tgoop.com/rfrm_io/2207
Last Update:
«І, каб распавесці, я — біўся аб тэкст, біўся аб змест», — такія радкі ёсць у песні Lacrimosa музыканта і паэта Віталя Рыжкова. 25 красавіка ў варшаўскім кінатэатры Atlantic літаратар, перакладчык, а таксама рэп-выканаўца ладзіць творчы вечар упершыню за n-ную колькасць гадоў.
«Быць беларускамоўным рэп-выканаўцам — гэта двайны андэрграунд», — лічыць удзельнік рэп-праектаў Angst і Belaroots, які даўно заняў адстароненую пазіцыю ад славы і публічнасці. Але Reform.news не падзяляе пункт гледжання творцы, беларускамоўны рэп — гэта вельмі крута, асабліва калі ён створаны сапраўдным паэтам.
Напярэдадні творчай імпрэзы вырашылі распытаць аўтара кнігі «Дзверы, замкнёныя на ключы», як ён трапіў з паэзіі ў рэп-культуру, чым адрозніваецца «гангста рэп» ад «прагрэсіўнага хіп-хопу», ці сталі беларусы больш любіць родную мову і гаварыць па-беларуску. Як кажуць, будзе шмат тэксту. І тэксту па-беларуску. І нават крыху рэпу.
Чытаць на сайце або без VPN.
BY REFORM.news :: Самое интересное

Share with your friend now:
tgoop.com/rfrm_io/2207