Telegram Web
Сядзібны дом у Стайках Баранавіцкага раёна прынамсі з 2022 года стаіць у рыштваннях, але зрухаў не бачна.


#Стайкі #сядзібы #рэстаўрацыя
🤔1310🙏3
Як крыюць дранкай дах сінагогі ў Ізабеліне.

Фота
#Ізабелін #сінагогі #рэстаўрацыя
32🔥9👍5👏2
У Беразіне пачалі аднаўленне сядзібнага дома Патоцкай са зносу баковай прыбудовы, якую можна пабачыць на гістарычных фотаздымках.

Фота і відэа
#Беразіно #сядзібы
😡22🤔9👍4🤨43🤯1
Добры вечар з Катманду. Пратэстоўцы спалілі палац Сінгха Дурбар («Львіны палац»), рэзідэнцыю ўрадавых устаноў, узведзеную ў 1908 годзе.

Сінгха Дурбар быў узведзены Чандрам Шамшэрам Джангам Бахадурам Ранам адразу пасля яго прызначэння на пасаду прэм’ер-міністра. Першапачаткова гэта была невялікая прыватная рэзідэнцыя, але падчас будаўніцтва яна значна павялічылася.

Адразу пасля заканчэння будаўніцтва Чандра Шамшэр прадаў гэты маёнтак ураду Непала за 20 мільёнаў непальскіх рупій як афіцыйную рэзідэнцыю прэм’ер-міністра.

Пасля скасавання спадчыннай сістэмы прэм’ер-міністраў з дынастыі Ранаў у 1951 годзе ўрад Непала выкарыстаў гэты комплекс для размяшчэння дзяржаўных устаноў. Тут знаходзяцца абедзве палаты парламента Непала — Палата прадстаўнікоў і Палата штатаў, а таксама каля 20 міністэрстваў і дзяржаўных офісаў. Сінгха Дурбар з’яўляецца таксама штаб-кватэрай Radio Nepal і Nepal Television.

#замежжа #Непал #разбурэнне
🔥13😢11🤔3👎21👍1🤬1😐1
2025/09/12 06:28:24
Back to Top
HTML Embed Code: