Як і ў многіх сучасных гарадах, сцены і вуліцы Пампеяў былі багатыя на выявы фаласаў. Іх можна знайсці пад нагамі, на камянях вуліц, а таксама на сценах і нават над дзвярнымі праёмамі і хлебнымі печамі.
Экскурсаводы часта расказваюць турыстам, што каменныя хуі Пампеяў паказвалі месцы, дзе знаходзяцца бардэлі ў горадзе.
Але гэта хлусня. Навукоўцы лічаць, што хуі выконвалі апатрапейную функцыю, абараняючы ад сурокаў, нячыстых сіл і спрыяючы жыццёвым сілам.

🌭17🍌12🗿6👍5❤3😁3🌚1
Спадчына
Photo
Дзякуем архіву беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане за тое, што падзяліўся рукапісам «Аб нацыянальным стылі Беларускае архітэктуры» Мазгалеўскага, які захоўваецца ў яго зборах.
Рукапіс быў напісаны 19 кастрычніка 1943 года ў Менску. Дзякуючы яму ўдалося спраўдзіць імя гэтага інжынера-архітэктара: як мы і меркавалі, ён насамрэч Яўген Мазгалеўскі. А значыць біяграфія, апублікаваная ў даведніку «Зодчие Тамбовского края», расказвае пра яго.
Цяпер засталося даведацца, што з ім стала ў 1947 годзе - годзе смерці з іншага даведніка.
https://telegra.ph/Ab-nacyyanalnym-stylі-Belaruskae-arhіtehktury-08-31
#асобы

Telegraph
Аб нацыянальным стылі Беларускае архітэктуры.
Рукапіс захоўваецца ў архіве беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане:Series 3, subseries 5, box 25P: M. Kamaroŭski, Jurka Vićbič, Valoška, А. Katkovič, Chviedar Iljaševič, Mažaleŭski et al. Скан рукапісу ў PDF У сучасны момант сярод…
❤21👍11🔥5🤔1
У Францыі мігранты спалілі чарговую хрысціянскую царкву!
- прачытаў я з раніцы на адным канале. Насамрэч гэта хлусня для распальвання антыімігранцкіх настрояў у Еўропе.
Відэа было знятае 2 верасня 2024 года, на ім — пажар у царкве ў французскім гарадку Сент-Амер. Царкву падпаліў прафесійны злачынец і серыйны падпальшчык Жаэль Вігурэ, белы карэнны француз. Ён расказаў, што падпальвае цэрквы, таму што бачыў па тэлевізары, што ўсе святары — педафілы.
#Францыя

🤬34❤4🤔3🤣2🤨2🔥1🍓1
У Вілейцы па вуліцы Партызанскай знеслі 80-гадовы даўгабуд. Кінуты праз пачатак Вялікай Айчыннай вайны будынак кінатэатра знесены пад паркоўку...
Кінатэатр на скрыжаванні вуліц 1 Мая і Міцкевіча (цяперашняй Партызанскай) пачалі будаваць у 1940 годзе, але да новай вайны паспелі скончыць толькі саму скрыню.
У 1946 годзе мясцовая газета «За Савецкую Радзіму» абурана пісала:
Аднак будоўля засталася закінутай. 1 верасня 1949 года недабудаваны кінатэатр перадалі Аблмаслапраму «пад халадзільнік» — адсюль пачынаецца гісторыя малочнага завода. Як кінатэатр будынак не працаваў ні дня.
Кароткі перыяд з верасня 1939 па чэрвень 1941 года, калі ў Заходняй Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада, самы дрэнна вывучаны ў гісторыі беларускай архітэктуры.
#Вілейка #знішчэнне

“Зараз, пасля заканчэння вайны перамогай, увесь савецкі народ узяўся за аднаўленне народнай гаспадаркі, культурных устаноў. Аднак да аднаўлення памяшкання новага кінатэатра не прыступілі і нават нічога не зроблена ў гэтым напрамку. Горш таго. Сцены зараз разбураюцца антыдзяржаўнымі асобамі, якія на сваё прыватнае будаўніцтва забіраюць цэглу”.
Аднак будоўля засталася закінутай. 1 верасня 1949 года недабудаваны кінатэатр перадалі Аблмаслапраму «пад халадзільнік» — адсюль пачынаецца гісторыя малочнага завода. Як кінатэатр будынак не працаваў ні дня.
Кароткі перыяд з верасня 1939 па чэрвень 1941 года, калі ў Заходняй Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада, самы дрэнна вывучаны ў гісторыі беларускай архітэктуры.
#Вілейка #знішчэнне
🤬18🤷♂4👎3❤2😢2👍1🍓1
У 70-тысячным польскім Любіне, што пад Уроцлавам, улады хочуць знесці савецкую жылую забудову, каб палепшыць выгляд гістарычнага цэнтра.
Улады Любіна плануюць знесці чатыры шматпавярховыя дамы, якія з’явіліся ў 60-х гадах ХХ стагоддзя на месцы старажытнай гарадской забудовы. Тады камуністычныя ўлады поўнасцю знеслі гістарычныя камяніцы і на іх месцы ўзвялі тыповыя панэльныя будынкі.
Як адзначаюць у магістраце, гэта было стратэгічнай памылкай, якая пазбавіла цэнтр горада яго сапраўднай архітэктурнай тоеснасці. На іх думку жылыя дамы састарэлі і не ўпісваюцца ў гістарычную забудову.
Улады плануць знесці іх, каб адкрыць гістарычныя будынкі: касцёл, ратушу і фрагменты былых абарончых сценаў.
#замежжа #Польшча

🔥58❤16👍10🤔7🍓1
Гэта знакаміты павільён Германіі ў Барселоне, пабудаваны па праекце ван дэр Роэ да Сусветнай выстаўкі, якая праходзіла ў 1929 годзе.
Ён выглядае вельмі сучасна — і ў гэтым вялікая праблема. Людзі, якія жылі ў 1910-я гады не маглі сказаць, што архітэктура іхняга дня такая ж, як у 1810-я, людзі, якія жылі ў 1810-я — не маглі таго ж сказаць пра 1710-я.
А мы ў 2020-х бачым, што архітэктурны стыль, які дамінуе вакол нас, быў вынайдзены сто гадоў таму. Мадэрнізм стаў апошнім стылем чалавецтва, ніякія спробы павярнуць назад да класікі ці адысці ў бок да біёнікі, не скончыліся поспехам.
Магчыма гэта прыкмета агульнага заняпаду культуры: чалавецтва ўжо пераспрабавала ўсё і цяпер засталося толькі шукаць глыбокія сэнсы ў банане, прыклееным ізастужкай.

👍28🥴8😁4🤔4❤1😱1😍1🍌1🍓1