Гарадзішча (злева ўверсе) і замак (па цэнтры) з бастыёнамі ў Горах Горацкага раёна.
Горскі замак існаваў y XVI—XVIII стст. Меў умацаванні, пабудаваныя паводле нідэрландскай сістэмы фартыфікацыі, аснову якіх утваралі земляныя валы-курціны з 7 бастыёнамі, a таксама шырокім і глыбокім ровам.
У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак быў заняты ў 9 кастрычніка 1654 г. войскамі А. М. Трубяцкога пад уплывам весткі пра капітуляцыю Смаленскай крэпасці. У 1663 годзе «фортецыя Горская» згадваецца як вельмі разбураная, але ў дакументах 1680-х гадоў ужо ўпамінаюцца замак і гарадскі астрог. У апошні раз умацаванні горскага замка спрабаваў выкарыстаць y 1708 годзе шведскі кароль Карл XII. Пазней горскі замак страціў сваё ваеннае значэнне.
Тэрыторыя замка не ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, а гарадзішча - ўключана. 🤯
#Горы #замкі #аэрафотаздымкі #гарадзішчы #археалогія #непомнік

😢12❤5👍3🔥3🤯2
У Бабруйскай крэпасці рамантуюць каменданцкі дом. Рэканструкцыю з кансервацыяй даху па праекце "Белрэстаўрацыі" плануюць скончыць да кастрычніка.
https://bobr.by/news/city/194309
#бабруйск #крэпасці #рэаканструкцыя #кансервацыя #гістарычнаязабудова

👍15🤔5❤3
У Смальянах Аршанскага раёна перад мясцовымі Дажынкамі замалявалі дзве манументальныя кампазіцыі ў тэхніцы сграфіта на тарцах мясцовага агранамічнага каледжа. Сграфіта даўно патрабавалі рамонту, бо зверху сцяна паволі падцякала і яны разбураліся, але за культурнай спадчынай у нас даглядаць не прынята.
За апошнія гады ў Смальянах знішчылі :
Пасляваенны драўляны будынак каледжа, драўляны млын, гаспадарчыя пабудовы, якія засталіся ад памешчыцкай сядзібы. Усе будынкі ахоўнага статусу не мелі.
#смальяны #манументальнаемастацтва #сграфіта #знішчэнне #савецкаяспадчына

😡27😢3👎2💔2😭1
Раскапаныя муры брамы Заслаўскага замка кансервуюць цэментнай рошчынай паўзверх муроўкі, як тое рабілі ў мінулым стагоддзі на Брэсцкай крэпасці.
Фота фота
#Заслаўе #кансервацыя #археалогія #замкі

❤10😁3🤔2🤮2😐2👍1🗿1😡1