tgoop.com/spadczyna/14009
Last Update:
Свіслач Асіповіцкага раёна са Свіслацкім замкам на мысе і вераценападобнай плошчай.
Вераценападобная плошча — адзін з тыпаў нерэгулярных сярэднявечных плошчаў. Заўсёды была адным з першасных элементаў горада, які фарміраваўся ўздоўж дарогі адначасова з феадальным замкам.
Шырокі грамадскі выган, праз які праходзіла дарога, паступова забудоўваўся з бакоў з ушчыльненнем забудовы на працягу IX—XII стст. У XII—XIV стст. пасярэдзіне гэтага вераценападобнага па плане ўчастка, які ўжо ператварыўся ў грамадскую плошчу, узнікалі царква ці ратуша.
Гэта асабліва добра бачна па гістарычных гарадах Германіі, Чэхіі, Славакіі і Польшчы, горш па беларускіх, бо ў нас драўляная забудова і трагічная гісторыя 20 стагоддзя.
#Свіслач #горадабудаўніцтва #замкі #аэрафотаздымкі #лікбез
BY Спадчына

Share with your friend now:
tgoop.com/spadczyna/14009