Telegram Web
У Жыровіцах цалкам разбіраюць драўляную Свята-Георгіеўскую царкву XVIII стагоддзя на мясцовых могілках. На апублікаваных фота бачна, што ўжо разабралі дах і купал.

Поўны разбор царквы прадугледжаны праектам рэстаўрацыі ад «Гроднаграмадзянпраекта», які можна адшукаць тут.

Ці змогуць сабраць як было?

#Жыровіцы #цэрквы #драўлянаедойлідства #рэстаўрацыя #знішчэнне
🤬40👀6🙏4🤯3🤨2👍1👌1
Вы гэта бычылі???

Я неяк прапусціў гэтую публікацыю з рэканструкцыі геаметэаралагічнай абсерваторыі ў Мінску, цяпер адкрыў, а там золата!

Вы проста паглядзіце на гэтую ўблюдачную якасць работ. Будынак яшчэ не скончылі, а ўжо хочацца яго адрэстаўраваць - усё крывое, усё аблезлае, відаць, падрадчыкі халтурылі па-чорнаму.

Але самы эпікфэйл, я нават не ведаю, чаму ніхто не звярнуў увагі, у тым, што яны пачалі з ужо патынкаваных і пафарбаваных сцен збіваць гэтую свежую аддзелку. Відаць, так накасячылі, што прымусілі пераробліваць увесь фасад.

Хто гэтых клоўнаў да гісторыка-культурных каштоўнасцей падпускае? Я б ім і кафлю ў талкане не даверыў класці. 🤡🤡🤡

Фоткі старыя, дасылайце нам у чат ці бот актуальныя фотаздымкі, паглядзім што там цяпер.
#дэградацыя #Мінск #савецкаяспадчына

https://blizko.by/notes/budet-novyy-kupol-kak-idet-rekonstruktsiya-znamenitoy-observatorii-belgidrometa-_al
🤡18😡8👍4🥴2
Папярэдні Папа, які насіў тое ж імя, што і цяперашні, Леў XIII, які займаў Святы Прастол з 1878 па 1903 гады, вядомы перш за ўсё тым, што стаў самым раннім чалавекам, якога знялі на відэа.

Ён нарадзіўся 2 сакавіка 1810 года. У 1896 годзе, калі яму было 86 гадоў, італьянскі прыдворны фатограф Віторыа Кальчына, які быў прадстаўніком братоў Люм'ер у Італіі, засняў Льва XIII ў садах Ватыкана.

Леў не з'яўляецца самым старым чалавекам, якога здымала камерам, і не з'яўляецца першым, каго здымалі ў свеце. Але з'яўляецца самым ранненароджаным - невядомыя запісы, якія б заснялі людзей, што нарадзіліся раней за 1810 год.

https://www.youtube.com/watch?v=3IVQ-1t92hA
👍184🤯3❤‍🔥2🥱1
Будаўніцтва моста цераз Свіслач пасля вайны. Справа ў кадр уладзіць летні кінатэатр у парку Горкага.

#Мінск #аднаўленне #вайна
👍1613❤‍🔥2
Які рымскі храм з'яўляецца галоўным храмам каталіцкага свету, маці ўсіх цэркваў?
🤔8👍62🌚1
2025/08/25 18:27:43
Back to Top
HTML Embed Code: