tgoop.com/BelarusScience/1207
Last Update:
Як паказвалася гісторыя беларусаў і іх суседзяў на старонках газет «Наша Доля» і «Наша Нива» ў 1906 - 1907 гг.
Пра гэта піша Віктар Корбут у 57-м выпуску беластоцкага выдання «Białoruskie Zeszyty Historyczne». Першая кніга па гісторыі Беларусі на беларускай мове (аўтарства Вацлава Ластоўскага) убачыла свет толькі ў 1910 г. Аднак матэрыялы на гістарычную тэматыку ў «Нашай Ниве» публікаваліся з першых нумароў.
Пераважаў падыход, згодна з якім гісторыя Беларусі і Літвы разглядалася як адно цэлае. Адбывалася «інтэграцыя» ў беларускі нацыянальны наратыў дзеячаў і падзей часоў ВКЛ і польскага нацыянальна-вызваленчага руху ХІХ ст., як ураджэнцаў Беларусі (Адам Міцкевіч), так і не звязаных з ёю (Шыман Канарскі). Спроба ўпісаць апошняга ў беларускі нацыянальны пантэон аказалася няўдалай.
Беларускія нацыянальныя дзеячы арыентаваліся на саюз і з іншымі суседнімі народамі — літоўцамі (літвінамі), палякамі, украінцамі, звяртаючыся да агульных з імі старонак мінуўшчыны.
BY De facto. Беларуская навука

Share with your friend now:
tgoop.com/BelarusScience/1207