SPADCZYNA Telegram 13713
Мясцовыя ўлады пасля таго, як усплыла гісторыя з пошукам тых, хто дапаможа выключыць з-пад аховы касцёл Святога Духа ў Язвінах (Вінча) Драгічынскага раёна, заявілі, што гэта ўсё фэйк, нягледзячы на тое, што заяўка працягвала вісець на сайце Дзяржзакупак.

А ўчора, 22 ліпеня мясцовыя ўлады Камянецкага раёна разаслалі па праектных арганізацыях дакумент, у якім просяць ацаніць іхнія паслугі ў падрыхтоўцы навуковага заключэння "аб немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення" часткі сядзібы Пузынаў у Грымячы: фрагментаў трох гаспадарчых пабудоў, бутавай агароджы і нават брукаванкі, якая вядзе ад дарогі да сядзібы.

Такое заключэнне патрабуецца толькі з адной мэтай: выключыць аб'ект з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Цікава, што пазбавіць хочуць не ўвесь комплекс, а толькі частку яго неад'емных элементаў, сам палац і парк быццам бы не чапаюць.

Я б хацеў паглядзець на членаў Рады пры Мінкультуры, якім на стол ляжа абгрунтаванне, што тры гады таму, калі ў 2022 годзе праводзілі ўдакладненне Дзяржаўнага спісу, яны не мелі рацыі, дадаўшы туды фрагменты агароджы і брукаванкі — не вельмі прыемная для іх сітуацыя :)

У адрозненне ад іх, гаспадарчыя пабудовы былі ўзятыя пад ахову яшчэ ў 1980-я гг. у Зборы помнікаў гісторыі і культуры, а пасля ў 2002 годзе перакачавалі ў новаствораны Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

У 2014 годзе быў зацверджаны праект зон аховы сядзібы, у якім чатыры(!) гаспадарчыя пабудовы і агароджа абазначаныя як часткі сядзібы, якія ахоўваюцца на роўні з палацам і паркам, і іх знішчэнне забаронена. Брукаванка не вылучана асобна, але ўздоўж яе намаляваная зона аховы ландшафту, у рэгламентах якой забаронена пракладках новых транспартных камунікацый, то бок дарог.

Так што выпадак у Язвінах не быў нейкім унікальным. Відаць, у Брэсцкай вобласці распачалі праграму "аптымізацыі" Дзяржаўнага спісу і пачалі з аб'ектаў, якія вісяць на дзяржаўным балансе.

#ахова #сядзібы #Грымяча
🤬32🤯6👎32

tgoop.com/spadczyna/13713
Create:
Last Update:

BY Спадчына

Share with your friend now:
tgoop.com/spadczyna/13713

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

The visual aspect of channels is very critical. In fact, design is the first thing that a potential subscriber pays attention to, even though unconsciously. Hui said the time period and nature of some offences “overlapped” and thus their prison terms could be served concurrently. The judge ordered Ng to be jailed for a total of six years and six months. How to Create a Private or Public Channel on Telegram? End-to-end encryption is an important feature in messaging, as it's the first step in protecting users from surveillance. How to create a business channel on Telegram? (Tutorial)
from us

Telegram Спадчына
FROM American