tgoop.com/gistfak/3858
Last Update:
Запрашаем прыняць удзел у міжнародным навуковым круглым стале «Новая і навейшая гісторыя Беларусі: актуальныя пытанні і напрамкі даследаванняў», прысвечаным 30-годдзю кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу БДУ.
Праблемнае поле круглага стала:
🔹кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часу БДУ: асобы, падзеі, даследаванні;
🔹актуальныя пытанні гісторыі Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ стст.;
🔹ХХ ст. у гісторыі Беларусі – лёсавызначальны перыяд беларускай дзяржаўнасці;
🔹дасягненні і перспектывы развіцця незалежнай Рэспублікі Беларусь;
🔹сучасныя тэндэнцыі і навацыі вывучэння гісторыі Беларусі новага і навейшага часу.
📍Дзе: Мінск, гістарычны факультэт БДУ (вул. Мендзялеева, 36)
🗓Калі: 12 снежня 2024 г.
Рэгістрацыя да 25 лістапада 2024 года па спасылцы. Даклады высылаюцца на электронную пошту арганізацыйнага камітэта.
Інфармацыйны ліст даступны па спасылцы
BY Истфак БГУ | Гістарычны факультэт БДУ

Share with your friend now:
tgoop.com/gistfak/3858