SPADCZYNA Telegram 13791
Ты вялікі мужчына? Пакажы свой хуй

Хаця б на помніку. Менавіта так у Старажытнай Грэцыі паказвалі багоў і герояў на помніках-гермах,

Герма гэта асаблівы від скульптур у выглядзе чатырохгранных слупоў, увянчаных пагрудным бюстам. Акрамя гэтага на гермах ад чалавечага цела больш нічога не было, акрамя невялікай дэталі — фаласа.

Відаць і фаласы, і назва гермаў завязаныя на богу Гермесе, які першапачаткова быў фалічным богам, звязаным з урадлівасцю, поспехам, дарогамі і межамі. Толькі пасля ён стаў богам гандлю. Гермы найчасцей адлюстроўвалі менавіта Гермеса. Пасля на гермах сталі змяшчаць і іншых багоў і герояў, такіх як Дыяніс, Геракл і іншых.

Як і многія грэчаскія скульптуры, гермы выконвалі апатрапейную функцыю. З улікам надзвычайнай разнастайнасці функцый Гермеса, культавага і дэкаратыўнага значэння гермаў, іх размяшчалі ў розных месцах. Найбольш характэрнымі месцамі размяшчэння гермаў былі дарогі, вуліцы і плошчы, межы, як дзяржаўныя, так і пэўнага дома перад брамай, рыначныя плошчы.

У класічную архітэктуру Новага часу гермы трапілі кастратамі — без фаласаў. Самы яркі прыклад выкарыстання гермаў у якасці архітэктурнага дэкору, стылізаваных паўкалон, можна пабачыць на палацы Радзівілаў у Паланечцы.

Чытайце таксама наш допіс пра стэлы з хуямі ў Старажытнай Грэцыі

#лікбез #помнікі #СтаражытнаяГрэцыя
🔥19🌭12🍌6👏532😁2🤔1🌚1

tgoop.com/spadczyna/13791
Create:
Last Update:

BY Спадчына

Share with your friend now:
tgoop.com/spadczyna/13791

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Just as the Bitcoin turmoil continues, crypto traders have taken to Telegram to voice their feelings. Crypto investors can reduce their anxiety about losses by joining the “Bear Market Screaming Therapy Group” on Telegram. Each account can create up to 10 public channels 2How to set up a Telegram channel? (A step-by-step tutorial) Telegram Channels requirements & features Select “New Channel”
from us

Telegram Спадчына
FROM American