Telegram Web
Тое, што каля Віленскага вакзала (цяпер безаблічны Мінск-Пасажырскі) ў Мінску была воданапорная вежа мне было вядома, ну і для эпохі паравозаў без яе б і не абышлося. Але неяк у галаве адклалася, што яна была зусім ніякая, вельмі простая. Ёсць нават пасляваенныя фоткі, якія гэтую думку пацвярджаюць.

Але сёння натыкнуўся ў Фэйсбуку на аэрафотаздымак Віленскага вакзала за 21.07.1941. І вось да свайго здзіўлення пабачыў зусім іншую воданапорную вежу — у стылі цаглянай эклетыкі, з нішамі, машыкулямі і высокай эксэдрай па цэнтры. Дакладна такую ж, якой мы сёння любуемся на Аўтадораўскай вуліцы каля чыгуначнай бальніцы.

Вядомы ледзь не адзіны гістарычны здымак вежа па Аўтадораўскай вуліцы таксама за 1941 год. Дык вось я пачаў параўноўваць сваім натрэніраваным на архітэктурных дробязях вокам і прыйшоў да высновы, што гэта здымак вежы пры Віленскім вакзале, а не той, што захавалася да нашых дзён.

Ва ўсім гэтыя вежы падобныя да ступені змяшэння. Але ёсць адна рэч, якая аб'ядноўвае здымкі 1941 і адрознівае вежу на іх ад вежы на Аўтадораўскай вуліцы. Гэта наяўнасць нішаў на вуглавых гранях. У захаванай вежы нішы ці вокны ёсць на ўсіх гранях, у вежы на здымках - толькі праёмы на пярэдніх і бакавых. Праёмы закладзены, але нішаў няма зусіх - іх не рэалізавалі пры будаўніцтве. Гэта нармальная практыка для тыпавых транспартных праектаў, напрыклад пры будаўніцтве псеўдагатычных паштовых станцый прама рэкамендавалася трохі змяняць выгляд тыпавых праектаў, каб яны не былі аднолькавымі.

Вежа, якую можна бачыць на пасляваенных здымках моцна адрозніваецца па выглядзе. Выглядзе, што яна была або істотна перабудавана, або ўзведзена наноў, а не проста патынкавана. Але і яе знішчылі пасля, і нават сам вакзал не пашкадавалі.

Дарэчы гістарычная выява вежы на Аўтадораўскай усё ж, відаць, ёсць. Фотаздымак не вельмі якасны, але ўсе нішы на месцы. І надбудова ёсць. І вакол анічога, як і мусіць быць на тагачаснай ускраіне горада.

#фотапараўнанні #Мінск #прамысловаяархітэктура
👍478🔥8
Як выглядае рэканструкцыя гаспадарчага комплексу ў Лошыцы

Крыніца
#мінск #рэканструкцыя #прамысловаяархітэктура
🤔21👍5😢3🙏2👻1
У чаце спыталі дзе можна знайсці кнігу пра старыя беларускія цэрквы. Ну самы просты адказ - «Праваслаўныя храмы Беларусі» Кулагіна. Але кнігу ўжо толькі на Куфары знойдзеш. І там больш архітэктурныя апісанні, гістарычнай інфармацыі вобмаль, на адзін радок.

Сапраўдны гістарычны топ гэта кніга «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшычы» краязнаўцы Валерыя Мароза. Гэта таўшчэзная вялікафарматная кніга, спісаная дробным шрыфтам, змяшчае вельмі падрабязную інфармацыю (прынамсі ў Беларусі ў кнігі ў плане глыбіні няма і не было канкурэнтаў) пра гісторыю праваслаўных храмаў Брэсцкай вобласці са спасылкамі на архіўныя і іншыя крыніцы.

Кніга выйшла ў 2018 годзе, але не бачыў, каб яна стала шырока вядомай публіцы, у тым ліку той, што быццам бы цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай. Людзі больш вядуцца на яркае і добраілюстраванае выданне «Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі» Тамары Габрусь, у якім літаральна нічога карыснага і новага няма — фактычна гэта фотаальбом з подпісамі, які можна хіба што падарыць камусьці на афіцыйным мерапрыемстве.

Самае смешнае, што гэтая вялікая праца Мароза прадаецца ўсяго за 43,17 руб., а альбом карцінак ад Габрусь за 52,92 руб. Выбар відавочны.

#кнігі
🔥20👍6🤔31
У Расіі з 1 сакавіка ўрад пазбавіць археалагічныя помнікі і некропалі права на ахоўныя зоны. Яны замінаюць забудоўшчыкам будаваць ушчыльную да старажытнах гарадзішчаў

Пастанова, прынятая яшчэ ў снежні 2024 года, закране падземныя і падводныя аб'екты, памятныя месцы, некропалі, манументы і мемарыяльныя кватэры. Цяпер яны будуць ахоўвацца строга ў сваіх межах, без прылеглых тэрыторый.

Пад удар трапляюць Рурыкава гарадзішча ў Ноўгарадзе, курганы ў Гнёздаве пад Смаленскам, месца дуэлі Пушкіна на Чорнай рэчцы, Бутаўскі растрэльны палігон і Мамаеў курган, любыя сярэднявечныя валы і запаведнікі на месцы археалагічных аб'ектаў.

Новая пастанова дазваляе будаўніцтва ўшчыльную да гэтых аб'ектаў - цяпер там могуць з'явіцца як шматпавярховыя жылыя комплексы, так і заводы.

Актывісты аховы спадчыны звяртаюць увагу на тое, што пастанова супярэчыць расійскаму закону аб ахове помнікаў.

Праз пару гадоў чакайце тое ж і ў Беларусі :) Дурны прыклад заразлівы.

#археалогія #Расія
🤬29🤡11👍2🖕2🔥1
У Будслаўскі касцёл з рэстаўрацыі вярнулася фігура Езуса Журботнага

Рэстаўрацыя скульптуры 1-й паловы XVII стагоддзя заняла два гады. Пабачыць фігуру ў храме можна будзе падчас Вялікага посту.

крыніца: budslau
48🤔14👍7👎1
Праект рэканструкцыі Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне, выкананы Паўлам Пакрышкіным. Яго ў 1914 годзе разглядаў Святы Сінод.

Фота: Дзяржаўны навукова-даследчы музей архітэктуры імя А. В. Шчусева

#Гродна #цэрквы
👍30🤔11🙈6🔥4😱3
Алег Дзярновіч паведамляе, што пад заваламі ў Крэўскім замку адшукалі заходні кут трэцяй вежы, як ён яе называе - Свідрыгайлавай. Да нядаўняга часу было прынята лічыць, што ў замка было толькі дзве вежы, але археалагічныя даследаванні аспрэчваюць гэтую інфармацыю.

Крыніца
#замкі #археалогія #Крэва
👍48🔥207🤡1
У Віцебску з'явіўся помнік каморніку. Скульптура пастаўлена перад уваходам у Віцебскдзіпразем у гонар 55-годдзя стварэння праектнага інстытута. Скульптар — Аляксандр Гвоздзікаў.
Каморнікі адны з нешматлікіх спецыялістаў, якіх рыхтавалі ў Беларусі ў часы Расійскай імперыі. Вышэйшыя навучальныя ўстановы былі закрыты, але працавала Горацкае каморніцка-земляробчае вучылішча.

#Віцебск #помнікі
🔥16👍10🤔7👎5🥴4😐4
Да 2030 года плануюць знесці тры гістарычныя вёскі ў межах Мінска - Шэйпічы, Сталовую і Дворышча ўздоўж Свіслачы. Знясуць больш за 100 прыватных дамоў. Гэта вынікае з праекта дэталёвай планіроўкі раёна, які вынесены на грамадскае абмеркаванне. На іх месцы плануюць зрабіць паркавую зону. Выказацца супраць можна да 3 сакавіка 2025.

Знішчэнне гэтых вёсак прывядзе да страты гістарычных тапонімаў. Сталовая (у значэнні стол менскага войта) ўжо існуе толькі на старых картах, але назвы астатніх дзвюх вёсак пакуль захоўваюцца ў назвах іх галоўных вуліц - вуліцы Шэйпічы і вуліцы Дворышчы.

#Мінск #тапаніміка
😢24🤬19🖕2👍1🤔1🫡1
2025/09/21 00:43:00
Back to Top
HTML Embed Code: