Telegram Web
Самае складае сёння прасачыць у планіроўцы і забудове Слуцка сляды цытадэлі старагаландскага тыпу. Па ідэі, мы мусілі б у яе ўпірацца ў канцы вуліцы Камсамольскай, на якой стаіць Слуцкая гімназія. Але там нічога няма.

Параўнанне плана горада пачатку XVIII стагоддзя з нямецкімі аэрафотаздымкамі паказваюць, што ўжо тады гэтая тэрыторыя была шчыльна забудаваная, але форма некаторых участкаў - закругленыя і тупыя вуглы, а таксама трасіроўка некаторых фрагментаў вуліц супадаюць даволі дакладна з падножжам валоў былой цытадэлі.

Ад «хваста» цытадэлі, горнверка, у XX стагоддзі ўжо не заставалася ніякіх слядоў.

Затое захоўваліся абрысы прылеглых паўбастыёнаў, на некаторых здымках іх яшчэ лепш бачна, бо каля іх падножжа ўтвараліся вадаёмы. Увогуле з боку цытадэлі была балоцістая мясцовасць, што забяспечвала дадатковую абарону.

На сучасных спадарожнікавых здымках ніякіх слядоў паўбастыёнаў няма, бо на яго месцы і заходняй частцы цытадэлі пабудавана прамзона. Хіба што 1-Камсамольскі завулак і вуліца Розы Люксембург праходзяць у створы з паўбастыёнамі.

#Слуцк #умацаванні #фотапараўнанні
😢18👍8🔥51🤨1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Жабінкаўскім раёне зноў гарэла праваслаўная царква

Днём 15 жніўня падраздзяленні МНС выязджалі па паведамленні аб пажары ў будынку храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Азяты Жабінкаўскага раёна.

Ратавальнікі, якія аператыўна прыбылі да месца выкліку, высветлілі, што з-пад даху храма ідзе дым. Работнікі МНС ліквідавалі пажар і сумесна з прыхаджанамі эвакуявалі матэрыяльныя каштоўнасці.

Паведамляецца, што агонь пашкодзіў драўляную вонкавую ашалёўку званіцы.

#разбурэнне #Азяты #цэрквы #драўлянаедойлідства
🤯16😭7🤷‍♂3😢3👍2🔥2
Прапаную да візіту таварыша Прэзідэнта Дональда Трампа ў Беларусь перайменаваць праспект якогасьці там чэкіста Дзяржынскага ў Мінску ў гонар нашага агульнага нацыянальнага героя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі і тэрмінова паставіць яму конны помнік на адной з цэнтральных плошчаў сталіцы - каб было куды прывесці і што паказаць высокай амерыканскай дэлегацыі.

Кіраўніцтва Жабінкаўскага раёна, якое "адгенацыдзіла" музей і прыбрала бюст Касцюшкі ў Малых Сяхновічах, аддаць публічнай порцы з занясеннем у асабістую справу за неразуменне геастратэгічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь.

Нехай жыве амерыкана-беларуская дружба 🇺🇸🫶🇧🇾
🔥70👏14🤡6👍4💯4😎3❤‍🔥2😁2🕊2🤮1💩1
Драўляная сінагога ў Расне Магілёўскай губерні (цяпер Дрыбінскі раёна).

Не знайшоў каб раней публікавалася хоць нейкая выява гэтага будынка.

Фота з фондаў Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя А. В. Шчусева.

#Расна #сінагогі #драўлянаедойлідства #яўрэйскаяспадчына
47👍15🔥5🙏1
У Свіслачы замест культу Кастуся Каліноўскага пры падтрымцы старшыні Вярсоцкага развівалі культ падпольшчыцы Праскоўі Васіленка. У ліпені 2024 года на будынку гімназіі імя К. Каліноўскага, перайменаванай у гонар П. Васіленка, з'явілася мемарыяльная шыльда.

І гэта рэдкаснае ўбоства. Аўтар спрабаваў паўтарыць паставу галавы падпольшчыцы з яе фота, але ў выніку проста зламаў ёй шыю 😀

#помнікі #Свіслач
🤮35🥴13😁8🤬4😢4🗿41🦄1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Філамена Канк і беларускія рэаліі
🤣45🔥10💯3
Заўсёды смешна, калі архітэктары спрабуюць паказаць, што іх жылы комплекс з чатырма замкнёнымі дварамі, злучаныя адзіным праходам, гэта ледзь не адбітак самой сутнасці зямлі ў гэтым рэгіёне, як на карцінках новага комплексу для Узбекістана ад LEVEL80 architects. Натхняліся махаламі - гістарычнымі мусульманскімі замкнёнымі жылымі комплексамі

У выніку чамусьці атрымліваецца тыповы цэнтральнаеўрапейскі жылы комплекс, які мог бы стаяць у варшаўскім Жалібажы і яго выгляд не выклікаў бы ў варшавян ніякіх пытанняў.

Карацей, усё гэта частка маркетынгу.

З узбецкіх гор адбітак знялі, а вось пра тое, што 9-павярховую жылую скалу атачае 2-павярховая забудова — на гэтым неяк не акцэнтавалі, нават на галоўным рэндары яны як бы сарамліва абрэзана так, каб не трапляла ў кадр.

Дык можа трэба было не з гор адбітак рабіць, а з наваколляў?
😁20💊51👎1🔥1🤯1😢1
Forwarded from Plot (Антон Хитров)
В Швеции переезжает целый город. Вместе с памятником архитектуры — деревянной церковью. Ее начнут перевозить сегодня в 19:30 по шведскому времени

Кируна — самый северный город в Швеции. Он расположен за полярным кругом, там добывают железную руду. Добывают уже больше ста лет — и так старательно, что во второй половине прошлого века на зданиях и дорогах появились трещины. Чтобы Кируна не рухнула прямо в шахту, в 2004 году ее решили перевезти. Нет-нет, не расселить, а прямо взять и перевезти. Переезд начался в 2014-м и продолжается до сих пор.

Сегодня — важная дата для Кируны: перевозят ее символ, 35-метровую деревянную церковь 1912 года, знаковый памятник национальной архитектуры. Здание, похожее на хижину саамов, коренных жителей северной Швеции, проектировал архитектор Густав Викман. Статуи для фасада создал скульптор Кристиан Эрикссон, а картину для алтаря написал шведский принц Евгений, профессиональный живописец.

Церковь уже поставили на платформу; ей предстоит проехать пять километров. Как будто недалеко — но путь займет два дня: 672-тонный памятник нельзя везти быстрее 500 метров в час. Переезд обставят как церемонию — ее будут транслировать онлайн (начиная с 19:30 по Швеции), в событии участвуют шведский король Карл XVI Густав и группа KAJ, представлявшая страну на Евровидении.
49👍14🙏5🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дажынкі ці Дзень беларускага пісьменства? 🤔
🤯31😁13🤮5🥴5🤣4🐳3
2025/08/24 18:33:59
Back to Top
HTML Embed Code: