Forwarded from ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
Завершаны збор заявак на панэлі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Берліне (25-27 верасня 2025)
Арганізацыйны камітэт атрымаў рэкордныя 60 заявак на арганізацыю панэлей ад інстытуцый і даследчых груп. Гэта на некалькі дзясяткаў больш, чым мінулыя гады, што паказвае важнасці Кангрэса як галоўнай беларускай акадэмічнай падзеі года.
Найбольш заявак атрымана на гісторыі і філалогіі: “гісторыя” па 10 адпаведна.
Грамадства, палітыка, міжнародныя стасункі і эканоміка: заяўлена 12 панэлей
Культурныя даследаванні: заяўлена 7 панэлей
Адукацыя: 5
У дадзены момант Арганізацыйны камітэт апрацоўвае і ўдакладняе звароты. Збор індывідуальных заявак будзе абвешчаны пасля 8 мая і працягнецца да 16 чэрвеня 2025 года
Сачыце за навінамі.

Група навукоўцаў сцвярджае, што адкрыла «новы колер», які ніхто раней не бачыў
Амерыканскія навукоўцы накіроўвалі лазерныя імпульсы ў вочы ўдзельнікаў эксперыменту. Стымулюючы пэўныя клеткі сятчаткі, удзельнікі паведамілі, што ўбачылі сіне-зялёнае адценне, якое навукоўцы назвалі «ола». Вынікі даследавання апублікаваны ў часопісе Science Advances.
Прафесар Рэн Энг з Каліфарнійскага ўніверсітэта, які быў адным з пяці ўдзельнікаў эксперыменту, сказаў BBC, што «ола» — гэта «больш насычаны колер, чым усё, што можна ўбачыць у рэальным свеце» (на ілюстрацыі — адценне, якое найбольш блізкае да «ола», але той колер значна больш насычаны). Навуковец і яго калегі лічаць, што вынікі могуць патэнцыйна садзейнічаць далейшым даследаванням у галіне дальтанізму.
Аднак некаторыя эксперты лічаць, што новы колер — гэта «пытанне інтэрпрэтацыі», а адкрыццё пакуль можна лічыць «спрэчным».

Як паказвалася гісторыя беларусаў і іх суседзяў на старонках газет «Наша Доля» і «Наша Нива» ў 1906 - 1907 гг.
Пра гэта піша Віктар Корбут у 57-м выпуску беластоцкага выдання «Białoruskie Zeszyty Historyczne». Першая кніга па гісторыі Беларусі на беларускай мове (аўтарства Вацлава Ластоўскага) убачыла свет толькі ў 1910 г. Аднак матэрыялы на гістарычную тэматыку ў «Нашай Ниве» публікаваліся з першых нумароў.
Пераважаў падыход, згодна з якім гісторыя Беларусі і Літвы разглядалася як адно цэлае. Адбывалася «інтэграцыя» ў беларускі нацыянальны наратыў дзеячаў і падзей часоў ВКЛ і польскага нацыянальна-вызваленчага руху ХІХ ст., як ураджэнцаў Беларусі (Адам Міцкевіч), так і не звязаных з ёю (Шыман Канарскі). Спроба ўпісаць апошняга ў беларускі нацыянальны пантэон аказалася няўдалай.
Беларускія нацыянальныя дзеячы арыентаваліся на саюз і з іншымі суседнімі народамі — літоўцамі (літвінамі), палякамі, украінцамі, звяртаючыся да агульных з імі старонак мінуўшчыны.

Апраменены ўран усё яшчэ ўяўляе пагрозу з-за лёгкай даступнасці ў глебах Чарнобыльскай зоны адчужэння
Пра гэта паведамляюць украінская і брытанскія навукоўцы ў даследаванні апублікаваным у апошнім нумары Science of The Total Environment. Пасля некалькі дзесяцігоддзяў выветрывання пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС значная частка апрамененага ўрану ўтрымліваецца ў зоне каранёў раслін і ўсё яшчэ лёгкадаступная.
У параўнанні з прыродным уранам, уран, атрыманы з часціц рэактарнага паліва, захоўвае большы патэнцыял для ўзаемадзеяння з экасістэмай у доўгатэрміновай перспектыве. Ён зведаў абмежаванае вертыкальнае пераразмеркаванне і ў асноўным знаходзіцца ў верхнім 10-сантыметровым пласце глебы, выступаючы ў якасці нераўнамерна размеркаваных кропкавых крыніц радыеактыўнага забруджвання.
Назапашванне часціц паліва ў адкрытых і лёгкаўзгаральных месцах з'яўляецца сур'ёзнай пагрозай – з улікам магчымасці паўторнага распаўсюджвання ў выніку пажараў.

Вітаем усіх!
Сёння хочам параіць вам незвычайны канал «Усё пра ўсё», які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! Галоўнае, матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!!
Далучайцеся: https://www.tgoop.com/allabouttexnologys

Якім быў сацыяльны партрэт беларусаў, якія загінулі пры вызваленні паўночна-ўсходніх раёнаў Польшчы ў 1944 - 1945 гг.
Пра гэта піша Аляксей Бушуеў (Інстытут гісторыі імя Ш. Марджані, Татарстан) у перадапошнім нумары часопіса «БДУ. Гісторыя». Са спісу чырвонаармейцаў, якія пахаваныя ў Сувалках (на здымку) і чые імёны вядомыя, ураджэнцаў БССР 330 чалавек. Такім чынам, больш за трэць (34,7%) загінулых там з'яўляліся беларусамі.
Асноўнымі зонамі іх мабілізацыі былі Мінск, Мінская і Віцебская вобласці. З Гродзенскай сярод загінулых усяго два чалавекі. Гэта тлумачыцца недахопам часу для мабілізацыі ў нядаўна вызваленых раёнах БССР (летам 1944 г. у шэрагах Чырвонай арміі аказалася больш за 700 тыс. беларусаў, іх доля там вырасла амаль у два разы – да 4,3%.)
Сярод загінулых ля мяжы Усходняй Прусіі беларусаў кожны сёмы быў ва ўзросце 18-19 гадоў, амаль кожны трэці – старэйшы за 40. Абсалютная большасць страт прыпала на 31-ю агульнавайсковую армію, у тым ліку на яе штрафныя падраздзяленні.

Навуковец паведаміў пра «катастрафічную сітуацыю» на поўдні Беларусі з-за азіяцкага матылька
На прэс-канферэнцыі 7 мая, прысвечанай барацьбе з інвазіўнымі відамі раслін і жывёл, загадчык лабараторыі флоры і сістэмы раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Сяргей Саўчук распавёў:
«У паўднёвых раёнах назіраецца катастрафічная сітуацыя ў адносінах да самшыта звычайнага. З'явілася Агнёўка самшытавая. Тыдні два таму мы былі ў камандзіроўцы ў Маларыцкім раёне: там каля чыгуначнага вакзала і каля прыватных дамоў проста знішчаныя высахлыя пасадкі самшыту».
Самшыт – гэта вечназялёныя хмызнякі і дрэвы. Агнёўка самшытавая – матылёк, які першапачаткова жыў у Японіі, Кітаі і Індыі, дзе колькасць шкодніка рэгулюецца натуральнымі ворагамі. Але ў апошнія дзесяцігоддзі ён пранікае ў краіны Еўропы, дзе яму ніхто не пагражае. У Беларусі першы ачаг Агнёўкі самшытавай знайшлі ў 2019-м. Праз два гады матылёк за некалькі дзён знішчыў хмызнякі ў цэнтры Брэста, якія прыйшлося выкарчаваць (на здымку).

Беларусы палюбілі калгасы і праз іх захавалі свае традыцыі?! Нечаканае даследаванне вёсак Беларусі
У новым выпуску «Няпростай гісторыі» Андрэй Казакевіч размаўляе з прафесаркай Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Ганнай Энгелькінг пра тое, чаму беларусы адначасова і любілі калгасы, і хацелі, каб дзеці ў іх не жылі, як гэтая гаспадарка стала нормай для Беларусі, але і «кулацтва» выклікала захапленне, у чым феномен гэтай з’явы і ці ёсць будучыня ў такіх гаспадарках.
Ганна Энгелькінг – аўтарка кнігі «Калгаснікі: Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзя».
https://youtu.be/CgyvYv_9dDk

YouTube
😯 Беларусы палюбілі калгасы і праз іх захавалі свае традыцыі?! Нечаканае даследаванне вёсак Беларусі
Беларусам падабаліся калгасы, і праз іх сяляне нават змаглі захаваць свае традыцыйныя структуры — да такой нечаканай высновы прыйшла ў сваім даследаванні польская этналягіня, этналінгвістка, беларусістка, прафесарка Інстытута славістыкі Польскай акадэміі…
Брытанскія навукоўцы адзначылі высокую рызыку лясных пажараў у Беларусі
Даследаванне з супастаўленнем 17 краін, якія прадстаўляюць 50% сусветнай вытворчасці драўніны, група навукоўцаў на чале з прадстаўнікамі Кембрыджскага ўніверсітэта апублікавала ў апошнім нумары часопіса Nature Communications. Была вывучана статыстыка лясных пажараў у перыяд з 2015 па 2022 год.
Навукоўцы выявілі, што Беларусь уваходзіць у топ краін, дзе рызыка пажараў на штучных пасадках нашмат вышэйшая, чым рызыка пажараў у натуральных лясах (на графіку). Навукоўцы тлумачаць гэта тым, што пасадкі маюць нізкую разнастайнасць, часта ўтрымліваючы адзін або два віды дрэў, якія да таго ж першапачаткова пасаджаныя ў шчыльных радах.
Акрамя таго, пасадкі ў краінах умеранага клімату часцей пакутуюць ад лясных пажараў, чым у трапічных. Верагодна, сказваецца шчыльная, аднастайная і цесна звязаная лясная структура насаджэнняў.

150 гадоў таму ўраджэнец Ашмяншчыны Зыгмунт Мінейка раскапаў у Грэцыі старажытны горад Дадон
Зыгмунт Мінейка нарадзіўся ў 1840 годзе ў маёнтку Балванішкі Ашмянскага павета ў шляхецкай сям’і. Прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1863 года, быў асуджаны да 12 гадоў катаргі ў Сібіры, але змог збегчы за мяжу. Працаваў у Асманскай імперыі інжынерам на будаўніцтве чыгунак, быў прызначаны галоўным інжынерам-тапографам у грэчаскія правінцыі Эпір і Фесалію.
У 1875 пачаў археалагічныя раскопкі, у выніку якіх знайшоў руіны старажытнага горада Дадон (Эпір, паўночна-заходняя частка Грэцыі). У 1878-м зрабіў сенсацыйнае археалагічнае адкрыццё, знайшоўшы там легендарны храм Зеўса.
Зыгмунт Мінейка ўдзельнічаў у падрыхтоўцы першых адроджаных Алімпійскіх гульняў у 1896 годзе, быў прызнаны ганаровым грамадзянінам Грэцыі, напісаў мемуары «З тайгі пад Акропаль». Наведаў радзіму ў 1911 і 1922 - 1923 гадах (Вільня, Балванішкі, Ашмяны, Гальшаны), памёр у 1925-м.

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у XII Кангрэсе, які адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт ім. Гумбальта ў Берліне).
У 2025 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 12 даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыю, міжнародныя адносіны і паліталогію, сацыялогію, лінгвістыку, літаратуразнаўства і іншыя.
Каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму і прадставіць тэзісы памерам 2–4 тыс. знакаў. Дэдлайн — 16 чэрвеня 2025 года.
Асноўныя працоўныя мовы Кангрэса — беларуская і англійская; дадатковыя — нямецкая, польская, украінская, літоўская, руская. Працоўныя мовы асобных панэлей вызначаюцца іх каардынатарамі.
Для ўдзелу ў Кангрэсе дазваляецца запаўненне толькі адной заяўкі; выступаць з двума дакладамі не дазваляецца.
Збор заявак на ўдзел у Кангрэсе гасцей і журналістаў, а таксама на арганізацыю прэзентацый навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў і г.д. будзе аб’яўлены пазней.

ICBS
cfp-2025
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у XII Кангрэсе, які адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт…
У брытанскім часопісе выйшаў артыкул пра прычыны «знішчэння карэнных народаў Беларусі і Латвіі»
У The Asian Journal of Law and Society (выдавецтва Cambridge University Press) выйшла даследаванне Марыі Казак і Elīna Rancāne з Універсітэта Краіны Баскаў пра гістарычныя працэсы, якія прывялі да знішчэння карэнных народаў Беларусі і Латвіі.
Напачатку разглядаюцца асаблівасці карэнных народаў тэрыторый Беларусі (дрыгавічы, радзімічы і крывічы) і Латвіі (куршы, земгалы, латгалы, селы). Затым – уплыў «гістарычных акупацый»: жыццё карэнных народаў у новых дзяржавах, рэлігійныя пераўтварэнні і г.д. У Расійскай імперыі палітыка русіфікацыі была разбуральнай, але не цалкам сістэматычнай. А вось у СССР пачалося поўнае сціранне ідэнтычнасці – з спробай стварэння «новага савецкага чалавека».
На сёння важнай часткай ідэнтычнасці беларусаў засталася мова (мадыфікаваная версія старажытнабеларускай мовы) і традыцыі паганства (такія святы, як Купалле, Масленіца, Радаўніца і Дзяды, актуальныя і сёння), пішуць даследчыцы.

«Кожнае значнае каляндарнае свята было ў беларусаў не проста адпачынкам»
У 2024 годзе выйшла кніга вядомага беларускага этнолага Таццяны Кухаронак «Святочны час. Народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў». Прадстаўлены ў першую чаргу аповеды вясковых жыхароў, запісаныя ў апошнія 10 - 20 гадоў, іх успаміны, уражанні, звязаныя са святамі народнага календара. Кніга багата ілюстравана фотаздымкамі.
У свежым нумары часопіса «Весці НАН. Серыя гуманітарных навук» этнолаг Тадэвуш Навагродскі адзначае: «Аўтару ўдалося пераканаўча паказаць, што ў народным укладзе жыцця беларусаў, як і многіх іншых народаў, кожнае значнае каляндарнае свята было не проста адпачынкам ад працоўных будняў, але падводзіла вынік пэўнага перыяду і адна часова было падрыхтоўкай на будучае.
Рэцэнзуемая кніга… дапаможа наблізіцца да адчування той шчырай і сапраўднай радасці, што перажывалі дзеці, моладзь, дарослыя ў перадсвяточныя і святочныя дні, зразумець, як адбывалася перажыванне сакральнага».

Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў ЕГУ запрашае на адкрытую лекцыю Дзмітрыя Матвейчыка
Залаты час даследаванняў: пасляваенная гістарыяграфія паўстання 1863–1864 гг. на тэрыторыі Беларусі (1944–1991 гг.)
У развіцці гістарыяграфіі паўстання на тэрыторыі Беларусі пасляваенны перыяд з’яўляецца асабліва важным. На працягу амаль паўстагоддзя айчыннымі і замежнымі даследчыкамі быў зроблены велізарны крок наперад у распрацоўцы такой важнай навуковай праблемы. На працягу перыяду нараджаліся і занепадалі самыя розныя гістарыяграфічныя канцэпцыі і ацэнкі, нярэдка алагічныя і ўзаемасупярэчлівыя. Тым не менш, усе яны з’яўляюцца адлюстраваннем свайго часу і сведчаць пра цікавы шлях развіцця беларускай гістарычнай навукі. Раскрыццё перыпетый гэтага развіцця і стане прадметам разгляду на лекцыі.
📅 22 мая 2025
🕜 18.30 Мінск/ Вільнюс, 17.30 Варшава
📍 Аўд. 303, Савічаус 17, Вільнюс
падлучыцца анлайн:
➡️ https://t.ly/9O94p

Як праваслаўныя святары выжывалі ў БССР у 1930-х
Пра гэта піша Віктар Кулічэнка ў часопісе «Весці НАН. Серыя гуманітарных навук» (том 69). У перыяд паміж 1934 і 1937 гг. святары чаргавалі перыяды адсідкі і знаходжання на волі і маглі выконваць сакраменты-таінствы – нелегальныя хрышчэнні, адпяванні, шлюбы. Гэта былі незаконныя заробкі, цэрквы былі зачыненыя (на здымку – Вазнясенскі сабор у Оршы).
Спыненне сакраментаў было немагчыма нават пры поўнай ізаляцыі ўсяго духавенства: іх пачалі ажыццяўлялі асобы, якія не мелі на гэта права. НКУС БССР у студзені 1937 г. налічвала каля 100 дзейных і не маючых прыходу святароў. Яшчэ было каля 300, якія знялі сан. У чэрвені 1938 г. на ўліку ў НКУС знаходзілася 15 «папоў», з іх 13 знялі сан, каля 400 было расстраляна або асуджана.
Пасля 17 верасня 1939 г., калі адбылося ўз'яднанне заходніх і ўсходніх беларускіх земляў, змагацца трэба было з новымі тысячамі клірыкаў і мільёнамі вернікаў. Абмежаваць у новых умовах эканамічны складнік рэлігійнай дзейнасці было немагчыма.

Працяг усё больш сумнай рубрыкі пра змест новых нумароў “Беларускага гістарычнага часопіса”
Топ-5 геалагічных загадак нетраў Беларусі
Пра іх у часопісе «Наука и инновации» піша Яраслаў Грыбік з Інстытута прыродакарыстання.
1. Лагойскі кратар. Верагодна, ён утварыўся каля 40 млн гадоў таму ў выніку ўдару астэроіда дыяметрам каля 700 м. Лагойшчына была ўзбярэжжам акіяна, усё ў радыусе тысяч кіламетраў было знішчана.
2. Жлобінскае алмазнае поле. У 8 дыятрэмах выявілі 18 мікраалмазаў памерам да 0,3 мм.
3. Наяўнасць у нетрах ртуці. У 1973-м жыхарка в. Барчанкі Веткаўскага р-на заявіла пра з'яўленне ў доме ртуці. Верагодна, гэта звязана з размяшчэннем вёскі над тэктанічным разломам.
4. Прыродны газ у студні. У 1980-х у Касцюкоўцы ля Гомеля пры стварэнні вадзяной свідравіны стаў выдзяляцца газ. Потым гаспадар калонкі скардзіўся на смакавыя якасці вады і калонку ліквідавалі.
5. «Цёплыя студні». У 2007-м у вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага р-на ў студні вада раптам стала гарачай, праз некалькі дзён яна астыла.
Яраслаў Грыбік канстатуе: не ўся інфармацыя пра нетры Беларусі дэталёва вывучана.

Выйшаў зборнік матэрыялаў канферэнцыі, з якой пачалася гісторыя Інстытута беларускае мовы
У выданні змяшчаюцца матэрыялы канферэнцыі «Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады», якая адбылася ў Беластоку 28-29 чэрвеня 2024 года і якая заклала падмурак незалежнага таварыства беларусістаў «Інстытут беларускае мовы». Pdf-версію можна пагартаць ужо цяпер.
Некалькі прыкладаў матэрыялаў са зборніка.
Лілея Плыгаўка. Выкладанне беларускай мовы дзецям і дарослым у кантэксце агульнаадукацыйнай парадыгмы.
Святлана Лясовіч. Абагульненне досведу беларускіх даследчыкаў у галіне корпуснай лінгвістыкі.
Кацярына Сакалоўская. Сучасная беларуская мова ў сферы IT.
Дарэчы, рэкамендуем падпісацца на канал Інстытута беларускае мовы.

Сумная статыстыка: якой была смяротнасць жыхароў Беларусі другой паловы XIX ст.
Вольга Емяльянчык апублікавала ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта» высновы пасля аналізу Памятных кніжках за 1858 - 1864 гг. (выдаваліся губернскімі статыстычнымі камітэтамі). Пра што кажуць даныя пра смяротнасць праваслаўнага насельніцтва Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай губерняў?
Працэнт немаўлят, якія памерлі да 1 года, знаходзіўся ў межах 21,7–25,2%. Доля памерлых была вышэйшая ў вёсках – з шырокім распаўсюджаннем інфекцый пры адсутнасці кваліфікаванай меддапамогі. Пры гэтым даныя пра смяротнасць немаўлят у вёсках няпоўныя: пік смерцяў прыходзіўся на першы месяц жыцця, прагматыка вымагала не спяшацца з хрышчэннем – працэдура патрабавала ад сям’і значных выдаткаў. Таму частка дзяцей не трапляла ў царкоўныя метрыкі.
Сярод дарослых у вёсках назіралася павышэнне колькасці памерлых жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту ў параўнанні з мужчынамі. У гарадах смяротнасць працаздольных мужчын значна перавышала жаночую смяротнасць.