Telegram Web
У Вістычах Брэсцкага раёна пабудавалі трох'ярусную званіцу каля Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы, пабудаванай у 1678 г. пры кляштары цыстэрыянцаў.

У праекце зон аховы, зацверджаным у 2022 годзе, у зоне рэгулявання забудовы вылучаны асобны кавалак у гэтым месцы, які дазваляе ўзвядзенне такое аб'екта. Тут можна будаваць не вышэй за вільчык храма і з водступам 10 метраў ад чырвонай лініі.

Фота
#Вістычы #цэрква
👎17🤔6👍5🤬4🔥2
Планіровачная структура мястэчка Любча на нямецкім аэрафотаздымку.

#Любча #горадабудаўніцтва #аэрафотаздымкі
15👍6
У Мінску стане на аднаго Леніна меней. У сталіцы знясуць пад забудову фабрыку Алеся, на тарцы аднаго з карпусоў якой знаходзіцца яркае мазаічнае пано з правадыром бальшавікоў.

#знішчэнне #мазаікі #Мінск
👍51😢11👎5🤬4🤡3👏2🫡2🤷‍♂1🙈1
Свіслач Асіповіцкага раёна са Свіслацкім замкам на мысе і вераценападобнай плошчай.

Вераценападобная плошча — адзін з тыпаў нерэгулярных сярэднявечных плошчаў. Заўсёды была адным з першасных элементаў горада, які фарміраваўся ўздоўж дарогі адначасова з феадальным замкам.

Шырокі грамадскі выган, праз які праходзіла дарога, паступова забудоўваўся з бакоў з ушчыльненнем забудовы на працягу IX—XII стст. У XII—XIV стст. пасярэдзіне гэтага вераценападобнага па плане ўчастка, які ўжо ператварыўся ў грамадскую плошчу, узнікалі царква ці ратуша.

Гэта асабліва добра бачна па гістарычных гарадах Германіі, Чэхіі, Славакіі і Польшчы, горш па беларускіх, бо ў нас драўляная забудова і трагічная гісторыя 20 стагоддзя.

#Свіслач #горадабудаўніцтва #замкі #аэрафотаздымкі #лікбез
33🔥42😱2
Скончана рэканструкцыя школы №4 па Чырвонаармейскай вуліцы ў Мінску. Школа, пабудаваная ў 1936 годзе, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і помнікам архітэктуры постканструктывізму.

#Мінск #савецкаяспадчына #рэканструкцыя
https://realt.onliner.by/2025/08/25/shkola-193
🔥25👍12🤔3
Спадчына
Photo
Як цяпер выглядаюць работы па рэстаўрацыі фартыфікацыйных збудаванняў і аднаўленні земляных умацаванняў на тэрыторыі 3-га палігона Бабруйскай крэпасці, якія згодна з пашпартам аб'екта мусілі скончыць у сакавіку 2025 года.

#Бабруйск #крэпасці #рэстаўрацыя
15🤔10👍21
Сфінкс у сядзібе Радзівілаў у Манькавічах Столінскага раёна (не збераглася).

Можа вы бачылі яшчэ сфінксаў дзе-небудзь акрамя пілонаў Новага замка ў Гродне?

#помнікі #дэталі #сядзібы
27👍7😢3👏1🗿1
Гарадзішча (злева ўверсе) і замак (па цэнтры) з бастыёнамі ў Горах Горацкага раёна.

Горскі замак існаваў y XVI—XVIII стст. Меў умацаванні, пабудаваныя паводле нідэрландскай сістэмы фартыфікацыі, аснову якіх утваралі земляныя валы-курціны з 7 бастыёнамі, a таксама шырокім і глыбокім ровам.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак быў заняты ў 9 кастрычніка 1654 г. войскамі А. М. Трубяцкога пад уплывам весткі пра капітуляцыю Смаленскай крэпасці. У 1663 годзе «фортецыя Горская» згадваецца як вельмі разбураная, але ў дакументах 1680-х гадоў ужо ўпамінаюцца замак і гарадскі астрог. У апошні раз умацаванні горскага замка спрабаваў выкарыстаць y 1708 годзе шведскі кароль Карл XII. Пазней горскі замак страціў сваё ваеннае значэнне.

Тэрыторыя замка не ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, а гарадзішча - ўключана. 🤯
#Горы #замкі #аэрафотаздымкі #гарадзішчы #археалогія #непомнік
😢137🔥5👍4🤯2
2025/09/13 15:16:48
Back to Top
HTML Embed Code: