SPADCZYNA Telegram 13161
На каталіцкіх могілках у Радашковічах аднавілі два надмагіллі паэта і публіцыста Ежы Ляскарыса, чый род выводзіў сябе ад візантыйскіх Ласкарысаў, з якога паходзіць у тым ліку шэраг нікейскіх імператараў.

Пасля падзення Візантыйскай імперыі Ласкарысы эмігравалі ў Італію. У 1738 г. дзед Ежы Тэадор Ляскарыс прыбыў з Італіі у Рэч Паспалітую, заслужыўшы званне генерала войска Вялікага Княства Літоўскага.

Ежы Ляскарыс сябраваў з Зыгмунтам Чаховічам, мясцовым шляхціцам і паплечнікам Кастуся Каліноўскага. У канцы жыцця па запрашэнні Чаховіча, які вярнуўся з катаргі, Ляскарыс перабраўся ў Даўбарова пад Радашковічамі, дзе і памёр у 1888 годзе. Па смерці ягоны рукапісны архіў захоўваўся ў Бясядах Зыгмунта Чаховіча.

Пахаваны разам з жонкай на мясцовых могілках. Два надмагільныя помнікі датуюцца розным часам. Адзін з іх, больш позні і больш багаты, з чорнага каменю, выкананы у Мінску майстрам Грундонам, пра што сведчыць кляймо на самімі помніку.

Магіла самога Чаховіча, які мусіў быць пахаваны побач з Ляскарысам, бо за яго магілай стаіць вялікі помнік Чаховічавай жонкі, не выяўлены, відаць, не захаваўся.

Фота
#Могілкі #аднаўленне #Радашковічы
👍3711🙏6🔥3

tgoop.com/spadczyna/13161
Create:
Last Update:

BY Спадчына

Share with your friend now:
tgoop.com/spadczyna/13161

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

When choosing the right name for your Telegram channel, use the language of your target audience. The name must sum up the essence of your channel in 1-3 words. If you’re planning to expand your Telegram audience, it makes sense to incorporate keywords into your name. Hashtags How to build a private or public channel on Telegram? How to Create a Private or Public Channel on Telegram? How to Create a Private or Public Channel on Telegram?
from us

Telegram Спадчына
FROM American