tgoop.com/stranadlyazhiznibelarus/2967
Last Update:
"У акупаваны Полацак у 1656 годзе прыяждае расейскі захопнік Аляксей Міхаілавіч. На сустрэчу зь ім прыходзіць мясцовы манах Сімяон і даруе дарагому госьцю вершаваны твор «Мэтры», поўны захапленьня: Ты, Цару, — ёсьць наша Сонца, бо Русь асьвяцілася / Як хмары ерэтыкоў ад нас аддаліліся (...) У гэты самы час, калі беларускі манах расьпінаецца перад Аляксеям, яго родны горад зьнішчаюць з твару зямлі. У Полацку перад расейскім уварваньнем жыло блізу 100 тысячаў людзей. Праз 13 гадоў, у 1667 годзе іх засталася адна тысяча"
"Сімяон Полацкі прысьвяціў акупанту шэраг віншаваньняў з нагоды ўзяцьця пэўных гарадоў у вайне: «Вершы на шчасьлівы зварот літасьцівага цара з-пад Рыгі», «Віншаваньне з выпадку ўзяцьця Дорпата», «Віншаваньне з выпадку абраньня на польскае каралеўства» і іншыя"
"У 1664 годзе Сімяон Полацкі выпраўляецца жыць у Маскву разам з маці і пляменьнікам. Яшчэ нядаўна адбылося пасьпяховае паўстаньне магілёўцаў супраць расейскіх акупантаў, калі быў выразаны ўвесь гарнізон у 1661 годзе, але манах скіраваўся на Ўсход. Там ён ствараў «латынскую школу» для будучых шпіёнаў расейскае дзяржавы. Да таго ж Сімяон удвая павялічыў колькасьць друкарняў у маскоўскай дзяржаве. Была адна – стала дзьве. У той час як у Рэчы Паспалітай іх было 134"
Больш у артыкуле https://novychas.online/poviaz/ci-mozam-my-nazvac-simjaona-polackaha-zdradnikam-r
BY ОД СДЖ

Share with your friend now:
tgoop.com/stranadlyazhiznibelarus/2967
