tgoop.com/spadczyna/13566
Last Update:
Сёння ў Баранавічах адкрылі новы ідэалагічны помнік.
Пачнём са знешняга віду. Сама стэла па форме быццам бы нічога, але ў мяне выклікае вельмі шмат пытанняў кола, якое яго апяразвае. Па-першае, яно несувымернае па прапорцыях са стэлай. 10-метровая дамінанта не выцягвае гэтае кола, якое вышэй за чалавечы рост.
Па-другое, абсалютна не зразумелае прызначэнне гэтага кола. Я не адразу зразумеў, што кола вісіць у паветры, мяркуючы па ценях, на сур’ёзным металічным каркасе. Першая асацыяцыя — пляжныя перадзявалкі, дзе няма нізу, а прыкрываецца толькі верхняя частка цела. Але і гэтага тут няма: кола замкнёнае, то бок яно стварае нефункцыянальную прастору, куды не можа патрапіць чалавек — тады навошта такія высілкі з каркасам?
Думаецца, што аўтар хацеў проста нейкае лёгкае кола, але праз бяздарнасць цяперашніх канструктараў, якія на камп’ютарах не могуць разлічыць тое, што савецкія інжынеры разлічвалі на паперы, з’явіўся магутны каркас, каб схаваць яго кола разраслося ў вышыню.
Па-трэцяе, пачварная чорная шыльда з каляровым гербам, відаць, сабраная з асобных металічных лістоў. Яна кантрасная да светлага кола, але прычын прыцягваць да яе ўвагу праз такі кантраст я не бачу. Як заўсёды проста жудасныя шрыфты і шызафрэнія дзвюхмоўя: асноўны надпіс “Баранавічы — горад / працоўнай славы. / 1941-1945 гг.” па-беларуску, а пасля нейкая туфта па-руску, у якой двойчы без дай прычыны пішуць поўную расшыфроўку СНД.
Дыктар на фоне нешта гаворыць пра “ўнікальную скульптуру”, але ў гэтым творы няма нічога, што рабіў бы скульптар, гэта цалкам архітэктурна-інжынерны твор. З цікавых рэчаў - перфараваны малюнак на металічных лістах, якімі аддзелана стэла.
Цяпер да ідэалагічнага складніка. А якой “працоўнай славай” адзначыўся горад Баранавічы з 1941 па 1944 гг.? Дапамогай нацысцкай арміі? За гэта яму цяпер ганаровае званне прысвоілі? Змарнаваць столькі літар на “Содружества Независимых Государства”х2 і не патлумачыць, што ўвогуле маецца на ўвазе пад “працоўнай славай” у час акупацыі горада.
#Баранавічы #помнікі
BY Спадчына
Share with your friend now:
tgoop.com/spadczyna/13566