Спадчына
Цікавая лекцыя пра храмавую архітэктуру Русі. Сярод іншага можна даведацца, што: - першыя купалы цыбуліны з'явіліся на храме Васілія Блажэннага на Рву пры перабудове 1590-х гг., якія ўзыходзяць да рэнесансных малюнкаў скручаных фігур. А пасля ўжо распаўсюдзіліся…
Не ведаю пра якія скручаныя рэнесансныя фігуры гаворыць Вінаградаў, якія паслужылі асновай для купалоў храма Паркова Багародзіцы на Рву (Васіліся Блажэннага) 1590-х гг., але ёсць вось такая праца пад назвай «Perspectiva corporum regularium» (1568).
Гэта раскошная кніга змяшчае выявы шматграннікаў, спалучаючы мастацтва і матэматыку, паказваючы разнастайныя варыяцыі платонавых целаў і іншых складаных фігур. Яе стварыў нюрнбергскі ювелір і мастак Венцэль Ямніцэр, а гравюры выканаў вядомы майстар Ёст Аман.
Самае цікавае, што Ёст Аман, відаць, сутыкаўся з маскоўцамі і пакінуў адну з найбольш каштоўшных візуальных крыніц па касцюмах і абліччах Масковіі. Менавіта Аману атрыбутуецца ксілаграфія «Пасольства вялікага князя Маскоўскага да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяна II у Рэгенсбургу» (1576), якая паказвае ўрачыстую сустрэчу пасольства Івана Грознага на імперскі сойм. Ці магла ў той час маскоўская дэлегацыя прыдбаць кніжачку з рэнесанснымі карцінкамі?
#рэнесанс #лікбез

🔥9👍7🤔6❤1❤🔥1😁1
Forwarded from Мінскія рэчы
Запрашаем паглядзець запіс лекцыі археолага Вадзіма Іванавіча Кошмана «Мінскае замчышча і храм пачатку XII стагоддзя» па матэрыялах новай кнігі.
Больш відэасюжэтаў па гісторыі Мінска на нашым YouTube-канале Minsk Museum.
https://youtu.be/0_KknTGMNEE

YouTube
Минское Замчище и фундаменты храма XII в. | Лекция археолога Вадима Кошмана
Таймкод:
0:00 - Введение
4:16 - Работы исследователей, посвященные Замчищу (В.Р. Тарасенко, Э.М. Загорульский, Ю.А. Заяц и т.д.)
9:38 - Обзор новой книги "Минское замчище и храм начала ХІІ в: актуальные вопросы изучения и сохранения"
21:27 - Начало археологических…

👍17❤6❤🔥1
30 верасня 2025 года магутны землятрус магнітудай 6,9 скалануў цэнтральныя Філіпіны. У правінцыі Себу пацярпелі старажытныя храмы і святыні.
Асабліва моцны пацярпеў Ардыяцэзіяльны санктуарый Святой Розы Лімскай у Даанбантаяне (Daanbantayan), чый галоўны фасад абрынуўся.
Санктуарый быў заснаваны ў 1858 годзе, а мураваны касцёл завершаны ў 1886 годзе. Ён прысвечаны Святой Розе Лімскай, першай кананізаванай святой з Амерыкі. Храм лічыўся адным з найбольш добра захаваных прыкладаў каланіяльнай архітэктуры ў рэгіёне.
Зафіксаваныя таксама абвалы сцен і дахаў у іншых гістарычных касцёлах рэгіёна.
#разбурэнне #замежжа #Філіпіны

😢20🙏3❤🔥1
28 верасня ва ўзросце 87 гадоў памёр брытанскі архітэктар-постмадэрніст Тэры Фарэл. Напэўна самы яго вядомы твор усім добра знаёмы, бо не адзін раз з'яўляўся ў баевіках і ў навінах — гэта офіс MI6 у Лондане, пабудаваны ў Воксхале на рацэ Тэмзе ў 1994 годзе.
З усяго постмадэрнізму гэта напэўна мой любімы аб'ект, які не спаўзае ў кіч непатрэбнага ўпрыгажэнства і каляровую ўседазволенасць.
#асобы #Лондан

😢7❤🔥4🫡2👍1
Расійскі клоун аднаўляе стары млын у вёсцы Зябкі Глыбоцкага раёна, пабудаваны пры паляках у 1920-я гг.
#Зябкі
#Зябкі
❤33👍13🤔8🔥7😐3❤🔥2
Раскажу вам гісторыю, пра якую нечакана даведаўся чытаючы навукова-фантастычны раман пра далёкую будучыню. Раман нечакана прыводзіць герояў і чытача ў іканічны Дом над вадаспадам і распавядае дэталі біяграфіі яе аўтара, суперзоркі амерыканскай архітэктуры Фрэнка Лойда Райта, пра якія я нават не падазраваў.
Аказваецца, архітэктар вёў даволі скандальны лад жыцця. У 1903 годзе жанаты Райт закахаўся ў жонку свайго кліента Маму Бортвік. У 1909 годзе яны кінулі сваіх сужэнцаў і паехалі разам у Еўропу. Бортвік дамаглася разводу ад свайго мужа, але жонка Райта Кэтрын яму адмовіла ў разводзе.
У 1910 годзе Райт вяртаецца ў Штаты і пераконвае маці купіць зямлю, якая прымыкала да ўладанняў яе сям'і. У 1911 годзе ўсё яшчэ жанаты Райт пачынае будаваць тут рэзідэнцыю Таліесін, названую па імені валійскага барда (род маці быў з Уэльса), дзе ён мусіў жыць з каханай Мамай. У той жа год з Еўропы вярнулася каханая і сапраўды пасялілася ў Таліесіне.
Незадоўга да Калядаў гісторыя Райта і Бортвік трапіла ў прэсу. Яго асудзілі за амаральнасць і абуральную пазашлюбную блізкасць нават блізкія сябры і знаёмыя. Гэтыя гісторыя каштавала Райту працы - наступныя некалькі гадоў ён не меў ніякіх заказаў.
15 жніўня 1914 года ў Таліесіне адбылася абсалютна інфернальная гісторыя ў духу амерыканскіх жахаў. Наняты некалькі месяцаў да таго кухар з Барбадаса, чарнаскуры Джуліян Карлтан, стаў дзіўна сябе паводзіць, не спаў да позняй ночы і стаяў з мясніцкім нажом каля акна. Гэта непаколі сям'ю і яна вырашала замяніць яго іншага кухара. 15 жніўня быў апошні дзень працы для Карлтана, які вырашыў адпомсціць за звальненне персаналу і жыхарам Таліесіна.
У гэты момант Райт быў у ад'ездзе ў Чыкага, а да Мамы Бортвік прыехалі пагасціць яе дзеці ад першага шлюбу: 11-гадовы Джон і 8-гадовая Марта.
Джуліян Карлтан узяў невялікі тапорык і прыступіў да справы. Ён пачаў з Мамы Бортвік і яе дзяцей, бо яны былі самымі безабароннымі. Маму ён забіў адным ударам у галаву, пасля Джона ў яго крэсле. Марце ўдалося збегчы, але ён дагнаў яе і забіў на падворку. Затым ён паліў целы бензінам і падпаліў разам з домам.
Далей ён пайшоў да пакояў персаналу, налі пад дзверы бензін і падпаліў. Ён смяротна параніў чарцёжніка Брадэля, з якімі ў яго былі канфлікты раней, а пасля дабіў астатніх. Агулам у той дзень ён забіў сямёра чалавек.
Выжылі толькі двое - чарцёжнік Фрыц, які выскачыў пра акно, і рабочы Уэстан, які змог патушыць пажар. Сын Уэстана быў забіты ў той дзень Карлтанам. Садоўнік Ліндблам, які дапамог патушыць пажар і разам з Уэстанам паведаміць пра здарэнне, памёр праз тры дні.
Забойца спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, выпіўшы салянай кіслаты, але гэта не забіла яго. Яго ледзь не лінчавалі на месцы, але ўсё ж арыштавалі. Яму прад'явілі абвінавачванне ў забойстве Эміля Брадэля - бо толькі ў гэтага забойства былі жывыя сведкі. Ён адмовіўся прызнаваць сваю віну. Кіслата моцна пашкодзіла стрававод Карлтана і ён не мог прымаць ежу. Праз сорак дзён пасля забойстваў Карлтан, не дачакаўшыся суду, памёр ад голаду.
Біёграфы Райта 20 стагоддзя абыходзілі трагедыю ў Таліесіне бокам. Між тым гэтая трагедыя стала вехай у яго архітэктурнай творчасці. Цяжка перажываючы страту каханай, у яго з'явіліся праблемы з псіхікай, бяссонніцай, страта вагі і часовая слепата. Гэтая трагедыя завяршыла ў яго творчасці "стыль прэрый".
Зрэшты, Райт не доўга гараваў. У тым жа годзе ён пачаў адбудову сядзібы. Даведаўшыся пра трагедыю, яму напісала спачуванні Мірыям Наэль, багатая разведзеная жанчына. Завязалася перапіска, сустрэча, каханне і сужыцельства ў адбудаваным Таліесіне.
Увесь гэты час ён заставаўся ў шлюбе з Кэтрын. Толькі ў 1922 годзе яна дала дабро на развод. Праўда, з Наэль нічога не атрымалася, эксцэнтрычнасць жанчыны, якая так спачатку яму падабалася, аказалася шызафрэніяй. Увесну 1924 года яна пакінула Райта.
І на гэтым гісторыя не скончылася. У 1925 годзе Таліесін згарэў ізноў, але Райт аднавіў сядзібу і ў трэці раз.
Не ведаю чаму на гэтага не распавядалі ва ўніверсітэце, бо гэтыя чалавечыя страсці запамінаюцца куды лепш, чым назвы будынкаў і даты пабудовы.
#асобы

🤯14❤4🔥2😢2👎1