Telegram Web
Калі б яны былі толькі тупымі, але яны яшчэ і агрэсіўныя ў сваёй тупасці.

Назіраю пэўны час за ідыятычным змаганне з пацінай на бронзавых помніках.

Сёння ўжо няма сіл маўчаць. Аказалася, што паціна гэта карозія, якая разбурае помнікі, а ўлады нічога не робяць, каб іх захаваць... 🤡

Людзі, якія не маюць аніякага ўяўлення пра свет, заўсёды адназначна ведаюць як трэба.

Паціна гэта сапраўды вынік карозіі медзі і яе сплаваў, у тым ліку бронзы, папулярнай пры стварэнні помнікаў ужо нямала вякоў. Але паціна каштоўная не толькі сваімі эстэтычнымі якасцямі, па якіх мы можам вызначыць узрост помніка і, часта, яго каштоўнасць.

Паціна літаральна абараняе метал ад разбурэння. Калі ўключыць мозг, то можна ўспомніць, што тонкімі лістамі медзі крыюць купалы і дахі, яны зелянеюць, але, нягледзячы на сваю невялікую таўшчыню, не разбураюцца і могуць служыць стагоддзямі.

Як гэта працуе. Каб пачалася карозія, трэба каб метал кантактаваў з вадой ці з паветрам. Тонкі слой паціны перакрывае доступ вільгаці і паветра да астатняга металу, абараняючы яго ад разбурэння.

Счышчаць паціну - значыць раз за разам агаляць усё новыя, больш глыбокія пласты металу для карозіі. У выніку помнік ператворыцца або ў згладжаную фігню без дэталяў, бо ўсе яны будуць счышчаныя разам з пацінай, або ўвогуле можна працерці сценкі полых помніках да дзіраў.

Па тым жа прынцыпе працуе вельмі папулярны ў апошні час іржавы метал - кортэнаўская сталь, якая была вынайдзена яшчэ ў 1933 годзе. На лістах сталі ўтвараецца аналагічная аксідная плёнка, слой іржы, які абараняе ад карозіі метал, што знаходзіцца глыбей. Служыць гэтак жа доўга.

#лікбез #помнікі
🔥31👍111🤡1
Спадчына
Калі б яны былі толькі тупымі, але яны яшчэ і агрэсіўныя ў сваёй тупасці. Назіраю пэўны час за ідыятычным змаганне з пацінай на бронзавых помніках. Сёння ўжо няма сіл маўчаць. Аказалася, што паціна гэта карозія, якая разбурае помнікі, а ўлады нічога не…
"У савецкія часы трава была зелянейшай, а помнікі не ржавелі"

Вось для прыкладу графіка, якая паказвае, як змяняўся колер статуі Свабоды ў Нью-Ёрку, чыя абшыўка выканана з лістоў медзі. Спатрэбілася некалькі гадоў, каб помнік пачаў зелянець і дзесяцігоддзі, каб медзь набыла аднародны зялёны колер, які мы бачым і сёння.

Усе савецкія помнікі выкананыя з бронзы, матэрыялу, які мае высокую (асабліва ў параўнанні з меддзю) антыкаразійную ўстойлівасць.

Няма бронзавых савецкіх помнікаў даваеннага часу ў Беларусі, усе яны - пасляваенныя. І толькі цяпер, праз 50-70 гадоў яны нарэшце пачынаюць пакрывацца пацінай. Не праз адсутнасць догляду, а таму што надыйшоў час, вызначаны прыродай.

У Мінску не памятаю, але чым больш глухая правінцыя, тым больш верагодна, што помнік, каб захаваць яго нейкі ўяўны "эстэтычны" выгляд, могуць пафарбаваць чорнай алейнай фарбай. Фарбуюць усё: дрэвы, бардзюры, вазы, бетонныя мемарыялы, якія задумваліся бетоннымі, каб праз грубы матэрыял перадаць частку ідэі, бетонных Ільічоў, бронзавыя бюсты, сілумінавыя дошкі. Эстэтычны калгас квітнее.

#лікбез #помнікі
😁22👍7🔥2
Мы сталі забываць як у 2019 годзе дэбілы адпаліравалі да бляску ўжо запацінавелы бронзавы бюст Янкі Купалы каля галоўнага корпуса ГрДУ. За 6 гадоў ён ізноў пацямнеў. Чаго дамагаліся?
(яшчэ і бетонную паліцу плітачкай туалетнай абклалі)
#помнікі #дэградацыя #Гродна
🤯29💊8😁3👏1
Лесвіца ў галоўным корпусе Беларускай акадэміі мастацтваў.

Фота
#савецкаяспадчына #Мінск #інтэр'еры
37👍17❤‍🔥5🙈2🆒1
У штаце Луізіяна згарэў дом на цукровай плантанцыі Нотаўэй, пабудаваны ў 1859 годзе чорнымі рабамі для Джона Хэмпдэна Рэндальфа. Гэта быў найбуйнейшы дом плантатара ў ЗША, пабудаваны ў даваенны час - то бок да грамадзянскай вайны.

Дом быў унесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў у 1980 годзе і быў папулярнай турыстычнай славутасцю ў паўднёвай Луізіяне.

#ЗША #знішчэнне
😢48👍3🔥2
Клятыя немцы знішчылі гістарычны Мінск.
Саўкі за паўгода да вайны:
«Знясуць старую нядобраўпарадкаваную Нямігу, і на месцы яе раскінецца велізарны цудоўны парк, які будзе прылягаць да ракі і да возера....»
Вось такім быў даваенны генплан Мінска. Нягледзячы на вялікія разбурэнні ў час вайны, якія амаль не зачапілі ўласна Нямігу, яе ўсё роўна пасля знясуць, праклаўшы скразныя магістралі праз цэнтр.

«Міне няшмат часу, і Мінск стане непазнавальным» - за паўгода да вайны гучыць злавесным прароцтвам.

Фота
#мінск
😭23🤬10🫡4👍2💯2🔥1🤯1
2025/08/24 23:13:36
Back to Top
HTML Embed Code: