Telegram Web
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Новая архіўная знаходка!
У Цэнтральным Дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі Санкт-Пецярбурга ўдалося адшукаць і заказаць копіі архітэктурнага праекта будынка клубу чыгуначнікаў у Гомелі, які быў распрацаваны А.Кірылавым у 1925-1928 гадах архітэктарам і пабудаваны ў 1928-1930 гадах. Будынак адносіцца да стылю канструктывізма і нават захаваўся да нашага часу, але ў 1950-я гады была праведзена яго рэканстркуцыя, якая амаль цалкам змяніла архітэктурны стыль будынка на неакласіцызм (у арыгінальным выглядзе застаўся толькі корпус з кіназалай).
Крыніца: ЦГАНТ СПБ, ф.Р-398, оп.3-22, д.184 (поўная версія справы даступная па спасылцы на яндэкс-дыску).
Заказ копій чарцяжоў аказаўся даволі дарагім, таму калі хто хоча дапамагчы справе, то глядзіце, як гэта зрабіць у апісанні канала.
10👍5👏5🤔3🍓1
Спадчына
Photo
Працягваюць хваліцца фэйкавай узнагародай 🤌

Фота
😁20🤡3🏆2🍓1🙈1
На праваслаўных могілках каля касцёла Святога Мацвея ў Аколіцы Мінскага раёна выпадкова адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы Мікалая Турчановіча.

Мікалай Фёдаравіч Турчановіч быў настаўнікам маладога Івана Луцэвіча ў Бяларуцкім народным вучылішчы, якое будучы паэт скончыў у 1898-м годзе. Мікалай Фёдаравіч Турчановіч ведаў замежныя мовы і меў багатую на той час бібліятэку, якой дазваляў карыстацца Івану.

Дарэчы Мікалай Турчановіч з'яўляецца дзедам па лініі маці вядомага літаратуразнаўцы Уладзіміра
Міхайлавіча Юрэвіча.

Помнік хоць і даглядаюць людзі, але выглядае ён разбураным: абеліск ляжыць на пастаменце, на якім мусіў бы стаяць.

"Здесь покоится народный учитель Николай Фёдорович Турчанович. Умер 8 апреля 1911 г. на 62 году жизни. Память жены и детей".

Фота

#могілкі #Аколіца
50🔥9👍4🤩1
Спадчына
Алтар Мантэфельтра, выкананы мастаком П'ера дэла Франчэска ў 1472—1474 гадах на заказ герцага Урбінскага. Дэла Франчэска - тэарэтык перспектыўнай пабудовы. Алтарная частка базіліка Санта-Марыя-прэса-Сан-Саціра (Сацір гэта святы, а не яблівы чалавека-казёл)…
Хм, італьянскі даследчык з Мілана піша, што бачыць падабенства алтара ў Нясвіжы з алтаром у Санта-Марыя-прэса-Сан-Саціра ў яго родным горадзе:

У якасці прыкладу прывяду касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. Там знаходзіцца незвычайны алтар. Яго кампазіцыя складаецца з анёлаў, які падтрымліваюць калоны. Падобны алтар ёсць у Мілане, у касцёле святога Саціра (San Satiro), які калісьці з’яўляўся храмам езуітаў. Існуюць здагадкі, што Мікалай Кшыштаф Радзівіл Сіротка, заснавальнік касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, мог асабіста бачыць гэты міланскі алтар. У езуіцкай перапісцы можна знайсці згадкі пра тое, што калі князь нешта бачыў за мяжой, то хацеў мець тое самае ў сябе.


Гэты храм найперш вядомы сваім ілюзорным алтаром. Падманку (або трамплёй) стварыў малады Доната Брамантэ, калі ў 1482—1486 гадах браў удзел у перабудове царквы Санта-Марыя-прэса-Сан-Саціра ў Мілане. Падобны прыём выкарыстаны ў перспектыўным алтары ў Будславе.

Але пра нейкі алтар з калонамі, падобным да нясвіжскага, я нічога знайсці не змог. 🤔

#Нясвіж #Мілан #алтары #інтэр'еры #касцёлы
👏20🤔54
Як ужо заябалі гэтыя рэстаратары са сваёй калгаснай модай пад лофт. На помніку архітэктуры, былых прысутных месцах у Мінску, збілі тынк са скляпенняў, каб што блядзь? Вы цэглы не бачылі? У якіх абабітых знутры камерах вас усё жыццё трымалі?

Амаль заўсёды ва ўнутранай аддзелцы гістарычных будынках можна выявіць размалёўкі, але калі іх збіць, то ўжо ніхто не даведаецца якія.

Гэта не цяперашнія ўласнікі зрабілі, я даўно праз акенца бачыў цэглу ў тых памяшканнях. І такой даўбаёбскай пагоні за модай на шкоду помніку нашмат больш, проста не ўсюды патрапіш.

#Мінск #роспісы #інтэр'еры #антырэстаўрацыя
😢226🤔5🤬3🤡2😁1🤯1🤮1🌚1
Як выглядае генацыд у XXI стагоддзі. Як нацысты квартал за кварталам знішчалі Варшаву, так ізраільскія фашысты пад правадырствам ваеннага злачынца Нетаньяху цяпер знішчаюць Газу.

Але беларусы за любы генацыд, калі ён не супраць іх.

#вайна
🤡73👍17😢10💊7🤬3🔥2🤔2🤯2💩2🖕1😡1
У вёсцы Пескі Мастоўскага раёна рыхтуюцца ацыбуліць нітрыдам тытану Свята-Мікалаеўскую царкву. Ахоўнага статусу не мае.

#Пескі #антырэстаўрацыя #цэрквы
🤬58👎6😡4🤮2😱1💩1
Па будынку Урада Украіны, афіцыйным помніку архітэктуры савецкай неакласікі, нанесены ўдар дронам, у выніку якога загарэліся верхнія паверхі.

Будынак пачалі ўзводзіць у 1936 годзе, спачатку як галоўную рэзідэнцыю НКУС УССР. Праект у стылі савецкай неакласікі распрацавалі рускія архітэктары Іван Фомін і Павел Абросімаў. У гэты час кіраўнікі ўкраінскага НКУС — Усевалад Баліцкі, Ізраіль Ляплеўскі і Аляксандр Успенскі — адзін за адным самі траплялі пад рэпрэсіі: усе яны былі арыштаваныя і расстраляныя, а будынак, які ўзводзіўся пры іх, завяршылі ўжо без іх удзелу.

У 1938 годзе скончаны будынак аддалі яго Савету Народных Камісараў УССР. Гэта было звязана з пераносам сталіцы з Харкава ў Кіеў і стварэннем новага адміністрацыйнага цэнтра на Ліпках.

Цікава факт: у 1938—1941 гадах па праекце таго ж Амбросімава і нават з нейкімі архітэктурнымі паралелямі (як бакавыя рызаліты з калоннымі порцікамі), узводзіцца будынак іншага рэспубліканскага НКУСа - у Магілёве. Рэканструкцыя горада пачалася ў сувязі з праектам пераносу сталіцы БССР з прыгранічнага Менска ў больш аддалены ад польскай мяжы Магілёў, але праект не быў рэалізаваны праз напад на Польшчу і далучэнне Заходняй Беларусі. У будынку перад Вялікай Айчыннай вайной размяшчалася Магілёўская міжкраявая школа НКУС — НКДБ. З 1961 года ён служыць галоўным корпусам машынабудаўнічага інстытута, цяпер Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

#вайна #савецкаяспадчына #Магілёў
😡19🤬7🥰3👍21🔥1😢1
2025/09/08 06:35:56
Back to Top
HTML Embed Code: