Спадчына
На плошчы Перамогі ў Бабруйску ў рамках яе рэканструкцыі некалькі гістарычных цагляных будынкаў ачысцілі ад фарбы пескаструем. Пакуль толькі другія паверхі. Вось так выглядае фасад аднаго з будынкаў краязнаўчага музея пасля ачысткі. Фота #бабруйск #гістарычнаязабудова
Наколькі больш шляхетнай сталі гістарычныя фасады, калі з дамоў па Сацыялістычнай вуліцы 58 і 60 у Бабруйску часткова знялі фарбу. Абсалютна незразумела, навошта ўвогуле фарбавалі. Калі фасад дома № 60 яшчэ патрабуе давядзення да розуму, то фасад дом № 58 выглядае цудоўна нават з тымі дэфектамі што ёсць.
#бабруйск #гістарычнаязабудова #ачыстка #каларыстыка

🔥45❤16👍12🥰5
Грабніца персідскага цара Кіра II Вялікага ў Пасаргадах (Іран), пабудаваная ў VI ст. да н.э., выклікае шмат пытанняў. Адно з іх звязанае формай даху. Справа ў тым, што двухсхільныя дахі ў старажытнасці лічацца прыкметай месцаў, дзе быў снег. Пасаргады ж знаходзяцца на шыраце Каіра, дзе са снегам не вельмі. Усе іншыя пабудовы ў рэгіёне маюць плоскія дахі.
🔥15🤔8😱8☃6
На каталіцкіх могілках у Радашковічах аднавілі два надмагіллі паэта і публіцыста Ежы Ляскарыса, чый род выводзіў сябе ад візантыйскіх Ласкарысаў, з якога паходзіць у тым ліку шэраг нікейскіх імператараў.
Пасля падзення Візантыйскай імперыі Ласкарысы эмігравалі ў Італію. У 1738 г. дзед Ежы Тэадор Ляскарыс прыбыў з Італіі у Рэч Паспалітую, заслужыўшы званне генерала войска Вялікага Княства Літоўскага.
Ежы Ляскарыс сябраваў з Зыгмунтам Чаховічам, мясцовым шляхціцам і паплечнікам Кастуся Каліноўскага. У канцы жыцця па запрашэнні Чаховіча, які вярнуўся з катаргі, Ляскарыс перабраўся ў Даўбарова пад Радашковічамі, дзе і памёр у 1888 годзе. Па смерці ягоны рукапісны архіў захоўваўся ў Бясядах Зыгмунта Чаховіча.
Пахаваны разам з жонкай на мясцовых могілках. Два надмагільныя помнікі датуюцца розным часам. Адзін з іх, больш позні і больш багаты, з чорнага каменю, выкананы у Мінску майстрам Грундонам, пра што сведчыць кляймо на самімі помніку.
Магіла самога Чаховіча, які мусіў быць пахаваны побач з Ляскарысам, бо за яго магілай стаіць вялікі помнік Чаховічавай жонкі, не выяўлены, відаць, не захаваўся.
Фота
#Могілкі #аднаўленне #Радашковічы

👍37❤11🙏6🔥3
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай.
Аркі заклалі цэглай у два пласта і замазалі тынкоўкай у савецкія гады — так з’явіліся пустыя ўнутры перагародкі. Уваходная група сінагогі была замуравана амаль 70 гадоў. Прыбраўшы перагародкі, гэтую частку сінагогі вярнулі да аўтэнтычнага знешняга выгляду — менавіта такім ён быў у арыгінале, пасля апошняй перабудовы будынка ў 1902−1905 гг.
Фота
#Гродна #сінагогі #інтэр'еры

👍56❤7🔥4😍2