Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы сядзібы Ленскіх у Суле. Насамрэч я вельмі расчараваны гэтым праектам, распрацаваным Змітром Савельевым.
Ніколі не хаваў, што вельмі негатыўна стаўлюся да шляхецкага Дыснэйлэнда ў гэтым месцы. Пытанне менавіта ў месцы, бо гледзячы на тое, які псеўдагістарычны лубок будуецца ў Суле, я не знаходжу адказу, для чаго ўласнікам спратрэбілася сапраўдная сядзіба.
Гэтую ж пачварную безгустоўшчыну можна было (і трэба было) пабудаваць у чыстым поле. Замест гэтага ўласнікі сядзібы не толькі скажаюць планіровачную структуру і ландшафт гістарычнага помніка, але і нявечаць самі гісторыка-культурныя каштоўнасці, ненавукова змяняючы іх выгляд і праводзячы аднаўленчыя работы без якой-небудзь дакладнасці, як было ў выпадку з капліцай.
Панскага маёнтка Сула на тэрыторыі сядзібы Ленскіх існаваць не павінна, усё гэта мусіць быць знесена і адноўлены аўтэнтычны выгляд шляхецкай сядзібы.
Замест таго, каб абазначыць увесь гэты пачварны шляхецкі лубок, як дысгарманічную да помніка архітэктуры забудову, Савельеў увогуле не называе так ні адну пабудову на тэрыторыі сядзібы. Наадварот, гэта ўсё "нейтральная забудова".
Я разумею, што праект зон аховы сядзібы Ленскіх заказаў і аплаціў "панскі маёнтак", але ж мусіць быць нейкае прафесійнае сумленне, каб не нармалізаваць вельмі дрэнныя і шкодныя рэчы.
Нават больш, параўноўваючы рэальныя спадарожнікавыя здымкі з зацверджаным праектам зон аховы, я нечакана зразумеў, што на апошні не нанесена значная колькасць збудаванняў, якія рэальна існуюць сёння ў панскім маёнтку - Музей пчалярства, шынок, вадзяны млын, "ратуша", ганчарня і інш. Ну як так?
#Сула #ахова #сядзібы #трэш

🤔20🤡10🤬5😢4👍3🤨3❤2👎2💯1🏆1
tgoop.com/spadczyna/13761
Create:
Last Update:

BY Спадчына

Share with your friend now:
tgoop.com/spadczyna/13761