Знайшоў прыкольную інтэрактыўную карту, складзеную літоўцам Рычардасам Іванаўскасам, па якой можна вызначыць, якія храмы былі найбліжэйшымі для вашых продкаў.
Ёсць беларуская мова (рускай няма). Радыус можна змяняць, каб захопліваць менш ці больш храмаў. У кожнага храма свая картка з назвамі на розных мовах, кароткай даведкай і пазнакамі пра даступныя архіўныя запісы.
Найлепш працуе з праваслаўнымі і каталіцкімі храмамі.
https://www.geneatlas.lt/geo.php?lang=by&c=1&z=7&id=cid_6d3c744f-220a-444c-83e3-17ffbbdfa2b0&lat=52.98172322390683&lng=30.212402343750004

👍37❤10🤔2👎1
Forwarded from Urban Hrodna - городская среда Гродно
На Міцкевіча, 9 ідзе рэканструкцыя: разабралі дах і дэмантавалі вокны
Старадаўні дом пераробяць у краму. Яго абяцаюць аднавіць максімальна блізка да арыгіналу.
Дом выкупілі яшчэ ў 2020, першапачаткова збіраліся адкрыць там гасцёўню і рэстаран беларускай кухні.

🤬15🤔8😭5❤2💔1
У Вістычах Брэсцкага раёна пабудавалі трох'ярусную званіцу каля Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы, пабудаванай у 1678 г. пры кляштары цыстэрыянцаў.
У праекце зон аховы, зацверджаным у 2022 годзе, у зоне рэгулявання забудовы вылучаны асобны кавалак у гэтым месцы, які дазваляе ўзвядзенне такое аб'екта. Тут можна будаваць не вышэй за вільчык храма і з водступам 10 метраў ад чырвонай лініі.
Фота
#Вістычы #цэрква

👎16🤔6👍4🤬4🔥1
Планіровачная структура мястэчка Любча на нямецкім аэрафотаздымку.
#Любча #горадабудаўніцтва #аэрафотаздымкі

❤13👍6
У Мінску стане на аднаго Леніна меней. У сталіцы знясуць пад забудову фабрыку Алеся, на тарцы аднаго з карпусоў якой знаходзіцца яркае мазаічнае пано з правадыром бальшавікоў.
#знішчэнне #мазаікі #Мінск
#знішчэнне #мазаікі #Мінск
👍43😢11👎5🤬4🤡2🫡2🤷♂1👏1🙈1
Свіслач Асіповіцкага раёна са Свіслацкім замкам на мысе і вераценападобнай плошчай.
Вераценападобная плошча — адзін з тыпаў нерэгулярных сярэднявечных плошчаў. Заўсёды была адным з першасных элементаў горада, які фарміраваўся ўздоўж дарогі адначасова з феадальным замкам.
Шырокі грамадскі выган, праз які праходзіла дарога, паступова забудоўваўся з бакоў з ушчыльненнем забудовы на працягу IX—XII стст. У XII—XIV стст. пасярэдзіне гэтага вераценападобнага па плане ўчастка, які ўжо ператварыўся ў грамадскую плошчу, узнікалі царква ці ратуша.
Гэта асабліва добра бачна па гістарычных гарадах Германіі, Чэхіі, Славакіі і Польшчы, горш па беларускіх, бо ў нас драўляная забудова і трагічная гісторыя 20 стагоддзя.
#Свіслач #горадабудаўніцтва #замкі #аэрафотаздымкі #лікбез

❤28🔥4😱2✍1
Скончана рэканструкцыя школы №4 па Чырвонаармейскай вуліцы ў Мінску. Школа, пабудаваная ў 1936 годзе, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і помнікам архітэктуры постканструктывізму.
#Мінск #савецкаяспадчына #рэканструкцыя
https://realt.onliner.by/2025/08/25/shkola-193

🔥22👍10🤔3
Спадчына
Photo
Як цяпер выглядаюць работы па рэстаўрацыі фартыфікацыйных збудаванняў і аднаўленні земляных умацаванняў на тэрыторыі 3-га палігона Бабруйскай крэпасці, якія згодна з пашпартам аб'екта мусілі скончыць у сакавіку 2025 года.
#Бабруйск #крэпасці #рэстаўрацыя
#Бабруйск #крэпасці #рэстаўрацыя
❤13🤔8