Telegram Web
Фотаздымкаў царквы ў Сцяпанках вельмі мала. Трохі знайшоў знутры на старонцы прыхода. Іканастас тут расійскіх часоў, самае цікавае тое, што за ім, і што не трапляе ў аб'ектывы фотакамер звычайнай - на апошніх здымках за прастолам можна пабачыць драўляны алтар у стылі барока - уласна галоўны архітэктурны скарб інтэр'ера, якія ніхто не вывучыў, не публікаваў, не ўводзіў у навуковы абарот.

Фота
#Сцяпанкі #інтэр'еры #барока #дэталі #цэрквы #драўлянаедойлідства
😢25🤷‍♂5💔53
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Будславе працягваюцца археалагічныя раскопкі.

На чацвёрты дзень працы выявілі ўваход у стары касцёл, а пад ім — мураваную арку. Мяркуецца, што гэта ўваход у крыпту.

Раскапаныя ўжо дзясяткі метраў падмуркаў. Унутры знаходзяцца валуны, якія, хутчэй за ўсё, засталіся пасля разбору сценаў.

Аднак працы яшчэ шмат, а валанцёраў, на жаль, становіцца ўсё менш — многія з'язджаюць, бо заканчваюцца адпачынкі.

У Будславе вельмі чакае дапамогі. Калі вы маеце магчымасць далучыцца, нават на адзін дзень (асабліва ў суботу), то вас сардэчна запрашаюць.

#Будслаў #касцёлы #археалогія
👍2712🙏6🔥3
Як збіраюць з нуля Георгіеўскую царкву, пабудаваную ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, на могілках у Жыровіцах. 😡

Фота
#Жыровіцы #цэрквы #драўлянаедойлідства #аднаўленне
🤬23🤔51
Спадчына
Як збіраюць з нуля Георгіеўскую царкву, пабудаваную ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, на могілках у Жыровіцах. 😡 Фота #Жыровіцы #цэрквы #драўлянаедойлідства #аднаўленне
Па чарцяжах мусілі захаваць менш за палову зрубу — толькі 40%. Але па факце я бачу толькі паасобныя ўстаўкі старога бруса ў апсіднай частцы, царква больш чым на 90% аднаўляецца з новага бруса. Якое паскудства, атрымліваецца літаральна ў кожным брусе былі «схаваныя дэфекты», якія не дазволілі іх захаваць? Як жа яна прастаяла некалькі стагоддзяў без вашага «аднаўлення»????

#жыровіцы #разбурэнне #цэрквы #драўлянаедойлідства #аднаўленне
😡21💔8🤯3🤬2
2025/08/26 12:13:35
Back to Top
HTML Embed Code: