Telegram Web
Шаноўныя бацькі!

Мы працягваем знаёміць вашых дзяцей з багатай спадчынай беларускіх абрадаў і традыцый. Запрашаем вас разам з дзецьмі на другую сустрэчу, прысвечаную таямніцам Грамнічнай свечкі – яе паходжанню, значэнню і выкарыстанню.

😉На сустрэчы мы:

• паглыбімся ў гісторыю і вытокі свята Грамніцы;
• даведаемся, што яно азначае і калі яго святкуюць;
• раскрыем сакрэты выкарыстання грамнічнай свечкі ў побыце і абрадах;
створым уласную свечку і ўпрыгожым яе з выкарыстаннем прыродных матэрыялаў.

А для самых дапытлівых – магчымасць даведацца пра старадаўнія варажбы на свячах! 🔥

Чакаем вас 13.02.24 (чацвер) з 17:00 да 19:00

📍 ul. Oleandrów 6-2

Будзем рады вашай прысутнасці! 🌿
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
22👍15
Вы, вероятно, видели в американских сериалах про юристов, как герой обходит одного адвоката за другим, консультируясь у каждого, чтобы усложнить своему оппоненту поиск юридической помощи. Художественный вымысел или реальность?

Это реальный принцип!

Адвокату или юрисконсульту нельзя одновременно представлять клиентов, чьи интересы вступают в противоречие.

Если конфликт интересов выявляется еще до начала сотрудничества, юрист обязан отказаться от ведения дела. Если же конфликт обнаружится уже в процессе, адвокат/юрисконсульт будет вынужден прекратить представительство сразу обеих сторон.

Эти правила прописаны в профессиональных кодексах: § 46 Кодекса адвокатской этики и ст. 28 Кодекса этики юрисконсультов.

Зачем это нужно?

Чтобы защитить Вас как клиента! Эти ограничения напрямую связаны с ключевыми принципами работы адвоката и юрисконсульта, как профессий, основанных на публичном доверии: лояльностью к клиенту, соблюдением конфиденциальности и действием исключительно в интересах клиента.
👍10🔥7🤯4💯3
Кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская будзе займацца пытаннямі міграцыі разам з польскім урадам. Новую працоўную групу ўзначаліў Віцэ-міністр унутраных спраў Польшчы Мацей Душчык.

Задача міжведамаснай каманды – сумесная эфектыўная рэалізацыя польскай міграцыйнай палітыкі.


Чым канкрэтна займаецца група?
🤔

• Аналіз міграцыйнага заканадаўства і распрацоўка прапаноў для зменаў у гэтай сферы;
• Аналіз і рэалізацыя дзяржаўнай міграцыйнай стратэгіі;
• Вызначэнне ключавых напрамкаў для інтэграцыі замежнікаў у польскае грамадства;
• Паляпшэнне каардынацыі паміж дзяржаўнымі органамі і няўрадавымі арганізацыямі;
• Абмен інфармацыяй аб еўрапейскіх падыходах да міграцыі.

Гэта ініцыятыва закране ўсіх іншаземцаў, незалежна ад краіны паходжання.

Вольга Дабравольская мае вялікі досвед супрацы з польскімі чыноўнікамі. Раней кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі ЦБС уваходзіла ў Рабочую групу па пытаннях легалізацыі знаходжання у Польшчы грамадзян Беларусі. Менавіта, дзякуючы яе працы, беларусам стала значна прасцей легалізавацца ў Польшчы.

Вось толькі некаторыя змены ў міграцыйнае заканадаўства, якіх атрымалася дабіцца нашай каляжанцы:

• Увядзенне гуманітарных відаў на жыхарства для беларусаў;
• Магчымасць атрымання польскага праязнога дакумента для ўсіх беларусаў-уладальнікаў віду на жыхарства;
• Бясплатнае афармленне праязнога дакумента для беларускіх грамадзян.

Пішыце ў каментарах, з якімі праблемамі вы сутыкаецеся ў Польшчы і што, на вашую думку, трэба палепшыць у міграцыйнай практыцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
119👍23🔥13🤣4👎1
Все мы не раз слышали термины: «состояние алкогольного опьянения» и «состояние после употребления алкоголя». Может показаться, что это синонимичные понятия и их используют как взаимозаменяемые. Но это не так! Эти термины описывают разные состояния, что имеет огромное юридическое значение.

Обратимся к Уголовному кодексу Республики Польша. Согласно ст. 115 § 16 лицо находится в состоянии алкогольного опьянения, если:

• содержание алкоголя в крови превышает 0,5 промилле или приводит к концентрации, превышающей это значение, или
• содержание алкоголя в 1 дм³ выдыхаемого воздуха превышает 0,25 мг или приводит к концентрации, превышающей это значение.

Вождение в состоянии алкогольного опьянения чревато лишением свободы сроком до 3 лет. 🔐 Только в некоторых случаях вместо лишения свободы суд может назначить штраф 💰

Кроме лишения свободы, в зависимости от концентрации алкоголя в крови и обстоятельств дела, суд может принять решение о:

• конфискации автомобиля;
• лишении водительских прав на срок от 3 лет,
• компенсации в размере от 5 000 до 60 000 злотых в Фонд помощи жертвам и постпенитенциарной помощи.

Состояние после употребления алкоголя.

Состояние после употребления алкоголя наступает, когда содержание алкоголя в организме достигает от 0,2‰ до 0,5‰ алкоголя или наличию от 0,1 мг до 0,25 мг алкоголя в 1 дм³ выдыхаемого воздуха. (Ст. 46, ч. 2 Закона о воспитании трезвости и противодействии алкоголизму).

Наказание за вождение в состоянии после употребления алкоголя:

По польским законам, за управление транспортным средством после употребления алкоголя, грозит:

• арест от 5 до 30 суток или штраф в размере от 2 500 до 30 000 злотых,
• лишение водительских прав до 3 лет (ст. 87 Кодекса о правонарушения).

Автор: Марина Грищенко, адвокат, юрист ЦБС.

📌Материал носит информационный характер. ЦБС не оказывает юридические консультации по вопросам, связанным с вождением в состоянии алкогольного опьянения.
17👍8
Запрашаем на чарговы майстар-клас для дзяцей і бацькоў!

📅 Дата: 20 лютага 2025 года з 17.00 да 19.00
📍 Месца: Oleandrów 6-2
🎨 Тэма: Выцінанка — нематэрыяльная гістарычная каштоўнасць беларусаў, прызнаная спадчынай ЮНЭСКА ў 2024 годзе.

На гэтым майстар-класе мы:
прасочым гістарычны шлях выцінанкі;
пазнаёмімся з унікальнымі тэхнікамі яе стварэння;
паспрабуем сябе ў гэтым мастацтве і зробім уласнае папяровае ўпрыгожванне!

А яшчэ нас чакае асаблівы бонус — прагляд анімацыйнага фільма, створанага ў тэхніцы выцінанкі!

Будзе цікава, пазнавальна і творча! Чакаем вас! 💙
🔥9👍5🙏32
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Польскі праязны дакумент на тры гады, прыспешаны разгляд заяваў на внж, пенсіі для беларусаў.

У эфіры «Белсату» кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская распавяла пра свае задачы ў новай працоўнай групе па міграцыйнай палітыцы пры польскім урадзе.
113👍30🔥10
Кожны ваш водгук — гэта не проста ацэнка нашай працы, а важны арыенцір, які дапамагае нам удасканальвацца. Нам істотна ведаць, што наша праца мае значэнне і прыносіць карысць. Дзякуем вам за вашы словы і час, прысвечаны іх напісанню.

Огромная благодарность ЦБС от всей нашей семьи. С нашей стороны в виде благодарности за вашу очень нужную работу мы запишем ЦБС в ПИТ. Вы та организация, которая заслуживает поддержки от всех нас!


Здравствуйте. Хочу поблагодарить Виалету за отличную консультацию, четкие понятные ответы по существу. И поблагодарить весь ваш коллектив и людей, которые спонсируют это предприятие.. Возможность получения таких консультаций очень важна. Я смог принять решение, как быть с моим совершеннолетним сыном, чтобы его не депортировали в Беларусь. Спасибо!
🔥3828👍11🥰2
Падтрымаць нас — проста, і гэта не каштуе вам ані капейкі!

Як?

Праз 1,5% вашых падаткаў, якія вы і так ужо заплацілі.

Пры разліку PIT вы можаце пазначыць ЦБС у якасці атрымальніка той часткі падаткаў, якая накіроўваецца на падтрымку некамерцыйных арганізацый.

Чаму менавіта ЦБС?

Наш юрыдычны дэпартамент аказвае больш за 1000 юрыдычных кансультацый штомесяц, дапамагаючы беларусам і ўкраінцам у складаных сітуацыях.

Мы дапамагаем вашым дзецям адаптавацца да жыцця ў Польшчы!

🎓 Школу дадатковай адукацыі ЦБС наведвае каля 230 дзяцей, дзе яны вывучаюць польскую, англійскую і беларускую мовы, займаюцца музыкай, маляваннем і развівальнымі актыўнасцямі. А нядаўна мы запусцілі арт-тэрапеўтычныя групы для дзяцей з аўтызмам, каб яны маглі вучыцца і развівацца ў бяспечным асяроддзі.

Мы падтрымліваем беларускія незалежныя выдавецтвы і аўтараў. Штогод мы арганізуем беларускі стэнд на «Targi Książki Historycznej», каб пісьменнікі і выдаўцы маглі прадставіць свае кнігі, бо верым: голас беларускай літаратуры павінен гучаць моцна і свабодна!

Нашыя рэквізіты:

📌 KRS 0000883672

📌 FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI»

💡 Мы таксама падрыхтавалі падрабязны гід па падатковых дэкларацыях у Польшчы. У ім вы знойдзеце інфармацыю пра тое, як падаць дэкларацыю, атрымаць падатковыя льготы і многае іншае.

❤️ Дзякуй за вашую падтрымку! Разам мы робім вялікія справы!
40👍14🤗2👎1👏1🙈1
Что такое Индивидуальная Программа Интеграции и кому она доступна?

Если вы обладаете международной защитой или временным видом на жительство, выданным в связи с воссоединением с членом семьи, получившим статус беженца или дополнительную защиту в Польше, эта программа может вам помочь.

На следующих слайдах расскажем, кто может на нее рассчитывать, куда обращаться, что она включает и как принимается решение.
🔥167👍5❤‍🔥4🦄1
Юрыдычныя відэапарады адмыслова для беларусаў у Польшчы!

🤝 Цэнтр Беларускай Салідарнасці і Акруговая палата юрыскансультантаў (Okręgowa Izba Radców Prawnych) падпісалі дамову аб супольным адукацыйным праекце.

🎥 Перадавыя польскія адмыслоўцы запішуць серыю кароткіх навучальных відэа на юрыдычныя тэмы, спецыяльна для грамадзян Беларусі.

Праект рэалізуецца на бескарыснай аснове.
🔥76👍22👏31🤝1
Салідарнасць — гэта сіла, і жанчыны гэта даказалі!

Сёння, у Дзень барацьбы за жаночыя правы, мы хочам сказаць галоўнае: ЖАНЧЫНЫ – ГЭТА СІЛА.

Беларускія жанчыны гэта даказалі. Яны выходзілі на вуліцы з кветкамі і плакатамі, калі вакол быў страх. Яны падстаўлялі плячо тым, хто трапляў у бяду. Яны ішлі наперад, нават калі здавалася, што ўсё страчана. Яны паказалі, што жаночая салідарнасць — гэта магутная сіла, якая здольная змяняць гісторыю.

Але сіла жанчын — не толькі ў пратэстах.
Сіла жанчын — у штодзённай працы. У тым, што яны працягваюць змагацца, дапамагаць, падтрымліваць і натхняць.
І мы хочам, каб гэта бачылі не толькі 8 сакавіка, а кожны дзень.

Мы ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці ганарымся тым, што працуем разам з такімі моцнымі і адданымі жанчынамі!

Асобна хочам адзначыць тых, без каго ЦБС проста не існаваў бы:

⚪️ Вольга Дабравольская — кіраўніца аддзела прававой дапамогі, якая штодня дапамагае людзям абараняць свае правы. Яе адданасць і нястомная праца даюць надзею і падтрымку тым, хто апынуўся ў складаных абставінах. Дзякуючы яе сіле і спагадзе, многія беларусы і ўкраінцы знаходзяць абарону і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

🔴 Ганна Ермакова — каардынатарка Школы пры ЦБС, якая сама страціла свой дом ва Украіне, але, нягледзячы на ўласны боль і выпрабаванні, сёння аддае сваё сэрца і сілы на падтрымку беларусаў у Польшчы.

⚪️ Хэлена Нядзвецка — дырэктарка ЦБС, лідарка з вялікім сэрцам, якая штодня стварае магчымасці для тых, хто шукае падтрымкі. Яна не проста дапамагае — яна змяняе жыццё і дае надзею.

І шмат іншых жанчын, якія кожны дзень робяць немагчымае, каб людзі не заставаліся сам-насам са сваімі праблемамі.

Жанчыны – гэта не проста частка грамадства. Яны — яго сэрца, яго рухавік і яго будучыня.

Мы салідарныя з вамі. Мы захапляемся вамі.
І мы дзякуем вам.

Няхай салідарнасць будзе кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка! 🌺🪷💐
❤‍🔥5922🥰7👍2💯2
2025/07/13 08:40:48
Back to Top
HTML Embed Code: