Telegram Web
Сансавінаўская поза (Poza sansovinowska) – у скульптуры выява памерлага, які ляжыць на баку, абапершы тулава на перадплечча, і сагнутай у калене нагой. Гэта тып выявы, створаны італьянскім скульптарам Андрэа Сансавіна.

Ён жыў у канцы XV – пачатку XVI стагоддзя, працаваў у Фларэнцыі, Рыме і Ларэта, дзе ствараў значныя скульптурныя помнікі. Найбольш вядомы сваімі надмагіллямі, якія паўплывалі на развіццё рэнесанснай скульптуры ў Еўропе.

Фота:
- Надмагілле Жыгімонта І Старога і Жыгімонта ІІ Аўгуста ў Жыгімонтаўскай капліцы на Вавелі ў Кракаве. 1530-1570-я гг., Сансавіна
- Надмагілле кардынала Асканіа Сфорца ў касцёле Санта-Марыя-дэль-Попала ў Рыме. 1505, Сансавіна
- Надмагілле князя Канстанціна Астрожскага ва Успенскім саборы Кіева-Пячорскай лаўры. 1579, Себасцьян Чэсек(?).

#могілкі #Кракаў #Кіеў #рэнесанс #лікбез
12👍51🥰1
Цікавая лекцыя пра храмавую архітэктуру Русі. Сярод іншага можна даведацца, што:
- першыя купалы цыбуліны з'явіліся на храме Васілія Блажэннага на Рву пры перабудове 1590-х гг., якія ўзыходзяць да рэнесансных малюнкаў скручаных фігур. А пасля ўжо распаўсюдзіліся на іншыя храмы ў выніку перабудовы, бо былі больш практычнымі за шлемападобныя, прадзімальнымі ўнутры.
- кілепадобная форма ў архітэктуры, і тут прыкладам служаць закамары-какошнікі Спаскай царквы ў Полацку, не ясна адкуль узяліся на Русі, бо яе не было ў Візантыі. Ёсць такая форма арак у Грузіі, але даследчык сумняецца, што ўзялі менавіта адтуль.
- Полацкая школа дойлідства спарадзіла асобны від "вежападобных храмаў", значна выцягнутых па вертыкалі. Гэта і Спаская царква, і храмы знішчанага Бельчыцкага манастыра. Гэтая рэвалюцыя была працягнута той жа арцеллю, якая перайшла ў Смаленск і пабудавала там храм Арханёла Міхаіла. Гэтая вежападобнасць так спадалася на Русі, што такія храмы пачалі будаваць у Разані, Ноўгарадзе, Чарнігаве і нават самім Кіеве.
ну і яшчэ шмат цікавостак пра планіроўку, скляпенні і ўплыў раманскай архітэктуры.

#старажытнарускаяархітэктура #цэрквы #Полацк #Смаленск
https://www.youtube.com/watch?v=-qbXsfUnaPw
👍8🔥74😢2
Спадчына
Цікавая лекцыя пра храмавую архітэктуру Русі. Сярод іншага можна даведацца, што: - першыя купалы цыбуліны з'явіліся на храме Васілія Блажэннага на Рву пры перабудове 1590-х гг., якія ўзыходзяць да рэнесансных малюнкаў скручаных фігур. А пасля ўжо распаўсюдзіліся…
Не ведаю пра якія скручаныя рэнесансныя фігуры гаворыць Вінаградаў, якія паслужылі асновай для купалоў храма Паркова Багародзіцы на Рву (Васіліся Блажэннага) 1590-х гг., але ёсць вось такая праца пад назвай «Perspectiva corporum regularium» (1568).

Гэта раскошная кніга змяшчае выявы шматграннікаў, спалучаючы мастацтва і матэматыку, паказваючы разнастайныя варыяцыі платонавых целаў і іншых складаных фігур. Яе стварыў нюрнбергскі ювелір і мастак Венцэль Ямніцэр, а гравюры выканаў вядомы майстар Ёст Аман.

Самае цікавае, што Ёст Аман, відаць, сутыкаўся з маскоўцамі і пакінуў адну з найбольш каштоўшных візуальных крыніц па касцюмах і абліччах Масковіі. Менавіта Аману атрыбутуецца ксілаграфія «Пасольства вялікага князя Маскоўскага да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяна II у Рэгенсбургу» (1576), якая паказвае ўрачыстую сустрэчу пасольства Івана Грознага на імперскі сойм. Ці магла ў той час маскоўская дэлегацыя прыдбаць кніжачку з рэнесанснымі карцінкамі?

#рэнесанс #лікбез
🔥9👍6🤔61
2025/09/29 07:04:23
Back to Top
HTML Embed Code: