Спадчына
Правільны адказ — сметнік трэба рабіць у месцы масавага знішчэння нацыстамі мірнага насельніцтва. Менавіта такі выбар зрабілі ў Беларусі, калі стваралі палігон наўпрост ва ўрочышчы Благаўшчына, дзе нацысты хавалі знішчаныя дзясяткі і сотні тысяч людзей. …
Як падказваюць джыпіці і чатаўцы, аб'ект у лесе найбольш падобны да савецкай СПА.
🤔10❤1🍓1
Мастацтвазнавец Станіслаў Чавус піша ў фэйсбуку:
"Некалі ў в. Краснае Сяло, ці па-іншаму, ў в. Плябань (якая сёння не в. Краснае, а менавіта в. Плябань Маладзечанскага раёна) у касцёле (сёння гэта Успенская царква) знаходзілася вялікая фігура ўкрыжаванага Хрыста, што была вядомая як “Пан Езус Ягелонскі” (ці, адпаведна, Краснасельскі). Цікава, што скульптура гэтая шанавалася як цудоўная. Менавіта для яе змяшчэння ў сярэдзіне XIX ст., пры пабудове новага касцёла на месцы папярэдняга, была ўзведзена асобная капліца (яна прымыкае да галоўнага фасада перпендыкулярна асноўнаму аб’ёму будынка).
А ў 1939 г. ў Вільні была выдадзена брашура, якая змяшчае старую песню пра цудоўнае ўкрыжаванне, малітву і легенду аб яго паходжанні. Згодна легенды з’яўленне фігуры Хрыста ў Плябані (Красным Сяле) звязана, як вы, напэўна ж, здагадаліся, з Каралём Польскім і Вялікім Князем Літоўскім Уладыславам Ягайлам і паходзіць яна ажно з XV ст. На вокладцы маецца фотаздымак…
Дык вось, на фотаздымку – укрыжаванне, якое і сёння можна пабачыць у Мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі. Праўда, здаецца, ніхто пра гэта і не ведае. Але тое, што былы “Ягелонскі Хрыстос” прызямліўся ў Мінску, не здзіўляе, бо пасля адкрыцця кальварыйскага касцёла ў 1980 г., першым яго пробашчам стаў кс. Ян Адамовіч з в. Краснае (якая ў 3-х км. ад в. Плябань)."
#Плябань #скульптуры #помнікі #Кальварыя #Мінск #знаходкі

🤔14❤13👍5🍓1
У Чачэрску рамантуюць ратушу, пабудаваную генерал-губернатарам графам Чарнышовам, якому горад быў падараваны Кацярынай II пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай.
На фота бачна, што працы закранулі драўляныя вежы і шатровы дах. Мяркуючы па ўсім на ратушу вяртаюць аглядную пляцоўку, якой не існавала ў 19 стагоддзі, але якая была перад вайной.
Фота
#Чачэрск #рэстаўрацыя #гістарычнаязабудова #ратушы

🤔19👍11❤3👎2
Як цяпер выглядае пажарная часць у Полацку, пры рэканструкцыі якой зносілі фасадныя сцены.
Фота
#рэканструкцыя #полацк #гістарычнаязабудова

😐15😢3🤔1🍓1
У Вялікабрытаніі могуць раскрыць асобу Бэнксі. Яго новую працу знішчаць
Мурал з’явіўся на днях на сцяне Каралеўскага суда ў Лондане. На ім намаляваны суддзя ў традыцыйнай мантыі і парыку, які малатком збівае пратэстоўца, што ляжыць на зямлі. На яго плакаце бачная кроў. Бэнксі прызнаў сапраўднасць графіці ў Instagram.
Аўтар не звязвае з’яўленне малюнка з якой-небудзь канкрэтнай падзеяй, але ён з’явіўся праз два дні пасля масавых пратэстаў. Каля 900 чалавек былі арыштаваныя ў Лондане пасля таго, як выйшлі на мітынг супраць забароны арганізацыі Palestine Action.
Працу Бэнксі хутка закрылі металічнымі лістамі, яна таксама была ўзятая пад ахову.
Лонданская паліцыя заявіла, што неўзабаве прыбярэ графіці, таму што Каралеўскі суд — помнік архітэктуры, які павінен «захоўваць свой першапачатковы выгляд».
Праваахоўнікі дадалі, што да іх паступіла заява аб прычыненні шкоды маёмасці. Па гэтым факце пачата расследаванне. Калі справа дойдзе да суда, асоба Бэнксі можа быць раскрытая, а мастаку будзе пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі, калі сума шкоды перавысіць 5 тыс. фунтаў стэрлінгаў.
У гісторыі самае смешнае, што Бэнксі зрабіў малюнак роўна на той частцы, якая ніякім помнікам не з'яўляецца, але фатографы, шукаючы добры кадр, абрэзалі гэты кантэкст. Мурал зроблены на сучасным будынку, які не прадстаўляе ніякай гістарычнай каштоўнасці.
#замежжа

😁18🤬6👍5🔥2🍓1