SPADCZYNA Telegram 10574
Спадчына
Магілёўскі абласны савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адмовіў у прысваенні ахоўнага статусу першай магілёўскай электрастанцыі па 2-м Крутым завулку, бо «ў выніку ўздзеяння фактараў прыроднага паходжання страчаны адметныя духоўныя і мастацкія…
У Магілёве знішчаць будынак першай гарадской электрастанцыі па 2-м Крутым завулку, помнік індустрыяльнага развіцця рэгіёна, каб пабудаваць убогі шасціпавярховік. Гэта вынікае з вынікаў грамадскага абмеркавання.

Нагадаем, што мы падрыхтавалі прапанову па наданні ўнікальнаму аб'екту статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, але ў канцы 2022 года Магілёўскі абласны савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адмовіў у наданні аховы, бо «ў выніку ўздзеяння фактараў прыроднага паходжання страчаны адметныя духоўныя і мастацкія вартасці, якія б абумовілі наданне яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пагоршаны тэхнічны стан і ўмовы ўспрымання аб’екта».

Улічваючы размяшчэнне ў самым цэнтры горада мы прадказвалі, што закінутаму будынку пагражае знос пад офісны гмах ці элітнае жыллё. Але замест элітнага жылля - звычайная калгасная каробка без якіх-небудзь пробліскаў архітэктуры.

Праект называецца "рэканструкцыяй", але як і ў выпадку з будынкам школы на вуліцы Няміга гэта азначае поўны знос у тым ліку падмуркаў.

Паглядзіце яшчэ як праекціроўшчыкі Магілёўграмадзянпраекта апісваюць свой праект:

Эклектычнае змяшэнне стыляў у аддзелцы фасадаў (панарамнае зашкленне лоджый, стварэнне цокальнага і міжпаверхавага карнізаў, дэкаратыўны руст на вышыню двух паверхаў) абумоўлена размяшчэннем будынка ў існай гістарычна складзенай забудове ў класічным стылі з захаваннем перыметральных прапорцый , аддзелачных матэрыялаў і каляровых рашэнняў характэрных для навакольнай забудовы.

Проста гішпанскі сорам. 🤡

Цесныя ўмовы аднак адыгралі сваю ролю - цяпершнюю канцэпцыю на горадабудаўнічым савеце пакуль развярнулі, але не таму, што гэта праект праект нізкай архітэктурнай якасці, а па фармальных прычынах - не выкананая норма па парковачных месцах. Праекціроўшчыкам даручана перапрацаваць праект, пасля чаго ён будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне паўторна.

#Магілёў #гістарычнаязабудова #прамысловаяспадчына #знішчэнне
🤬39🤯8😭6🤡3😁2🖕1

tgoop.com/spadczyna/10574
Create:
Last Update:

BY Спадчына

Share with your friend now:
tgoop.com/spadczyna/10574

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Other crimes that the SUCK Channel incited under Ng’s watch included using corrosive chemicals to make explosives and causing grievous bodily harm with intent. The court also found Ng responsible for calling on people to assist protesters who clashed violently with police at several universities in November 2019. Telegram Channels requirements & features Over 33,000 people sent out over 1,000 doxxing messages in the group. Although the administrators tried to delete all of the messages, the posting speed was far too much for them to keep up. Earlier, crypto enthusiasts had created a self-described “meme app” dubbed “gm” app wherein users would greet each other with “gm” or “good morning” messages. However, in September 2021, the gm app was down after a hacker reportedly gained access to the user data. Image: Telegram.
from us

Telegram Спадчына
FROM American