Telegram Web
Жырмунскі мост цераз Вілію ў Вільні. Пабудаваны ў 1965 годзе і ў 1996 годзе ўнесены ў Рэестр культурных каштоўнасцей Літвы.

Літоўцы не любяць Савецкі Саюз, але бяруць мост савецкага перыяду пад дзяржаўную ахову. Беларусь зрабіла Савецкі Саюз сваёй ролевай мадэллю — але дзе хоць які клапот пра спадчыну той эпохі? Парадаксальна.

#масты #Вільня #ахова
👍37👌6🙏4🤡2💔1
Паглядзіце, як змяніўся дэкор Авальнага кабінета пасля прыходу да ўлады Трампа. Спачатку карцінамі і люстэркамі завесілі кожны сантыметр сцен, цяпер дабраліся і да безгустоўных разных налепак на каміне і на сценах. Іх было мала, таму памалявалі золатам і каменны дэкор каміна.

Аўтакраты няўтульна адчуваюць сябе ў "дэмакратычных" інтэр'ерах і імкнуцца паказаць сваю ўладу праз багацце свайго атачэння — амаль заўсёды атрымліваецца безгустоўны кіч.

#дэградацыя
🥴29😁22🤡7🤮5🥱2💯21
🪨 Новы эпізод VANDRA падкаста: «Спадчына камянёў: музей валуноў у Мінску, камяні-ахвярнікі і інтарэс грамадства»

⭐️ Госць эпізода - Дзмітрый Скварчэўскі, гісторык і даследчык.

На пачатку чэрвеня Аляксандр з @rodnykray апублікаваў навіну, што на могліцах у вёсцы Тэйкі быў знойдзены камень-ахвярнік. Пабачыўшы гэтую навіну, задумаўся, што не так часта бачыцца ў стужцы, каб нехта дзяліўся сваім інтарэсам да спадчыны камянёў. Адпаведна і прыйшла думка, а наколькі цікава гэтая знаходка грамадству і што мы ўвогуле мусім ведаць пра камяні.

У новым эпізодзе мы гаворым з Дзмітрыем пра сутнасць камянёў, узгадваем Тэйкі і той самы камень-ахвярнік і абавязкова закаранаем тэму музеяў валуноў у Мінску.

🔗Facebook-старонка Дзмітрыя Скварчэўскага
🪨Відэа пра камень-ахвярнік у вёсцы Тэйкі
🧩 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"

📸 Дзмітрый Скварчэўскі

🎧 Слухайце эпізод на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | Revolut
👍227🔥4👏1
Forwarded from Спадчына
Барысаглебская царква ў Навагрудку адзін з наважнейшых помнікаў беларускай готыкі, але пры гэтым адзін з найменш даследаваных. У пачатку гэтага дзесяцігоддзя быў праведзены зандаж сцен, які выявіў над бакавым уваходам рэшткі гатычнага акна з трыфоліем (трыліснікам), якое, верагодна, з'яўляецца самым усходнім у Еўропе акном такога кшталту. Храм раскрыў бы яшчэ мноства сваіх таямніц, калі б яго нарэшце пачалі рэстаўраваць, але пакуль далей за касметычны рамонт і цыбуліны на вежах справа не пайшла.
32💔16👍6👏2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пад Наваполацкам правялі карную дэсаветызацыю гістарычнай прасторы 👊

19 ліпеня ў мікрараёне Баравуха ў Наваполацку сапёры з атрада «Віцязь» знішчылі выбухам аварыйны трохпавярховы будынак — былую вайсковую казарму 1936 года пабудовы.

Паводле ўмоў аўкцыёну, інвестар павінен быў перарабіць будынкі ў жыллё з паліклінікай і нежылымі памяшканнямі, але да рэалізацыі праекта справа так і не дайшла.

Мікрараён Баравуха (былы вайсковы гарадок Баравуха-1) стаў часткай Наваполацка ў 2019 годзе. Ён быў заснаваны ў 1935—1936 гадах у рамках будаўніцтва Полацкага ўмацаванага раёна. Некаторыя будынкі таго часу захаваліся дагэтуль.

Больш напамін пра імперыю зла не ўзвышаецца над сьвятой беларускай зямлёй, радзімай Еўфрасіньні і Францішака Скарыны. 👊 Чакаем хутка і ў іншых гарадах.

#іронія #савецкаяспадчына #Баравуха #знішчэнне
😁20🔥11😢6👍5🤬3😐3👏2🤔2😱2
Нічога надзвычайнае.

Проста ў мяне з'явілася цікавасць знаходзіць клеймы на беларускіх храмах.

На першым фота - клеймы 970 год таму. Сафійскі сабор у Полацку (клеймы у экспазіцыі).

На другім фота клеймы 900 год таму у царкве Спаса ў Полацку.

На трэцім фота клеймы 850 год Гродзенская Каложская царква.

Што гэта за клеймы? Найверагодней майстроў-муляроў. Але некаторыя вераць, што гэта руны 😀🫣

Сведкі тысячагодовай даўніны.
❤‍🔥23👍12🤔5
Дурная савецкая норма, якая не дае будаваць квартальную забудову ў Беларусі.

Гаворка пра інсаляцыю
— гэта бадай адну з двух рэчаў, за якую, нароўні з пажарнай бяспекай, архітэктараў насаджваюць на кулак. Могуць забараніць будаваць новы дом, ці прымусіць зрабіць у ім арку ці зрэзаць паверхі, калі хоць адна кватэра ў суседнім доме выйдзе за межы нормы.

Усе, хто праектаваў жытло не маглі абмінуць гэтую радасць. Вялікая частка курса архітэктурнай фізікі прысвечана менавіта інсаляцыі памяшканняў. Трэба каб у дні асенняга і вясенняга раўнадзенстваў у кожную кватэру трапляла вызначаная колькасць святла.

І ніхто не тлумачыць навошта мы гэта робім. Ну як бы інтуітыўна зразумела, што людзям патрэбнае сонечнае святло для псіхалагічнага камфорту і эканоміі электраэнергіі.

Забудзьце пра гэта! Інсаляцыя зусім не пра гэта. Калі вам трапляліся савецкія кніжкі па інсаляцыі, вытрымкі з якіх трапілі ў беларускія нормы, то магчыма заўважалі парадаксальныя рэчы. Інсаляцыя накіраваная на знішчэнне хваробатворных мікраарганізмаў пасродкам уздзеяння ўльтрафіялетавага выпраменьвання сонца.

І тут мы нечакана для сябе адкрываем, што інсаляцыя працуе роўна ніколі, таму што патрабуе адкрытых насцеж вокнаў, бо шкло не прапускае ўльтрафіялетавае выпраменьванне, як мы ведаем са школы.

Дык калі гэтая норма настолькі не працуе, навошта яна існуе?

Прычынай стаў туберкулёз, які быў сапраўднай бядой у пачатку XX стагоддзя (ледзь не кожны інтэлігент быў сухотнікам). Лічылася, што ў барацьбе з ім дапамагаюць свежае паветра і шмат сонечна святла, таго, чаго бракавала ў многіх гістарычных гарадах.

Правілы і нормы інсаляцыі былі выкладзены яшчэ ў 1928 годзе архітэктарамі-мадэрністамі, як "«падрыў» ранейшага маналітнага гарадскога квартала і замена яго групай жылых дамоў, якія стаяць свабодна, даступныя паветру і святлу і размешчаны сярод зеляніны"

У 1933 годзе была прынята Афінская хартыя, складзеная Ле Карбюзье, у прынцыпах якой прапісанае ўвядзенне нормаў інсаляцыі і азелянення.

Упершыню норма інсаляцыі жылых памяшканняў уведзена ў СССР ў 1963 годзе — 3 гадзіны ў дзень з 22 сакавіка да 22 верасня, скарочаная пасля да 2,5 гадзін.

Пра туберкулёз мы даўно нічога не чуем, але норма інсаляцыі жывейшая за многія іншыя (напрыклад, за заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей).

На захадзе існуюць нормы інсаляцыі, але яны не імкнуцца перамагчы туберкулёз, рахіт і напітаць чалавека вітамінам D - што немагчыма за шклом. Яны больш абапіраюцца на псіхалагічны камфорт, скарачэнне спажывання электрычнасці і цяпла, таму ніякай праблемы будаваць шчыльную квартальную забудову яны не маюць.

У нас жа нормы інсаляцыі ўродуюць нашы гарады, не даючы таго, для чаго былі задуманыя. Але гэтая норма адзінае, што стрымлівае агалцелы капіталізм і не дае ператварыць нашыя спальнікі ў цёмныя калодзежы, без святла, аэрацыі, азелянення. Пакуль што норма інсаляцыі ўсё гэта захоўвае для нас, але ахвяруем мы архітэктурай і якасцю гарадскога асяроддзя.

#лікбез
👍21🤔12😁4👎32🥴2🖕21💯1
2025/08/30 18:30:35
Back to Top
HTML Embed Code: