Telegram Web
Спадчына
У 1943 годзе поўнач Італіі разам з Фларэнцыяй была захоплена нацыстамі. З поўдня насоўваліся сілы Саюзнікаў. На шчасце нацысты, якія адыходзілі з Фларэнцыі, абвесцілі яго адкрытым горадам - гэта значыць горадам, які не будзе абараняцца, каб пазбегнуць разбурэнняў.…
Гісторыя моста Санта-Трыніта на гэтым не скончылася. Разбураны мост стаў сімвалам жадання горада перагарнуць старонку вайны. Сіламі корпуса каралеўскіх інжынераў быў збудаваны часовы механізаваны мост на руінах, які дзейнічаў аж да рэканструкцыі 1958 года.

У 1608 годзе, з нагоды вяселля Козіма II дэ Медычы з Марыяй Магдаленай Аўстрыйскай, на мосце былі пастаўлены чатыры скульптуры, якія адлюстроўвалі чатыры пары года: Зіма была выканана скульптарам Тадэа Ландзіні, Восень і Лета - Джавані Батыстам Качыні, Вясна - П'етра Франкавілам.

У час падрыву моста скульптуры паляцелі ў раку Арно.

Створаны ў 1947 годзе камітэт па рэканструкцыі пад старшынствам мастацтвазнаўца Бернарда Берэнсана пастанавіў аднавіць мост «якім ён быў і дзе ён быў», супраць чаго выступалі мастацтвазнаўцы Б’янкі-Бандзінелі, камуніст па перакананнях, і ужо згаданы Раджыянці.

Нечакана ў гэтай гісторыі з'яўляецца след былога Вялікага Княства Літоўскага. Не, Бандзінелі не сваяк беларускага паэта Альгерда Абуховіча, чыя прабабка была з роду Бандзінелі (хаця можа і сваякі, я проста не знайшоў сувязі) і які карыстаўся гэтым прозвішчам як псеўданімам. Нечакана выявілася, што Бернард Берэнсан быў народжаны як Вальвражэнскі ў мястэчку Бутрыманцы Троцкага павета Віленскай губерні.

Праект аднаўлення быў зацверджаны ў 1952 годзе, але работы пачаліся толькі ў 1955 годзе. З дна ракі Арно былі паднятыя арыгінальныя фрагменты моста і скульптур. Узнаўленне вялося па старых выявах і архіўных дакументах, што дазволіла вылічыць, што камень для скульптур браўся з каменяломняў у фларэнційскіх садах Бобалі, адтуль жа сталі браць камень і для іх рэстаўрацыі.

Мост быў адкрыты 16 мая 1958 года. Але так і не была знойдзена галава скульптуры, якая адлюстроўвала Вясну. Мясцовыя жыхары былі ўпэўнены, што яна скрадзена салдатамі Саюзнікаў.

Антыквар Луіджы Беліні абвясціў узнагароду ў 3000 долараў за аднаўленне галавы. Гісторыя пошуку галавы стала сусветна вядомай, калі фларэнційскі камерцыйны агент прыцягнуў штодзённую газету La Nazione і амерыканскую кампанію Parker, у якой ён працаваў, да артыкулаў і ўлётак пад назвай «Хто бачыў гэтую жанчыну?» Улёткі былі перакладзены на ўсе мовы, на перакладзены на ўсе мовы, на якіх размаўлялі салдаты англа-амерыканскай арміі ў часы вайны.

Гэтая гісторыя хутка ператварылася ў сапраўдны дэтэктыў, пачалося паляванне за галавой Вясны: многія фларэнційскія сем'і, узброеныя невялікімі лодкамі, ныралі ў Арно ў пошуках страчанага фрагмента. На жаль за некалькі гадоў яе так і не знайшлі, а таму вялікую ўзнагароду накіравалі на дабрачыннасць.

Нечакана для ўсіх у кастрычніку 1961 года рабочы, які здабываў пясок з дна ракі, адшукаў галаву Вясны. У якасці ўзнагароды атрымаў толькі некалькі тысяч ліраў. Гэтая знаходка стала сапраўднай падзеяй у горадзе. Знойдзеную галаву выставілі ў Палаца Век’я, перш чым яна вярнулася на сваё месца.

Чытаеш гэтыя гісторыі і не перастаеш дзівіцца наколькі ўсім было не ўсё роўна. Мастоў XVII стагоддзя і мармуровых скульптур у Італіі як сабак, у той жа Фларэнцыі было б на што паглядзець і без гэтага моста. Не, упарта аднаўлялі як было, залізвалі ўсе ваенныя раны.

Як чалавек, які нарадзіўся і вырас у краіне, дзе ў вайну ў першую чаргу выратоўвалі архівы НКУС, а не музейныя зборы, пасля вайны атрымлівалі ад Германіі рэпарацыі на аднаўленне помнікаў, а пасля іх зносілі, узрывалі храмы нават XII стагоддзя, не магу ўспрымаць спакойна, што дзесьці людзям не похуй.
😢26💔10👍8👏2💯2
Паглядзіце як знаёма калгасяць Свята-Мікалаеўскую царкву 1730 года ў вёсцы Сінява Кіеўскай вобласці, помнік драўлянага дойлідства нацыянальнага значэння. Праваслаўны рэстаўрацыйны інтэрнацыянал!

Фота
#антырэстаўрацыя #Украіна #цэрквы #замежжа #драўлянаедойлідства
🤬33😢15🤯31🤮1
"Цудоўная" рэстаўрацыя гістарычных будынкаў па Музычным завулку ў Мінску ў 1996 годзе. Кавалак фасада - і больш нічога не трэба! Мяркуючы па сённяшнім выглядзе будынка, фасадную сцяну таксама ў выніку грохнулі.

Фота

#антырэстаўрацыя #Мінск #фотапараўнанне #гістарычнаязабудова
😢26😡10🤯4😴1
Неяк незаўважана прайшло ў лютым рашэнне Рады пры Мінкультуры падвысіць катэгорыю каштоўнасці будынкаў Рускага тэатра імя М. Горкага і Беларускай кансерваторыі з 3-й (рэгіянальнага значэння) да 2-й (рэспубліканскага).

Абодва аб'екты зараз у стане рэканструкцыі. Пры 3-й катэгорыі работы на каштоўнасцях разглядаюць часта малакампетэнтныя спецыялісты выканкамаў, пры 2-й - непасрэдна Мінкультуры. Незразумела як гэта працуе, калі статус падвышаецца ўжо ў працэсе работ...

Крыніца
#мінск #савецкаяспадчына #ахова
🤔16👍4
«Лимит на расстрел оказался крайне недостаточным»
🤮36🤬6👍2💔2🙈1
Спадчына
«Лимит на расстрел оказался крайне недостаточным»
Яшчэ накладаецца і агульная бяздарнасць аматараў крэпкай рукі на курку ля патыліцы. Пра контрпост, вынайдзены яшчэ старажытнымі грэкамі, ужо не ведаюць. 😂 Не кажучы ўжо пра дэталі. Гэта не аднаўленне твора мастацтва, гэта ідэалагічная кан'юктуршчына.
😁21💯8🥴3😴1💊1
2025/08/24 16:58:28
Back to Top
HTML Embed Code: