Telegram Web
Да Беларусі дабраліся міжнародныя махляры BioDry, яны выкарыстоўваюць помнікі архітэктуры для таго, каб прасоўваць сваю "цудоўную скрыначку", якая быццам бы мусіць перамагчы ўвільгатненне сцен.

Саліднага выгляду мужчыны прыязджаюць з сапраўднымі прыборамі, якія замяраюць вільготнасць, свідруюць сцены, каб адабраць узоры і высветліць дакладнае ўтрыманне вільгаці ў цэгле. Мужчыны прыязджаюць у белых халатах (з псіхалагічных эксперыментаў мы ведаем, што гэта значна падвышае давер да незнаёмых людзей) і праводзяць свае складаныя маніпуляцыі - як тут не паверыць ім?

Далей рашэннем ад усіх праблем становіцца невялікая скрыначка, якая сілай электрамагнітнага поля мусіць выціснуць вільгаць, якая падцягваецца з зямлі капілярна, назад, асушыўся сцены.

Я не фізік, таму магу толькі засумнявацца ў гэтай невядомай швейцарскай тэхналогіі. Але ёсць тое, што выдае махляроў.

Скрыначка не падключаецца ні да якіх крыніц сілкавання, калі верыць афіцыйнаму сайту яна не патрабуе абслугоўвання і перыядычнай замены, то бок працуе вечна. Як ведае кожны школьнік — perpetuum mobile тэхнічна не можа існаваць.

Начынка прылады невядомая, хутчэй за ўсё там нейкі металічны лом для вагі, бо наяўнасць акумулятара патрабуе згадак, бо гэта небяспечны элемент.

У Беларусі у кампаніі, якая быццам бы працуе з 2009 года па ўсім свеце, няма юрыдычнага адраса, толькі тэлефон прадстаўніка - трывожны званочак.

На reddit можна знайсці згадкі, што гэтае фуфло прадаюць старыкам па ўсёй Таскане. Я думаю вашая бабуля таксама купляла вельмі патрэбны масажор з рук, які нягледзячы на прыгожыя словы таргашоў, не мог анічога.

Самы неверагодны развод лахоў адбыўся ў Кіеве, дзе ў 2020 годзе фармацэўтычная кампанія "Інтэрхім" і фармфірма "Дарніца" разам з дабрачынным фондам Zagoriy Foundation рэалізавалі праект па асушэнні падмуркаў і сцен Сафійскага сабора і прылеглых манастырскіх збудаванняў з дапамогай швейцарскай тэхналогіі BioDry за 4 млн грыўняў (каля 100 тысяч долараў).

У Беларусі, мяркуючы па роліках, цудоўныя скрыні прымацавалі ўнутры архікафедральнага сабора ў Мінску, касцёла Святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку і ў царкве ў Вольне.

Я збіраюся напісаць у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, каб яны пацвердзілі ці абверглі магчымасць такой магічнай тэхналогіі, а пасля звярнуцца ў МАРГ і пракуратуру.
🤬21🤯1273👍3🙏2
Што не так з адбудовай Крэўскага замка.

Ёсць заўвага наконт выяўлення другой вежы ў час апошняй рэканструкцыі.

Па-першае, аб'ёмам ніяк не акцэнтаванае месца другой вежы, звонку замка ў гэтым месцы проста змыкаюцца дзве сцяны аднолькавай вышыні. Гэтую сцяну можна было б хаця б нязначна прыпадняць у межах аб'ёма вежы, каб акцэнтаваць яе. Цяпер зразумець, што гэта вежа, можна толькі знутры. І то, выглядае проста як нейкі катух незразумелы.

Па-другое, унутраныя сцены вежы, якія адноўленая на вышыню меншую, за вышыню сцен замка, не маюць візуальнага працягу. Наступныя два здымкі паказваюць перавязку цэглы ў Мірскім замку на месцы, дзе калісьці адна сцяна (незахаваная) прымыкала да іншай (захаванай).

Калі ўзвесці ўнутраныя сцены вежы метадалагічна нельга вышэй за сцены замка (бо не ясна, як вежа выглядала, напрыклад), то на сценах замка трэба нейкімі сродкамі выявіць, што сцены вежы ішлі вышэй, але іх не сталі аднаўляць.

Бо зараз другая вежа, прабачце, хутчэй сарцір нагадвае з дзвюма сценкамі, якія хаваюць саромнае месца ад цікаўных позіркаў, чым вежу.

#Крэва #замкі #аднаўленне #рэстаўрацыя
👍14🤬6😐3🥴1💊1
Спадчына
Photo
Музей усё ж падключыўся, знялі дзверы, але не могуць зняць ліштвы.

#бабруйск
🙏29🔥4🤔2😭1
У Бабруйску рамантуюць бельведэр гасцініцы «Бабруйск».

Бельведэрам называецца надбудова ў выглядзе вежы з вялікімі праёмамі, праз якія можна аглядаць наваколлі.

Фота
#Бабруйск #рамонт #савецкаяспадчына
🐳11🤔8👾2👍1
Ніяк не чакаў пабачыць у акупацыйным выданні "Новы шлях" за 1944 год артыкулы па гісторыі Полацкага княства і тым больш — пра беларускую архітэктуру на два вялікія лісты дробнага тэксту з ілюстрацыямі. Мяркуючы па тым, што гэтае выданне было нідзе не спампаваць, я ўяўляў што на кожнай старонцы зігуючыя бчбшнікі вешаюць уздоўж дарог савецкіх партызан, не менш.

Аўтар артыкула У. Глыбінны (культуролаг Уладзімір Сядура) — цікавая біяграфія ў чалавека, граміў «нацдэмаўскія» ідэі беларускіх пісьменнікаў, а пасля стаў галоўным рэдактарам «нацдэмаўскага» часопіса пры немцах — робіць агляд на гісторыю беларускай архітэктуры, узвышаючы готыку і рэнесанс і называючы эпоху барока перыядам яе заняпаду. З улікам узроўню тагачасных ведаў, месцамі можа выглядаць наіўна, месцамі вельмі цікава назіраць тагачасную оптыку.

Асаблівую ўвагу ён надае беларускаму народнаму дойлідству, дзе "захоўваюцца цалкам самабытныя будаўляныя традыцыі".

Самы цікавы фрагмент — зварот да артыкула беларускага інжынера-архітэктара Мазгалеўскага ў газеце "Голас вёскі" за 1942 год. Мазалеўскі там піша пра адрозненні беларускіх традыцый ад расейскіх, у тым ліку пра тое, што ў Беларусі не робяць важныя будынкі з круглякоў, як у Расіі — пра гэта пішуць і сучасныя беларускія даследчыкі — але з абчасанага бярвення.

Ёсць нават пра каларыстыку цэркваў:
"Слупы і прагон хварбуюцца ў светла-зялёны і светла-жоўты колер, а апрацова дошчак - у шэры ці светла-сіні... Слупы поручняў і краткаў хварбуюцца на розныя колеры, бо ў беларускай беларускай архітэктуры драўляныя часткі ніколі не хварбуюцца ў вадзін колер, як у Расеі."


Вельмі было б цікава прачытаць цалкам артыкул Мазгалеўскага пра беларускую архітэктуру. На жаль, з газетай "Голас вёскі" тая ж бяда, што і з часопісам — яна нідзе не выкладзена, каб яе можна было адкрыта вывучаць, хоць гэтыя выданні не забароненыя афіцыйна. Цэнзура — вораг навукі.
19👍82🌚1
Спадчына
Ніяк не чакаў пабачыць у акупацыйным выданні "Новы шлях" за 1944 год артыкулы па гісторыі Полацкага княства і тым больш — пра беларускую архітэктуру на два вялікія лісты дробнага тэксту з ілюстрацыямі. Мяркуючы па тым, што гэтае выданне было нідзе не спампаваць…
Можаце прачытаць артыкул цалкам. Увогуле здаецца з часоў Міколы Шчакаціхіна, рэпрэсаванага ў 1930 годзе па выдуманай справе, і пасля аж да 1980-х гадоў, хвалі нацыянальнага абуджэння, нічога іншага пра беларускае нацыянальнае ў архітэктуры не было, выключна на ўзроўні этнаграфіі.
👍14❤‍🔥4
Спадчына
Ніяк не чакаў пабачыць у акупацыйным выданні "Новы шлях" за 1944 год артыкулы па гісторыі Полацкага княства і тым больш — пра беларускую архітэктуру на два вялікія лісты дробнага тэксту з ілюстрацыямі. Мяркуючы па тым, што гэтае выданне было нідзе не спампаваць…
Пра самога Мазгалеўскага таксама мала што вядома. Вядома, што ён быў да вайны інжынерам Белдзяржбуда, адаптаваў да мясцовасці праект будынка Белкамунбанка на рагу вуліц К.Маркса і Леніна, пабудаваны ў 1927-28 гадах. У 1939-1940 гадах па яго праекце будуецца Мінскі радыёзавод. На гэтым усё. Невядома нават яго імя: у адной публікацыі ён Ё. Мазгалеўскі, у другой А. Мозгалевский, у трэцяй - Е. Мозгалевский.

Даведнік "Зодчие Тамбовского края" змяшчае наступны артыкул:

Мозголевский Евгений Алексеевич родился в семье римско-католического вероисповедания. В 1907 г. закончил курсы института гражданских инженеров Императора Николая 1 в звании гражданского инженера. С 1908 г. - младший инженер, член техническо-совещательного присутствия строительного отделения Тамбовского губернского правления; 1910 г. - младший архитектор, одновременно с 1911 г. - архитектор Александрийского института благородных девиц (ныне ТГУ им. Г.Р. Державина). В 1911 г. - автор проекта нового корпуса училища приюта для слепых дегей по ул. Киркиной (А.Бебеля) и осуществлял наблюдение за его строительством. С 1913 г. - коллежский секретарь при местном управлении Российского общества Красного Креста. В 1914 г. при его участии по «образцовому» проекту была построена больница на 150 мест общества Красного Креста на Инвалидном лу-гу (Красноармейская площадь).

У кнізе "Советская архитектура 1920-х годов: организация проектирования" згадваецца "Мозголевский Евгений Алексеевич (1879–1947), гражд. инж."

Напрошваецца думка, што гэта адзін і той жа чалавек. Доўгі час пражывання ў Расіі патлумачыў бы, чаму Мазгалеўскі ў сваім артыкуле бярэцца параўноваўць беларускія і расейскія традыцыі драўлянага дойлідства. Але ў нас няма аніякая пацвярджэння для гэтай здагадкі.
🤔9👍5
2025/08/26 03:25:25
Back to Top
HTML Embed Code: