будаўніцтве мосту цераз Дняпро.
У 2016 годзе знойдзеныя элементы падмурка храма былі музеефікаваныя. Праўда, вельмі няўдала, пакінутыя на адкрытым паветры на ўзроўні зямлі рэшткі цаглянага мура разваліліся літаральна за пару гадоў, пасля чаго іх пачалі накрываць.
— Гэта адзін з пазнавальных сімвалаў Магілёва, — кажа мясцовы краязнаўца Аляксандр Белахвостаў. — Ён захаваўся на малюнках вядомага мастака Напалеона Орды, а таксама на папулярных у турыстаў паштоўках зробленых з эфектам гравюры. Існуе інфармацыя, што архіў царкоўна-прыходскіх кніг Траецкай царквы, які знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, самы вялікі ў параўнанні з іншымі цэрквамі Магілёва.
Наперадзе стварэнне прыхода Свята-Траецкай царквы і пачатак яе аднаўлення.
Па словах Аляксандра, эскізны праект ужо ёсць, а таксама спонсары, жадаючыя паўдзельнічаць у адраджэнні гістарычнай і духоўнай святыні Магілёва.
Насамрэч вельмі цікава, што яны сабраліся аднаўляць, бо я не ведаю ніводнага нармальнага фота экстэр'ераў царква, а інтэр'ераў зусім няма. Будзе фантазія на вольную тэму з залатым купалам над Дняпром?

🤔33❤7🤷4👎3😁1💯1
Раён стандартных віленскіх ці варшаўскіх навабудаў у сталіцы працвятаюшчай Беларусіі раптам стаў "калекцыйнай" нерухомасцю. Па факце забудоўваюць яго 9-павярховымі сценкамі з палямі парковак пад вокнамі.
Маркетолагі не спяць і генеруюць усё больш хітрыя эпітэты, каб зрэзаць паболей бабак у наіўнага іх трымальніка.
Плата за прагляд кватэры не нясе ніякай сэнсавай нагрузкі, бо дэпазіт можна забраць у любы момант - гэта частка маркетынгу па тыпу таго, як бутэльку вады з пад крана прадаваць па кошце віна, прыгожа яе назваўшы і штучна стварыўшы вакол прадукта дэфіцыт і амежаваўшы да яго доступ.

😁26🔥6❤3😢2🖕2😡1