Warning: mkdir(): No space left on device in /var/www/tgoop/post.php on line 37

Warning: file_put_contents(aCache/aDaily/post/historianinBelarus/--): Failed to open stream: No such file or directory in /var/www/tgoop/post.php on line 50
Rodnaja historyja@historianinBelarus P.2247
HISTORIANINBELARUS Telegram 2247
Колькасць выбранецкага войска Вялікага Княства, відаць, ніколі не дасягала нават аднае тысячы. У 1579 г. падчас Полацкай выправы іх было сабрана 614, у 1621–1622 гг., калі ішла вайна са Швецыяй — 482. Пазней іх фармаванне істотна скарачалася. Дзяржаўцы часам не выстаўлялі выбранцаў з маёнткаў, якімі кіравалі. Нават Леў Сапега у 1628 г. не выставіў іх з Берасцейскай і Магілёўскай эканомій. Самі сяляне былі неахвотныя да службы ў войску. 

Падчас службы выбранцы першыя паўгода ўтрымлівалі сябе самастойна, а потым ім плацілі па 2 злотыя на месяц. Спачатку яны мусілі і зброю забяспечваць сабе самі — ручніцай (пазней — мушкетам), сякерай ды шабляй (дзесятнік яшчэ меў алебарду), але ў XVII ст. ім стаў набываць гэта дзяржаўны скарб. Прадугледжаную соймавай канстытуцыяй уніформу («барву») з-за фінансавых цяжкасцей яны мелі далёка не заўсёды. 

Баявыя якасці выбранцаў у параўнанні з найманай чужаземнай пяхотай былі вельмі нізкія. Адной з прычын іх слабасці з’яўлялася тое, што яны не атрымлівалі патрэбнай падрыхтоўкі, не ведалі ваеннай муштры. Харугвы выбранцаў звычайна нават не выкарыстоўвалі ў полі, а пасылалі на абарону замкаў. Выбранцы з Менкага Слонімскага і Ваўкавыскага паветаў, а таксама з Наваградскага ваяводства, служылі ў замках, памежных з Маскоўскай дзяржавай — у Смаленску, Себежы, Роснаве, Невелі і г. д., іншыя — у некаторых інфлянцкіх гарадах. У XVII ст., падчас вайны са Швецыяй, гетман Крыштаф Радзівіл дамагаўся таго, каб абавязкам выбрашаў сталі толькі земляныя і фартыфікацыйныя працы. 
З прычыны відавочнай неэфектыўнасці гэтага віду войска Сойм Рэчы Паспалітай у 1649 г. ліквідаваў выбранецкую пяхоту, а замест яе ўвёў спецыяльны падатак з выбранецкіх валокаў. Аднак і гэта не апраўдала сябе. Ужо ў 1652 г., у цяжкія часы ўнутраных канфліктаў, Рэч Паспалітая зноў вярнулася да выбранцаў як пастаяннай інстытуцыі.  У XVII ст. прыватныя атрады выбранцаў пачалі ствараць магнаты. У радзівілаўскім Слуцку ў 1619 г. 97 выбранцаў ужо служылі ў складзе замкавай залогі. У 1637 г. Багуслаў Радзівіл загадаў выбіраць на службу па аднаму селяніну з 10 валок. Яны вербаваліся з навакольных вёсак — Івана, Вызна, Старніцы, Яромічы і іншых. Былі таксама выбранцы койданаўскія, смалявіцкія, капыльскія, рубяжэвіцкія. Канцлер Леў Сапега ў 1621 г. набраў у сваім Лепельскім маёнтку па аднаму чалавеку з кожных 30 двароў для вайны з Турцыяй, пры гэтым усе яны мусілі мець мушкет і барву (уніформу).

tgoop.com/historianinBelarus/2247
Create:
Last Update:

BY Rodnaja historyja

Share with your friend now:
tgoop.com/historianinBelarus/2247

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Telegram Android app: Open the chats list, click the menu icon and select “New Channel.” 3How to create a Telegram channel? Don’t publish new content at nighttime. Since not all users disable notifications for the night, you risk inadvertently disturbing them. The channel also called on people to turn out for illegal assemblies and listed the things that participants should bring along with them, showing prior planning was in the works for riots. The messages also incited people to hurl toxic gas bombs at police and MTR stations, he added. Deputy District Judge Peter Hui sentenced computer technician Ng Man-ho on Thursday, a month after the 27-year-old, who ran a Telegram group called SUCK Channel, was found guilty of seven charges of conspiring to incite others to commit illegal acts during the 2019 extradition bill protests and subsequent months.
from us

Telegram Rodnaja historyja
FROM American