tgoop.com/spadczyna/12894
Last Update:
Ва ўзросце 75 гадоў памерла архітэктар-горадабудаўнік Ларыса Смірнова, Заслужаны архітэктар Беларусі.
У 1971 годзе пасля заканчэння архітэктурнага факультэта БПІ яна прыйшла на працу ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва». Гэтай арганізацыі яна прысвяціла практычна ўсё сваё прафесійнае жыццё. Працавала намесніцам дырэктара інстытута да канца 2010-х гадоў.
Яна аўтарка амаль 50 горадабудаўнічых праектаў і навукова-даследчых работ. Была аўтарам, суаўтарам або кіраўніком калектываў пры распрацоўцы генеральных планаў Віцебска, Пастаў, Бягомля, выкананых у 1970-х, абласных цэнтраў рэспублікі (Брэст, Магілёў, Гродна, Гомель, Віцебск), выкананых у 2003-м. З больш позніх — генеральны план новага горада энергетыкаў Астраўца (2009).
Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў рэгенерацыі гістарычнага цэнтра г. Віцебска, рэканструкцыі цэнтральнай часткі г. Давыд-Гарадка, праекта адраджэння гісторыка-архітэктурнага комплексу Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.
Развітанне адбудзецца 2 красавіка (серада) у 13.00 у царкве праведнага Лазара Чацверадзённага на Паўночных могілках (каля Мінскага крэматорыя).
https://bsa.by/news/BUA/obschestvennoe-obyedinenie-belorusskiy-soyuz-arhitektorov-s-priskorbiem-soobschaet-chto-segodnya-31-marta-2025g-ushla-iz-jizni-chlen-soveta-i-pravleniya-oo-bsa-zaslujennyiy-arhitektor-respubliki-belarus-larisa-nikolaevna-smirnova
https://minsknews.by/ne-stalo-arhitektora-gradostroitelya-larisy-smirnovoj/
#асобы
BY Спадчына

Share with your friend now:
tgoop.com/spadczyna/12894