tgoop.com/cbs_help/4505
Create:
Last Update:
Last Update:
Кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская будзе займацца пытаннямі міграцыі разам з польскім урадам. Новую працоўную групу ўзначаліў Віцэ-міністр унутраных спраў Польшчы Мацей Душчык.
Задача міжведамаснай каманды – сумесная эфектыўная рэалізацыя польскай міграцыйнай палітыкі.
Чым канкрэтна займаецца група?
• Аналіз міграцыйнага заканадаўства і распрацоўка прапаноў для зменаў у гэтай сферы;
• Аналіз і рэалізацыя дзяржаўнай міграцыйнай стратэгіі;
• Вызначэнне ключавых напрамкаў для інтэграцыі замежнікаў у польскае грамадства;
• Паляпшэнне каардынацыі паміж дзяржаўнымі органамі і няўрадавымі арганізацыямі;
• Абмен інфармацыяй аб еўрапейскіх падыходах да міграцыі.
Гэта ініцыятыва закране ўсіх іншаземцаў, незалежна ад краіны паходжання.
Вольга Дабравольская мае вялікі досвед супрацы з польскімі чыноўнікамі. Раней кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі ЦБС уваходзіла ў Рабочую групу па пытаннях легалізацыі знаходжання у Польшчы грамадзян Беларусі. Менавіта, дзякуючы яе працы, беларусам стала значна прасцей легалізавацца ў Польшчы.
Вось толькі некаторыя змены ў міграцыйнае заканадаўства, якіх атрымалася дабіцца нашай каляжанцы:
• Увядзенне гуманітарных відаў на жыхарства для беларусаў;
• Магчымасць атрымання польскага праязнога дакумента для ўсіх беларусаў-уладальнікаў віду на жыхарства;
• Бясплатнае афармленне праязнога дакумента для беларускіх грамадзян.
Пішыце ў каментарах, з якімі праблемамі вы сутыкаецеся ў Польшчы і што, на вашую думку, трэба палепшыць у міграцыйнай практыцы.